Categories: Культура

На Кобрыншчыне адбыўся фестываль аўтэнтычнага фальклору

У нядзелю 30 верасня у вёсцы Залессе, што ў Кобрынскім раёне, адбыўся фестываль аўтэнтычнага фальклору «Вераснёвым днём у рэўню». Спецыяльным госцем мерапрыемства стаў народны майстар Мікалай Тарасюк, які праславіўся сваімі драўлянымі кампазіцыямі «на злобу дня».

Share

Фэст адбыўся ў другі раз пры падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у межах праекта «Вёска, якая не павінна згінуць».

Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 100 чалавек. Усе яны змясціліся на падворку аднаго з дамоў вёскі Залессе. Для мясцовых жыхароў спявалі і танчылі ансамблі з Маларытчыны, Кобрыншчыны і Бярозаўшчыны, а таксама фальклорны калектыў «Жэмэрва» з Бельска-Падляскага (Польшча). Цікавасць да фальклорнага свята выказалі і маладыя вандроўнікі з Нямеччыны, якія прыехалі пазнаёміцца з краінай і скарысталіся магчымасцю наведаць такое каларытнае мерапрыемства.

На фестывалі таксама працавалі выставы творчасці народных майстроў. Шырока вядомы Мікалай Тарасюк прадставіў свае кампазіцыі з драўляных фігурак. Майстар ахвотна распавядаў пра сябе і сваю творчасць, тлумачыў, які сэнс ён укладвае ў свае працы.

Дэманстравала рэдкі для Беларусі від творчасці — жывапіс па шкле — народны майстар з Пружан Марыя Кулецкая.

Наступным пунктам на культурным шляху наведвальнікаў фэсту стала выстава-кірмаш разьбяра па дрэве Вячаслава Дароцька з Кобрыншчыны. Яго драўляныя лыжкі і фігуркі ласёў асабліва прываблівалі замежных гасцей, якія адразу ж і набылі сабе сувеніры.

На сцянах хаты арганізатары зладзілі выставу жывапісу польскіх і беларускіх мастакоў «Ваколіцы і людзі вёскі Залессе».

Пасля агляду экспазіцый і знаёмства з удзельнікамі фэсту фальклорныя калектывы зладзілі карагод вакол вёскі. У нацыянальным убранні яны крочылі па вёсцы і спявалі песні. Згодна са старадаўняй традыцыяй карагод вітаў танцам кожнага мясцовага жыхара, які выходзіў з хаты паглядзець, хто там ідзе.

Скончыўся фестываль канцэртам, дзе прагучалі абрадавыя і народныя песні розных мясцовасцей Брэстчыны, а таксама польскага Падляшша. 

Recent Posts

«Табурэтачная браніроўка»: у Магілёве паркавальныя месцы пачалі «ахоўваць» мэбляй

Жыхар Магілёва паказаў, як людзі «браніруюць» ачышчаныя ад снегу паркавальныя месцы табурэткамі. У каментарах пад…

14.01.2026

Брестский горисполком не может договориться о вывозе мусора со своей территории. Тендеры чиновников удивляют

С каждым годом брестские чиновники платят больше за вывоз мусора. В 2026-м сумма, которую они…

14.01.2026

«Можа, быў у дрэнным настроі»: мінчанка паскардзілася на трактар, што засыпаў машыны снегам

Жыхарка Мінска паказала ў TikTok, як снегаўборачная тэхніка засыпала машыны ў двары. Меркаванні людзей падзяліліся.

14.01.2026

Гродненчанка показала распаковку из магазина, где деньги ушли, а еды почти нет

Жительница Гродно выложила распаковку продуктов и честно показала чек: 51 рубль. При этом, по ее…

14.01.2026

На што патрэбныя коксавыя печы, і як іх выкарыстоўваюць у краінах Еўропы?

«Зялёны тэлефон» расказаў, як коксавыя печы працуюць і чаму іх выкарыстоўваюць у некаторых гарадах Польшчы…

13.01.2026

В Кобрине жители сами «чинят» дорогу, потому что больше некому

В соцсетях разошлись фотографии с горькими и отчаянными комментариями. На снимках — переулок Строительный. В…

13.01.2026