У гэтым годзе ў Беларусі дазволілі паляванне на некалькіх чырвонакніжных жывёлаў. Сярод іх — буры мядзьведзь і рысь звычайная.

Чытайце таксама: Паляванне абярнулася прысудам: у Пінску судзілі мужчыну за незаконную здабычу лася
Варта адзначыць, што ў абодвух жывёлаў у краіне «двайны статус»: з аднаго боку, яны знаходзяцца ў Чырвонай кнізе, а з іншага боку — з’яўляюцца аб’ектамі палявання. У абодвух выпадках дазвол на паляванне абгрунтавалі павелічэннем папуляцыі гэтых відаў.
Аднак беларускія эколагі крытычна ставяцца да гэтага рашэння: на іх меркаванне, гэтыя жывёлы з’яўляцца санітарамі леса, што кантралююць папуляцыю іншых відаў. Напрыклад, аленяў і лосяў, якіх моцна паболела за апошні час: да такой ступені, што яны ўсё часцей становяцца прычынамі ДТЗ, а некаторыя з іх нават нішчаць чужую сельскую гаспадарку.
@churkina.snezhana Алені за сезон знішчылі каля 40 тон бульбы! #ціхіхутар #фермерскаягаспадарка #беларусь #бульба #ураджай ♬ оригинальный звук — Сняжана Чуркіна
Чытайце таксама: Папуляцыя аленяў у Беларусі расце: цяпер яны ўжо і бульбу нішчаць
Так, у Шаркаўшчынскім раёне нядаўна застрэлілі чырвонакніжную рысь. Гэта адбылося ўпершыню за доўгі час: 40 год паляванне на жывёлу было пад забаронай праз яе ахоўны статус у краіне. Аб падзеі паведамілі ў Telegram-канале «Беларусское общество охотников и рыболовов».
У самім канале забойства рысі назвалі здабычай трафея. Многія беларусы негатыўна адрэагавалі на гэтую падзею, што вынікае з негатыўных рэакцый пад публікацыяй.
Сезон палявання на рысь адкрыты з 1 кастрычніка па 31 студзеня. Паляванне дазволенае ў 15 раёнах Віцебскай вобласці, у 14 — Гомельскай, у 2 — Гродзенскай і ў 8 — Мінскай.
Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: