Па выніках 10 месяцаў 2016 года інфляцыя ў Беларусі склала 9,2%

17.11.2016 11:02

У кастрычніку спажывецкія цэны выраслі на 0,8%, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Читайте BGmedia в:

Паводле звестак Белстата, цэны на харчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 1,7%. З пачатку года іх рост склаў 7,8%. Нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,3% і на 7,3% адпаведна.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі за верасень зменшыліся на 0,3%, з пачатку года яны выраслі на 16%.

Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год, інфляцыя па выніках года павінна быць не вышэй 12%.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.