Прайдзі тэсты, пачытай натхняльныя гісторыі і ўдзельнічай у віктарынах у сторыс. Стань сапраўдным амбасадарам беларускай культуры!
Беларуская мова – гэта душа нашай нацыі. Яна натхняе, яднае і дае сілы працягваць змагацца за сваё. Сёння мы прапануем вам не проста далучыцца да акцыі, а стаць часткай вялікай супольнасці, якая любіць і шануе беларускую мову.
1️⃣ Цікавыя тэсты – праверце, наколькі добра вы ведаеце беларускую мову, гісторыю і культуру.
(Спасылкі на артыкулы мы будзем дадаваць сюды па меры іх з’яўлення на сайце.)
«Гультай», «пячэнька» ці «граблі»? Праверце свае веды пра беларускую мову!
Думаеце, быць гідам – проста? Давайце праверым, ці сапраўдны вы знаўца Беларусі
Цікавы тэст. Кашуля, сукенка, каралі: што вы ведаеце пра беларускі старажытны касцюм?
2️⃣ Гісторыі герояў – пачытайце натхняльныя інтэрв’ю з людзьмі, для якіх беларуская мова стала неад’емнай часткай жыцця.
Беларуская мова як мірная зброя: асабістая гісторыя былога каліноўца, палітыка Аляксандра Клачко
«Паважаюць толькі тых, хто сам сябе паважае»: Ігар Случак пра мову як крытэрый нацыі
Ігар Случак — гэта беларускі праваабаронца, актывіст і вядомы абаронца правоў беларускай мовы
3️⃣ Віктарыны ў сторыс – падпішыцеся на наш Instagram і ўдзельнічайце ў інтэрактыўных апытаннях і гульнях, каб даведацца яшчэ больш пра беларускую мову і культуру. Гэта весела і пазнавальна!
💬 Пішыце каментарыі – дзяліцеся сваімі думкамі і эмоцыямі ў сацсетках. Мы з нецярпеннем чакаем вашых водгукаў, бо кожны каментар – гэта крок да жывой размовы пра мову.
Разам мы ствараем будучыню, у якой беларуская мова гучыць і жыве. Далучайцеся да нас – і станьце часткай гэтага руху!
Мужчина погиб в августе 2026 года в районе активных боевых действий. Его личность удалось установить…
При этом проверка прокуратуры показала, что организации питания уделяют постоянное внимание, а количество пищевых отходов…
После истории с квартирой для минской семьи, родившей тройню, другая многодетная мать попросила Лукашенко помочь…
На фоне запуска бизнес-поездов из Пинска в Минск пассажиры спорят о «дырах» в расписании, поздних…
Директор «БТВ-Агро» похвалил очистку воздуха как на заводе под Березой. Жители раскритиковали этот пример и…
ТВ Пинск показал, как ГАИ помогает судебным исполнителям находить должников прямо на дорогах. Но вместо…