Важнасць кожнага свята вымяраецца значнасцю падзей, якія ўспамінаюцца ў гэты дзень. Менавіта падзеі, якія адбыліся ў Іерусаліме амаль 2000 гадоў таму, робяць Вялікдзень найважнейшым хрысціянскім святам. Хрыстос сваім уваскрашэннем перамагае смерць і адкрывае ўсім людзям шлях да вечнага шчасця. Тое, пра што раней людзі нават не марылі, становіцца магчымым, Божая Любоў ламае мур граху, замест справядлівага пакарання адкрываецца шчасце вечнае ў небе. Чарговы раз святкуючы радасны Вялікдзень, мы ўваскрасаем з граху і нараджаемся для новага, чыстага і святога жыцця! Аддаючы хвалу нашаму Збаўцы, я прагну ўсіх павіншаваць з гэтым святам, пажадаць глыбокага разумення сэнсу гэтай падзеі, адкрыўшай сапраўдную мэту чалавечага існавання. Няхай Уваскрослы Хрыстос паблагаславіць Вас і Вашыя сем’і, уліваючы ў іх сапраўднае імкненне да глыбокай узаемнай любові і еднасці з бязмежнай Божай ласкай.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: