Categories: Культура

На Кобрыншчыне адбыўся фестываль аўтэнтычнага фальклору

У нядзелю 30 верасня у вёсцы Залессе, што ў Кобрынскім раёне, адбыўся фестываль аўтэнтычнага фальклору «Вераснёвым днём у рэўню». Спецыяльным госцем мерапрыемства стаў народны майстар Мікалай Тарасюк, які праславіўся сваімі драўлянымі кампазіцыямі «на злобу дня».

Share

Фэст адбыўся ў другі раз пры падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у межах праекта «Вёска, якая не павінна згінуць».

Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 100 чалавек. Усе яны змясціліся на падворку аднаго з дамоў вёскі Залессе. Для мясцовых жыхароў спявалі і танчылі ансамблі з Маларытчыны, Кобрыншчыны і Бярозаўшчыны, а таксама фальклорны калектыў «Жэмэрва» з Бельска-Падляскага (Польшча). Цікавасць да фальклорнага свята выказалі і маладыя вандроўнікі з Нямеччыны, якія прыехалі пазнаёміцца з краінай і скарысталіся магчымасцю наведаць такое каларытнае мерапрыемства.

На фестывалі таксама працавалі выставы творчасці народных майстроў. Шырока вядомы Мікалай Тарасюк прадставіў свае кампазіцыі з драўляных фігурак. Майстар ахвотна распавядаў пра сябе і сваю творчасць, тлумачыў, які сэнс ён укладвае ў свае працы.

Дэманстравала рэдкі для Беларусі від творчасці — жывапіс па шкле — народны майстар з Пружан Марыя Кулецкая.

Наступным пунктам на культурным шляху наведвальнікаў фэсту стала выстава-кірмаш разьбяра па дрэве Вячаслава Дароцька з Кобрыншчыны. Яго драўляныя лыжкі і фігуркі ласёў асабліва прываблівалі замежных гасцей, якія адразу ж і набылі сабе сувеніры.

На сцянах хаты арганізатары зладзілі выставу жывапісу польскіх і беларускіх мастакоў «Ваколіцы і людзі вёскі Залессе».

Пасля агляду экспазіцый і знаёмства з удзельнікамі фэсту фальклорныя калектывы зладзілі карагод вакол вёскі. У нацыянальным убранні яны крочылі па вёсцы і спявалі песні. Згодна са старадаўняй традыцыяй карагод вітаў танцам кожнага мясцовага жыхара, які выходзіў з хаты паглядзець, хто там ідзе.

Скончыўся фестываль канцэртам, дзе прагучалі абрадавыя і народныя песні розных мясцовасцей Брэстчыны, а таксама польскага Падляшша. 

Recent Posts

«Другі тыдзень чакаем». СМІ Бабруйска і мясцовыя жыхары па-рознаму ацэньваюць поспехі ў пакосе травы

У каментарах жыхароў — адчуванне нераўнамернага пакосу, затрымак і праблем у асобных дварах, якія застаюцца…

04.06.2026

«Будзьце акуратныя. Я думаю, гэта ўжо перабор». На пад’ездзе да кар’ера пад Гомелем нехта разкідвае цвікі

Хто менавіта мог разкідваць цвікі на пад'язной дарозе, невядома. Але аўтар роліка мяркуе, што гаворка…

04.06.2026

У Маладзечне чыноўніца вырашыла перасяліць пенсіянераў з звыклых месцаў вулічнага гандлю і прыгразіла штрафамі

Большасць пенсіянераў палічылі за лепшае застацца на сваіх звыклых месцах каля крамы «Маяк», дзе яны…

04.06.2026

«Адзінае, што добра працуе, — падаткі і штрафы»: гамяльчанка расказала пра рэгістрацыю сабак па новых правілах

Гомельская зоаактывістка расказала пра свой досвед рэгістрацыі сабакі. Працэдуру ўдалося прайсці толькі з трэцяй спробы,…

04.06.2026

Хлебные зажимы по цене батона? На Kufar беларусы продают скобочки от упаковки и вызывают волну шуток

На Kufar появились объявления о продаже обычных зажимов от хлебных пакетов. Одни беларусы смеются над…

04.06.2026

У Гродне кіроўцы скардзяцца на дрэнны агляд каля пешаходнага пераходу, але ў ДАІ праблем не бачаць

Калі аўтамабілі прыпаркаваныя з парушэннямі і замінаюць агляду, у ДАІ рэкамендуюць фіксаваць такія выпадкі і…

04.06.2026