На беларускіх дарогах павялічыліся аварыі з ласямі. Эколаг ад «Зялёнага тэлефона» патлумачыла, у чым прычына, і хто адказны за праблему.
Лось в среде обитания
Сёлета на беларускіх дарогах значна павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам лосяў. Іх доля ўжо перавышае колькасць аварый з іншымі жывёламі. Гэта вынікае з інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Журналістка BGmedia паразмаўляла з эксперткай па біяразнастайнасці ад «Зялёнага Тэлефона» Інэсай Балоцінай пра тое, чаму так адбываецца, і хто нясе за гэта адказнасць.
Чытайце таксама: Дзікія жывелы робяць трасу М1 усё больш небяспечнай. Што рабіць кіроўцам?
Згодна з інфармацыяй Дзяржаўнай інспекцыі, асноўныя прычыны вялікай колькасці лосяў на дарогах — рост аўтатрафіку і павялічэнне папуляцыі дзікіх жывёлаў, сярод якіх і лосі. Аднак беларусы ў сацсетках звярнулі ўвагу на іншую магчымую прычыну. Пад адным з відэа ў Tiktok яны выказалі здагадкі, што ўся справа можа быць у вырубцы лясоў. Менавіта праз гэта жывёлы вымушаны шукаць сабе іншы дом.
@polivanovpol #лось #дорога #минск #беларусь #смешноевидео #опасно #музыка #музыкадлядуши #время #день #дтп #красиво #природа #солнце #лес #лето #россия #казахстан #зеленаягавань ♬ original sound — ⱼₐcₒb🇵🇱
У размове з журналісткай BGmedia эколаг патлумачыла, у чым сапраўдная прычына вялікай колькасці лосяў на дарогах.
— Некаторыя лічаць, што рост колькасці ДТЗ з ласямі звязаны з вырубкай лясоў. Як ацэньваеце сітуацыю вы?
— Згодна з афіцыйнымі дадзенымі колькасць ласей расце, Міністэрства лясной гаспадаркі справаздачыцца, як добра яны разводзяць жывёл. Значыць, і на дарогах іх будзе болей.
Таксама ў лясах усё часцей будуюць дарогі і высякаюць лес, турбуючы дзікіх жывёлаў. Таксама адзначаюць, што рух транспарту стаў больш інтэнсіўным. Уздоўж дарог усталявалі платы і сеткі, нібыта для абароны ад жывёл, але яны часта даюць адваротны эфект: звер выходзіць на дарогу і ўжо не можа вярнуцца ў лес.
— На ваш погляд, хто найбольш адказны за тое, што жывёлы ўсё часцей выходзяць на трасы?
— Колькасць лосяў у Беларусі сапраўды павялічваецца, але адначасова расце і маштаб вырубкі лясоў. Таму тут дзейнічаюць адразу некалькі фактараў.
Лось — гэта не жывёла, якая жыве ў адной канкрэтнай нары ці невялікай тэрыторыі. Гэта адзіночка, які пастаянна перамяшчаецца і мігруе. Арэал існавання аднаго дарослага самца вельмі шырокі і можа сягаць ад 50 да 100 квадратных кіламетраў.
Больш за ўсё пад колы аўтамабіляў трапляюць маладыя ласіхі. Гэта звязана з асаблівасцямі іх жыцця. Калі маладому ласю спаўняецца каля года і ў самкі з’яўляецца новы прыплод, ласіха адганяе яго ад сябе, каб карміць і абараняць новы вывадак. У выніку малады звер застаецца сам-насам і вымушаны шукаць новую тэрыторыю.
Арэал жыцця ласіхі таксама немалы — да 30 квадратных кіламетраў. Але для маладых лосяў, якія не маюць вопыту, падарожжы становяцца асабліва небяспечнымі. Менавіта яны часцей за ўсё і трапляюць пад машыны.
Дарослыя самцы часцей выходзяць на дарогі ўвосень, падчас гону, калі надыходзіць час размнажэння. У гэты перыяд яны становяцца больш агрэсіўнымі да магчымых супернікаў. Ёсць нават гіпотэза, што машына на дарозе можа ўспрымацца імі як канкурэнт. Гэта і тлумачыць, чаму ў гэты час павялічваецца рызыка сутыкненняў з буйнымі ласямі.
Да таго ж шум ад лесанарыхтоўчай тэхнікі лёгка спалохае лася і прымусіць яго пакінуць звыклыя мясціны. Беларуская сетка дарог даволі шчыльная, таму арэал аднаго лася часта не змяшчаецца ў межах аднаго лесу і падзяляецца аўтастрадамі. Але для звера гэта ўсё адна агульная прастора. Ён проста ідзе сваім шляхам — шукае самку ці ежу, і дарога для яго не з’яўляецца перашкодай. Таму і адбываюцца небяспечныя сустрэчы з транспартам.
Чытаць таксама: Таинственная гибель голубей в Бобруйске: жители говорят о травле
Беларускі правіцель імкнецца сыграць ролю пасярэдніка на перамовах паміж ЗША і Расіяй, паміж Расіяй і…
Беларусы обсуждают цену на сладости: земляника в шоколаде — 721 рубль за кило, «Трюфели» —…
Жанчына апублікавала відэа з пешаходнай вуліцы ў Віцебску. Каментатары раяць падаваць заявы ў гарадскую адміністрацыю,…
В первые дни после открытия границы Польши с Беларусью работой таможенников были довольны, а потом…
Чиновник в разговоре с провластным блогером пожаловался на российских собственников, которые якобы за 15 лет…
Беларуские санатории отчитались о росте заполняемости и выручки в осенне-зимний сезон. Но чем больше цифры…