У нядзелю 30 верасня у вёсцы Залессе, што ў Кобрынскім раёне, адбыўся фестываль аўтэнтычнага фальклору «Вераснёвым днём у рэўню». Спецыяльным госцем мерапрыемства стаў народны майстар Мікалай Тарасюк, які праславіўся сваімі драўлянымі кампазіцыямі «на злобу дня».
Фэст адбыўся ў другі раз пры падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у межах праекта «Вёска, якая не павінна згінуць».
Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 100 чалавек. Усе яны змясціліся на падворку аднаго з дамоў вёскі Залессе. Для мясцовых жыхароў спявалі і танчылі ансамблі з Маларытчыны, Кобрыншчыны і Бярозаўшчыны, а таксама фальклорны калектыў «Жэмэрва» з Бельска-Падляскага (Польшча). Цікавасць да фальклорнага свята выказалі і маладыя вандроўнікі з Нямеччыны, якія прыехалі пазнаёміцца з краінай і скарысталіся магчымасцю наведаць такое каларытнае мерапрыемства.
На фестывалі таксама працавалі выставы творчасці народных майстроў. Шырока вядомы Мікалай Тарасюк прадставіў свае кампазіцыі з драўляных фігурак. Майстар ахвотна распавядаў пра сябе і сваю творчасць, тлумачыў, які сэнс ён укладвае ў свае працы.
Дэманстравала рэдкі для Беларусі від творчасці — жывапіс па шкле — народны майстар з Пружан Марыя Кулецкая.
Наступным пунктам на культурным шляху наведвальнікаў фэсту стала выстава-кірмаш разьбяра па дрэве Вячаслава Дароцька з Кобрыншчыны. Яго драўляныя лыжкі і фігуркі ласёў асабліва прываблівалі замежных гасцей, якія адразу ж і набылі сабе сувеніры.
На сцянах хаты арганізатары зладзілі выставу жывапісу польскіх і беларускіх мастакоў «Ваколіцы і людзі вёскі Залессе».
Пасля агляду экспазіцый і знаёмства з удзельнікамі фэсту фальклорныя калектывы зладзілі карагод вакол вёскі. У нацыянальным убранні яны крочылі па вёсцы і спявалі песні. Згодна са старадаўняй традыцыяй карагод вітаў танцам кожнага мясцовага жыхара, які выходзіў з хаты паглядзець, хто там ідзе.
Скончыўся фестываль канцэртам, дзе прагучалі абрадавыя і народныя песні розных мясцовасцей Брэстчыны, а таксама польскага Падляшша.
Гомельская зоаактывістка расказала пра свой досвед рэгістрацыі сабакі. Працэдуру ўдалося прайсці толькі з трэцяй спробы,…
На Kufar появились объявления о продаже обычных зажимов от хлебных пакетов. Одни беларусы смеются над…
Калі аўтамабілі прыпаркаваныя з парушэннямі і замінаюць агляду, у ДАІ рэкамендуюць фіксаваць такія выпадкі і…
Многія жыхары горада заявілі, што добра разумеюць незадаволенасць жанчыны. Маленькія аўтобусы ездзяць і па іншых…
Жыхарка Асіповічаў апублікавала відэа, на якім паказала фільтр для вады пасля трох дзён выкарыстання. Звароты…
Жительница Витебска оказалась в ловушке бюрократии: огромная фура закрыла свет в ее студии, а госорганы…