Інфляцыя ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага года склала 14,8%

13.11.2014 13:04

У тым ліку ў кастрычніку цены выраслі на 1,2%. Такі ж рост быў зафіксаваны Белстатам і ў верасні.

У гадавым вылічэнні (да кастрычніка 2013 года) інфляцыя склала 19,4%.
Читайте BGmedia в:

У гадавым вылічэнні (да кастрычніка 2013 года) інфляцыя склала 19,4%.

Харчовыя тавары ў кастрычніку падаражэлі на 1,1%, а з пачатку года — на 17,8%. Найбольш значна з пачатку года падаражэлі мяса і птушка — на 34,2%, цукар — на 23,3%, каўбасныя вырабы — на 20,8%.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,9% у кастрычніку і на 7,1% з пачатку года. Лідэрамі росту цэн сярод нехарчовых тавараў сталі медыкаменты — на 21,2%, бензін — на 20,3%, пісьмовыя прылады — на 14,2%.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў кастрычніку выраслі на 2,5%, а з пачатку года — на 22,6%. Аплата паслуг дашкольных устаноў падаражэла на 76,7%, жыллёва-камунальных паслуг — на 30,1%, медыцынскіх паслуг — на 26%.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.