«О, цяпер буду табе казаць: забі зяпу!» Як мільёны беларусаў вывучаюць каларытныя выразы дзякуючы блогеру з Гомеля

29.06.2024 07:21

У Тыктоку Васіля Ядчанкі за мінулы месяц было паўтара мільёны ўнікальных праглядаў, прычым 61% — з Беларусі. Трэць — людзі да 24 гадоў.
Читайте BGmedia в:

Ролікі беларускага журналіста і блогера Васіля Ядчанкі ў TikTok, Youtube і Instagram глядзяць па ўсім свеце. Кожны месяц толькі з Беларусі іх бачаць больш за 2 мільёны ўнікальных карыстальнікаў. На думку Васіля, адукоўваць людзей лепей так, каб гэта было не цяжка для іх успрымання. Таму ён шукае цікавыя, каларытныя выразы па-беларуску і агучвае іх на відэа, выкарыстоўваючы сваю харызму і акторскія здольнасці.

@mova_4_u Дзьмухаўцы #мова #белмова #белорусскийязык #этобеларусь #этобеларусьдетка #Беларусь #mova #Belarus #беларускаямова #роднаямова #belarusianlanguage #беларускіцікток #беларускітікток #беларускітыкток #TikTokБеларусь #белтыкток #beltiktok #беларускамоўныцікток #беларускіярэкамендацыі #рэкамендацыі #пабеларуску #беларусы #белорусы #белорусыпоймут #беларусыпоймут #belarusian #беларускігумар ♬ оригинальный звук — Мова ад Васіля

На пытанне, адкуль беларуская мова ў яго жыцці, Васіль адказвае з гумарам і паэзіяй: «Ад прадзедаў спакон вякоў вякоў нам дасталася спадчына». У размове мы закранулі шлях да беларускамоўнага блогерства, прарочы сон пра працу на радыё, пікантныя выразы і крытэрыі, якімі мераецца паспяховаць беларускамоўнага кантэнту, якрамя праглядаў. 

Чытайце таксама: «На жаль, гэта паспяховы праект». Фонд «Камунікат» адкрыў інтэрнэт-кнігарню — размаўляем з засноўнікам

— У вас мова прысутнічала з дзяцінства?

— Так. Я не скажу, што яна была на 100%, але ў мяне бацькі абодва з вёскі. Маці з Буда-Кашалёўскага раёна, бацька з Хойніцкага. Бабулі там жылі, і мы ездзілі да іх — як інакш? Адна з бабуль, бабуля Тамара, валодала такімі выразамі, якія былі вельмі да месца і вельмі ці то смешныя, ці жыццёвыя. 

Напрыклад, пра чалавека, які, калі сказаць па-расейску, «исподтишка» штосьці кажа, яна казала «гаў-гаў з-за печкі». Калі нешта здаралася, яна казала: «Ну вось табе, калі хочаш». Калі лаялася на нас са старэйшым братам, казала: «У, нягеглыя!» ці: «Трэба ж быць больш цікавейшымі!» Я думаў: як гэта — больш цікавейшымі? Такога было шмат.

@mova_4_u Абібок, валацуга, нягеглы #мова #белмова #белорусскийязык #этобеларусь #этобеларусьдетка #Беларусь #mova #Belarus #беларускаямова #роднаямова #belarusianlanguage #беларускіцікток #беларускітікток #TikTokБеларусь #белтыкток #beltiktok #беларускамоўныцікток #пабеларуску #беларусы #белорусы #белорусыпоймут #беларусыпоймут #belarusian #беларускігумар #ВэтотДень ♬ оригинальный звук — Мова ад Васіля

Потым школа. Я вельмі люблю чытаць. Школьныя падручнікі па беларускай мове я памятаю як цяпер. Па беларускай літаратуры ў старэйшых класах было два падручніка такія, ух, вялікія. Мы нават не насілі іх абодва, а з суседам па парце дамаўляліся, каб нехта — адзін, нехта — другі. 

Дзесьці ў 10–11 класе я пісаў вершы на мове. Чытаў іх на нейкіх мерапрыемствах.

Пасля школы я працаваў на радыё ў Гомелі, і там таксама мова была са мной. Потым яна, канешне, згубілася. Як тут ні кажы, але мала хто выкарыстоўвае ў жыцці беларускую мову. 

Я пачаў рабіць свой кулінарны відэаблог на праекце «Добры канал». Яго стварылі былыя журналісты, якія сышлі з працы ў 2020 годзе. Там было, скажам так, шмат падканалаў. Блог я спачатку рабіў на расейскай, але ідэя была ў тым, што мы пераадкрывалі беларускую кухню. І старыя стравы, і новыя я там рабіў — напрыклад, дранбургер. І ўсё роўна, калі ты робіш нешта беларускае — дранікі, напрыклад, — беларуская мова ўнутры цябе прачынаецца і прарываецца. 

@mova_4_u Прыгарачкі #ВэтотДень #мова #белмова #белорусскийязык #этобеларусь #этобеларусьдетка #Беларусь #mova #Belarus #беларускаямова #роднаямова #belarusianlanguage #беларускіцікток #беларускітікток #TikTokБеларусь #белтыкток #beltiktok #беларускамоўныцікток #пабеларуску #беларусы #белорусы #белорусыпоймут #беларусыпоймут #belarusian #беларускігумар ♬ оригинальный звук — Мова ад Васіля

Бацька з мяне жартаваў, і ад яго я даведаўся беларускі выраз «бульба каляхуе» (кіпіць. — Рэд.). Я даслоўна сказаў гэтую фразу, размясціў караценькі ролік на секунд 10. Тыкток тады толькі з’явіўся. І гляджу, праз некалькі дзён там 100 тысяч праглядаў. (Выраз «бульба каляхуе» парадзіў мноства мемаў у расейскамоўным інтэрнэце. — Рэд.).

І пачаў даваць такі кантэнт. Мне і самому было цікава, таму што я стаў шукаць пад кожны выпуск нейкія фразы, нейкія выразы. 

Гэта быў 2021 год. Тры гады ўжо прайшло. У Тыктока ёсць функцыя «што было ў гэты дзень некалькі гадоў таму». Ён мне паказвае відэа таго часу, я іх зноў вешаю, і зноў — сотні тысяч праглядаў. Яскравы прыклад — як будзе па-беларуску «заткнись»? Будзе «забі зяпу». Я размесціў ролік, якому тры гады. Ён і тады набраў шмат праглядаў, але цяпер цягам шасці дзён кожны дзень набіраў па 100 тысяч. Бачу, што цікавасць толькі ўзрастае.

@mova_4_u Заткнись по-беларуски #ВэтотДень #мова #белмова #белорусскийязык #этобеларусь #этобеларусьдетка #Беларусь #mova #Belarus #беларускаямова #роднаямова #belarusianlanguage #беларускіцікток #беларускітікток #TikTokБеларусь #белтыкток #beltiktok #беларускамоўныцікток #пабеларуску #беларусы #белорусы #белорусыпоймут #беларусыпоймут #belarusian #беларускігумар ♬ оригинальный звук — Мова ад Васіля

— З блогам было як у меме — «проста выклаў ролік, і тут панеслася»?

— Так. Гэта было і мне самому цікава — больш мову вывучаць, нейкія фішкі шукаць, цікавосткі, ну і гэта маё — я блогер, з 17 гадоў у журналістыцы.

У 17 гадоў мне прыснілася, што я працую на радыё. То бок я сплю, ува сне мяне будзяць і кажуць: «Ідзі, табе трэба ў эфір». 

Чытайце таксама: Калыханкі, «белсатаўка» і «савушкін прадукт». Як Аліна Коўшык адстойвала ідэнтычнасць з чатырохгадовага ўзросту

На наступны дзень я ехаў у тралейбусе па сваім родным горадзе Гомелі і бачу рэкламу: адкрылася новая радыёстанцыя. Радыё «Гомель 107,4 FM». Я туды патэлефанаваў, сказаў: «Я мару ў вас працаваць». Яны сказалі: «Прыязджайце». Я прыехаў — гэта ў будынку «Гомсельмаша», наверсе. Мяне пасадзілі ў студыю і сказалі: «Вось тэкст, прачытайце». Па-расейску быў тэкст. А я толькі скончыў школу з залатым медалём. Тэкст я прачытаў добра, без памылак, без перапынкаў. Мне сказалі: «Вы прачыталі добра, але ў эфіры вы ніколі не будзеце працаваць».   

Гэта якраз-такі гісторыя з трасянкай. У расейскай мове чуецца наша гомельскае фрыкатыўнае «г». «Сантыметры» я, зразумела, казаў як «санцыметры», як мая матуля кажа. А як інакш? Да таго ж я не выгаворваў літару «л». Гэта нават цяжка перадаць: у мяне было штосьці блізкае да «ы» і «у». 

Праз месяц я ўжо вёў жывыя эфіры на радыё.

Васіль Ядчанка
Васіль Ядчанка: «У 17 гадоў мне прыснілася, што я працую на радыё. То бок я сплю, ува сне мяне будзяць і кажуць: «Ідзі, табе трэба ў эфір». Фота са старонкі ў Facebook

Я стаў сам з сабой практыкавацца. Інтэрнэт тады толькі з’яўляўся. Я знайшоў там хуткамоўкі, знайшоў практыкаванні для маўлення. І ўсё выправіў.

— Як удалося пераканаць радыё, што вам трэба ў эфір?

— Я ж не сышоў тады. Паколькі радыё толькі адкрылася, ім патрэбны былі тыя, хто будзе шукаць навіны. Як такога інтэрнэту не было. Гэта мясцовая радыёстанцыя, ім патрэбны мясцовыя навіны. Дзе іх браць? А я тады займаўся грэка-рымскай барацьбой. Ну, я думаю: «О, якраз спаборніцтвы праходзяць. З’езджу, напішу нешта». З’ездзіў, распавёў. 

Потым узяў даведнік. Проста бачу там, напрыклад, басейны. Тэлефаную ва ўсе басейны Гомеля па спісе і кажу: «Падкажыце, калі ласка, у вас праходзяць нейкія спаборніцтвы?» І чую, трубку адкладаюць: «Галя! А у нас проходят соревнования?»

Такім чынам нарабіў сабе базу і стаў спартовым каментатарам спачатку на адным радыё. Потым мяне запрасілі на гомельскую абласную радыёстанцыю. Я там спартовыя навіны вёў. Потым мне прапанавалі сваю праграму рабіць. Дакладней, я прапанаваў. Яны сказалі: «Добра, рабі»

Потым працаваў чатыры гады ў Менску на «Радыё Мір», потым — на «Радыус FM». На «Радыё АНТ» вёў рубрыку пра аўтанавіны. 

Васіль Ядчанка
Васіль Ядчанка: «Мары збываюцца». Фота са старонкі ў Facebook

— Ці быў асабісты момант, калі вы вырашылі: вось з гэтага дня буду беларускамоўным?

— Мне здаецца, не было. Гэта адбывалася паступова. Не так даўно я зразумеў, што пачаў думаць на мове. Гэта цікава. Мне спадабалася. 

— Калі павярнуцца да Тыктока: гэта дужа папулярны фармат, зразумелы для моладзі. Вы агучвалі ў мінулым годзе лічбы вашай аўдыторыі: 34% — ад 18 да 24 гадоў, 28% — ад 25 да 34 гадоў. А ці ёсць з гэтага доўгатэрміновы вынік у тым, напрыклад, што людзі больш вывучаюць мову? То бок які плён гэта прыносіць, акрамя праглядаў? 

— Я бачу зваротную сувязь. Шмат людзей мне, па-першае, дзякуюць. Дакладней сказаць, па-першае — гэта хэйт, па-другое — падзякі. Спачатку было шмат хэйту. Потым я пабачыў, што гэта не людзі, гэта акаўнты без аватарак, без відэа. Не ведаю, фабрыкі троляў ці што. Цяпер хэйту амаль няма.

Ёсць вельмі шчырыя падзякі. Людзі пішуць: «О, я цяпер так буду казаць». Такога вельмі шмат, калі я знаходжу нейкі выраз. І яшчэ вельмі прыемна, калі ў каментарах адзін чалавек адзначае другога, каб той паглядзеў гэты выраз. У іх свая размова пачынаецца. «О, цяпер буду табе казаць: забі зяпу!» 

Я бачу, што людзі проста бяруць гэта для сябе і карыстаюцца. Я не вучу чамусьці складанаму. Я даю простыя выразы, якія цікава будзе сказаць у нейкай кампаніі, каб паказаць, што ў цябе ёсць пэўны досвед.

— Карацей, можна сказаць, што гэта адразу ідзе ў народ? 

— Так. У мяне аўдыторыя, дарэчы, не толькі маладая. Напрыклад, цяпер у мяне кожны дзень расце аўдыторыя ў Інстаграме. За апошнія 30 дзён унікальныя ахопленыя акаўнты — 365 тысяч. Тут аўдыторыя больш сталая. 40% — ад 25 да 34 гадоў. Яшчэ 32% — ад 35 да 44 гадоў. 

У Тыктоку за мінулы месяц у мяне было паўтара мільёны ўнікальных праглядаў, і 61% з Беларусі. Тут 30% — маладая аўдыторыя 18–24 гады.

@mova_4_u Як напісаць Шчучыншчына на розных мовах #мова #белмова #белорусскийязык #этобеларусь #этобеларусьдетка #Беларусь #mova #Belarus #беларускаямова #роднаямова #belarusianlanguage #беларускіцікток #беларускітікток #TikTokБеларусь #белтыкток #beltiktok #беларускамоўныцікток #пабеларуску #беларусы #белорусы #белорусыпоймут #беларусыпоймут #belarusian #беларускігумар ♬ оригинальный звук — Мова ад Васіля

У Тыктоку не ўсе відэа могуць залятаць. Я выпрацаваў для сябе тэрмін «арэлі Тыктока». Гэта значыць, што пяць відэа могуць набіраць тысячу праглядаў, але будзе адно, якое заляціць так, што перакрые ўсе папярэднія.  

— Якія ў вас планы на будучыню? Ці ёсць новыя праекты, звязаныя з беларускай мовай?

— Ёсць. Планаў шмат. Але заўсёды праблема: за кошт чаго рабіць? У мяне ёсць вельмі цікавая ідэя гарызантальных відэа. Я ўжо тэставаў іх, яны добра адгукаюцца. Яны больш пра беларусаў, пра знакамітых беларусаў. 

У мяне гэта як хобі. Таму выбіраю час і раблю. 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: