Беларускую блогерку расчараваў графік працы сядзібы Козел-Паклеўскіх. BGmedia параўнала яго з іншымі сядзібамі і выявіла магчымую праблему.
Усадьба Козел-Поклевских
Беларуская блогерка Ірына падзялілася сваёй гісторыяй. Дзяўчына збіралася наведаць палацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх у аграгарадку Красны Бераг Жлобінскага раёна і засталася незадаволенай.
Блогерку засмуціла тое, што комплекс працуе з восьмай раніцы па пятую гадзіну ўвечара ў буднія і выходныя дні: «Цікава, хто ездзіць туды ў нядзелю а восьмай раніцы?».
Вось, як сваю сітуацыю апісала аўтарка відэа: «Так атрымалася, што дабраліся мы туды бліжэй да закрыцця (але не пасля закрыцця!), и на маю просьбу пусціць у палац на хвілінку, хаця б зрабіць некалькі кадраў, сустрэла агрэсіўны супраціў працаўнікоў».
@ira.drummer♬ Drake style・Life Is Good style(1547997) — Burning Man
Ірына таксама адзначыла тое, што з такой жа сітуацыяй сутыкнуліся і іншыя турысты. Па словах блогеркі, яна пабачыла водгукі, дзе людзі звярнулі ўвагу на тое, што супрацоўнікі сядзібы часта сыходзяць раней за час сканчэння працы.
На меркаванне дзяўчыны, краіна ніколі не выйдзе на заслужаны ўзровень турыстычных месцаў, калі такое стаўленне да госцяў будзе нормай.
Чытайце таксама: «Да чыноўнікаў пах не даходзіць». Пад Кобрынам людзі пакутуюць ад смуроду
Некаторыя каментатары падтрымалі дзяўчыну і падзяліліся падобнымі гісторыямі.
Таксама знайшліся і іншыя меркаванні на тэму графіка працы музеяў:
Для параўнання з палацава-паркавым комплексам у аграгарадку Красны Бераг мы паглядзелі графік працы іншых вядомых сядзібаў на іх афіцыйных сайтах.
Сядзіба Нямцэвічаў у Скоках (Брэсцкая вобласць) адкрыта для наведвальнікаў з аўторка па нядзелю з 10:00 да 19:00. Графік даволі зручны і можа падысці многім.
Палац Агінскіх у Залессе (Гродзенская вобласць) працуе з аўторка па нядзелю з 9:00 да 18:00. У суботу графік крыху скарочаны: установа закрываецца на перапынак з 13:00 да 13:30.
Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў у Кушлянах (Гродзенская вобласць) адкрыты для наведвальнікаў штодня з 10:00 да 19:00, акрамя панядзелка. Графік зручны і для тых, хто хоча зазірнуць у музей пасля працы — напрыклад, калі яна заканчваецца а 18-й.
Сядзіба Бохвіцаў у Флер’янава (Брэсцкая вобласць) працуе штодня. Але запіс у сядзібу на экскурсію мусіць быць папярэдні. Што цікава, у адрозненне ад папярэдніх месцаў, уваход туды бескаштоўны.
Музей-сядзіба І.Е. Рэпіна «Здраўнёва» (Віцебская вобласць) адкрыты для наведвальнікаў з серады па нядзелю з 10:00 да 18:00. Адметна, што каса працуе да 17:30 — гэта адзіная сядзіба з разгледжаных, дзе ўказаны дакладны час працы касы.
Як бачна, большасць абраных сядзібаў працуюць даўжэй за комплекс Козел-Паклеўскіх: амаль усе — да шостай вечара, максімум — да сёмай. Пры гэтым толькі адзін музей — І.Е. Рэпіна «Здраўнёва» — пазначыў дакладны час працы касы. Адсутнасць такой інфармацыі можа прывесці да канфліктаў або непаразуменняў паміж наведвальнікамі і музейнымі супрацоўнікамі.
Чытайце таксама: У Брэсце былую помпавую вежу не прызналі каштоўнасцю і выставілі на продаж з умовай зносу
У Пінскім раёне знеслі былы будынак сельскага савета. Паводле мясцовых жыхароў, яго пабудавалі з цэглы…
По мнению налоговиков, такие экскурсоводы работают без лицензии и договора, не имеют исторического образования и…
В Барановичах на территории автоагрегатного завода установили скульптуру зубра из запчастей, которые там производят. Местные…
В Мозыре открыли самый длинный мост Беларуси. Но вместо праздника для всех людей получилась закрытая…
У Брэсце ў межах прэзідэнцкага ўказу пачаліся рэйды па пошуку пустых дамоў. Што чакае іх…
Адвокат на суде заявил, что его подзащитный вину не признает, потому что купил сигареты для…