Рыхтуючыся да бізнес-форуму прадстаўнікі кіраўніцтва Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) пабывалі з працоўным візітам ў ЗША, дзе правялі шэраг карыстных сустрэч.
У перыяд з 27 кастрычніка па 9 лістапада 2023 года прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Яўген Буры, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі, віцэ-презідэнтка АВВА Марына Гірын і прадстаўнік АВВА ў ЗША, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі Алесь Аляхновіч правялі шэраг сустрэч у ЗША ў рамках падрыхтоўкі да I Беларускага бізнес-форуму, які АВВА правядзе напачатку 2024 году ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Праграма працоўнага візіту прадстаўнікоў АВВА ў ЗША была максімальна насычанай і складалася з сустрэч з прадстаўнікамі беларускай бізнес-дыяспары, аналітычных і даследчых цэнтраў, органаў дзяржаўнай улады ЗША. Сярод іх — Дэпартамент гандлю, Дзяржаўны Дэпартамент ЗША, Атлантычная Рада (Atlantic Council), Упраўленне па кантролі над замежнымі актывамі (OFAC), Цэнтр міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва (CIPE), Агенцыя па міжнародным развіцці ЗША (USAID), Офіс Гандлёвага Прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ЗША.
Прадстаўнікі Асацыяцыі данеслі сваё бачанне да амерыканскіх партнёраў, адбыліся прадукцыйныя дыскусіі і абмеркаванні. Прыярытэтам для візіту стала пашырэнне магчымасцяў і прыцягненне новых мембераў АВВА ў Злучаных Штатах. Ёсць падставы меркаваць, што беларускі бізнес, прадстаўлены за акіянам, будзе далучацца да Асацыяцыі.
Падчас візітаў у аналітычныя цэнтры і структуры федэральнай улады прадстаўнікі АВВА адзначылі патрэбу захавання санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, фармавання механізмаў непрымання кампрамісаў з рэпрэсіўным апаратам, недапушчальнасць стасункаў з Лукашэнкам на ўсіх узроўнях прыняцця рашэнняў. Прэзідэнт і віцэ-прэзідэнты АВВА падрабязна расказалі сваім амерыканскім візаві пра працэдуру акрэдытацыі бізнесу мембераў Асацыяцыі, падкрэслілі мэтазгоднасць яе пашырэння і на іншых беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.
Таксама значная ўвага была нададзена мэтазгоднасці стымулявання рэлакацыі беларускага бізнесу за межы Беларусі, у Еўрапейскі Саюз і ЗША. Гэта працэдура здольная істотна паслабіць рэжым Лукашэнкі.
“Мы скарысталі нашае падарожжа максімальна. Візіт ў ЗША быў напоўнены прадуктыўнымі дыялогамі, дыскусіямі па вострых пытаннях і абмеркаваннямі. Мы вярнуліся ў Еўропу, каб напачатку 2024 года правесці паспяховы бізнес-форум АВВА ў ЗША і працаваць далей з нашымі заакіянскімі партнёрамі”, — падкрэсліў Яўген Буры.
Таможенники передали 200 кг корма участку по отлову и содержанию животных. Брестчане поддержали акцию, а…
Олег Майами выступит на открытии нового лаунж-бара в Могилеве. Новость вызвала у части местных жителей…
Былы беларускі палітвязень Аляксей Коршун, паводле паведамлення незалежных крыніц, заключыў кантракт з Мінабароны Расеі і…
Рассельгаснагляд выявіў у чарговай партыі руж заходняга кветкавага трыпса. Кветкі спалілі, а ўладальніку грузу вынеслі…
Знак на дарозе да Горнаўкі стаяў больш за год, хоць бачных рамонтных работ працяглы час…
41-летний водитель Yamaha убрал руки с руля во время движения. ГАИ посчитала это нарушением и…