Віктар Марціновіч прэзентаваў кнігу пра Шагала ў Берасці

18.02.2016 21:00

Патрымаць у руках кнігу пра знакамітага земляка і задаць пытанні яе аўтару берасцейцам давялося першымі. Віктар Марціновіч распачаў знаёмства чытачоў з кнігай у горадзе над Бугам, абыходзячы Мінск і малую радзіму мастака Віцебск.

Читайте BGmedia в:

Свой выбар пісьменнік патлумачыў тым, што менавіта тут, у Берасці, пасля адной з творчых сустрэч у яго думках з’явіўся ўвесь склад кнігі. «Я ў жыцці не тое каб рамантык, але лічу, што не ўсё вымяраецца навукай і логікай. Таму я вырашыў прыехаць у горад, дзе кніга цалкам нарадзілася», — адзначыў пісьменнік.

А цікавасць да кнігі «Родина. Марк Шагал в Витебске» у берасцейцаў ёсць, бо невялічкі офіс агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», дзе 16 лютага ладзілі прэзентацыю, быў цалкам заняты.

Імпрэзу Марціновіч распачаў амаль што з радыкальнай думкі. «Калі вы возьмеце любы грунтоўны збор мастацтвазнаўчых тэкстаў, напрыклад, «Историю искусства» Эрнста Гомбрыха, і пільна прачытаеце тэкст, які расказвае пра гісторыю мастацтва ад Месапатаміі і Егіпта да нашых дзён, то пабачыце толькі дзве згадкі пра мастакоў, якія паходзяць з нашых краёў, з былога Савецкага Саюза. Усіх тых людзей, якімі нас вучылі ганарыцца ў школе, — Саўрасава, Айвазоўскага, няма. Першае прозвішча, якое вы пабачыце, будзе Шагала, чалавека, які паходзіць з беларускага горада Віцебска».

Многія мастакі, падкрэсліў Марціновіч, былі другаснымі ў параўнанні з іх замежнымі калегамі. «Але справа ў тым, што, каб Шагал у 1914 годзе не вярнуўся з Парыжу, ён заўсёды бы капіяваў», — дадаў пісьменнік.

На творчасць Шагала, па словах Марціновіча, вялікі ўплыў аказалі тры мастакі: Поль Сезан, Пабла Пікаса і Анры Маціс. Але карціны парыжскага перыяду былі няўдалымі спробамі капіяваць мастакоў. Сапраўдны ж талент Шагала выявіўся пасля таго, як ён вярнуўся ў Віцебск. Радзіма не ўладкавала яму сардэчны прыём. Гэта было дрэнна для Шагала-чалавека, але пайшло на карысць Шагалу-мастаку.

Кніга «Родина. Марк Шагал в Витебске» выйшла ў Вільні накладам усяго 100 асобнікаў, частку з якіх ужо раскупілі берасцейцы. На жаль, пакуль яна існуе толькі ў рускамоўным варыянце. Зараз правы на кнігу передадзены расійскаму выдавецтву, якое падрыхтуе свой варыянт выдання. Прапаноў апублікаваць кнігу па-беларуску пакуль няма.

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: