Стравальнікам цэнтра выступіла аб’яднанне «Грунт», якое існуе ў Берасці больш за тры гады і вядома па такіх культурных прадуктах, як грамадская кампанія «Берасце старадаўняе», этна-клуб «Зюзя-club» і інш.
Плануецца, што новая культурная прастора, дзе змогуць праявіць сябе творчыя і актыўныя людзі, будзе створана з улікам пажаданняў саміх берасцейцаў. У бліжэйшых планах — папрацаваць над інтэр’ерам памяшкання. Абмеркаванню таго, як менавіта будзе выглядаць культурны цэнтр, прысвечаны круглы стол, які пачнецца 5 лістапада а 18 гадзіне.
Стваральнікі «Грунтоўні» спадзяюцца зрабіць памяшканне максімальна функцыянальным, каб была магчымасць выкарыстоўваць яго і як выставачную ці канцэртную залу, і як памяшканне для творчасці, майстар-класаў, і як прастору для штодзённай камунікацыі.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: