Categories: Экология

Другі выпадак адстрэлу чорнага ваўка: эколаг тлумачыць, што не так з паляўнічай палітыкай у Беларусі

У Беларусі застрэлілі ўжо другога чорнага ваўка. Эколаг тлумачыць, чаму гэта трывожны сігнал для прыроды, і чаму куля — не вырашэнне праблемы гібрыдызацыі.

Share

У Салігорскім раёне падчас палявання здабылі двух буйных драпежнікаў, адзін з якіх меў рэдкую чорную афарбоўку. Раней падобнага чорнага ваўка застрэлілі ў Лідскай паляўнічай гаспадарцы.

Чытайце таксама: У Лідскім раёне забілі рэдкага воўка з чорнай афарбоўкай. Што пра гэта кажуць эколагі

Паляўнічыя падаюць такія выпадкі як нешта незвычайнае і сенсацыйнае. Аднак, як тлумачыць эколаг і экспертка па біяразнастайнасці Інэса Балоціна, за падобнымі гісторыямі стаіць не «экзотыка», а сур’ёзная сістэмная праблема.

Забітыя ваўкі ў Салігорскім раёне. Фота: Telegram-канал «РГОО «БООР». Охота в Беларуси»

Гібрыдызацыя, як вынік чалавечага ўмяшання

Паводле слоў эколага, з’яўленне ваўкоў нетыповай афарбоўкі можа быць звязана з гібрыдызацыяй ваўкоў з хатнімі сабакамі.

«Генетычныя даследаванні папуляцыі ваўкоў і ў Карэліі, і ў Беларусі выявілі вялікі працэнт блізкароднасных асобін і наяўнасць гібрыдаў ваўкоў з сабакамі. Гэта можа быць следствам моцнага паляўнічага ціску», — тлумачыць Інэса Балоціна.

Калі ваўкоў сістэматычна знішчаюць, у папуляцыі застаецца менш жывёл, парушаецца натуральная структура зграяў, і ўзрастае верагоднасць скрыжавання з сабакамі.

Чаму гібрыды часта бываюць цёмнымі

Чорная або цёмная афарбоўка — не доказ «рэдкасці» ці «асобнага падвіду».

«Ваўкі не выбіраюць сабе партнёраў сярод сабак па колеры. Так працуе генетыка. У гібрыдаў ваўкоў з сабакамі часта нараджаюцца цёмна афарбаваныя шчанюкі. Але яны могуць выглядаць і зусім як звычайныя ваўкі», — кажа экспертка.

Чорны і шэры воўк. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Dan Stahler, courtesy of UCLA. www.livescience.com

Таму сам факт чорнай афарбоўкі — хутчэй сігнал генетычных зменаў, і не заўсёды — ўнікальнасці жывёлы.

Чытайце таксама: Паляўнічы турызм у Беларусі: заявы пра рост не супадаюць з лічбамі

Ці можа гібрыдызацыя быць карыснай?

Часам узгадваюць даследаванні навукоўцаў з Оксфарда, якія вывучалі амерыканскіх ваўкоў. Там сапраўды выявілі, што ў мінулым гібрыдызацыя з сабакамі магла прывесці да павышанай устойлівасці да сабачай чумкі, а таксама да з’яўлення цёмнай афарбоўкі.

Але, як падкрэслівае Інэса Балоціна, гэта нельга механічна пераносіць на Беларусь.

«Гаворка ішла пра гісторыю амерыканскіх ваўкоў. У нас свае чорныя ваўкі. Не факт, што яны маюць большую трываласць да чумкі. Нашых ваўкоў у гэтым плане проста не вывучалі», — тлумачыць яна.

Акрамя таго, у Беларусі яшчэ не сфармаваліся стабільныя гібрыдныя папуляцыі — працэс, верагодна, толькі пачынаецца. «І гэта патрабуе навуковага аналізу, а не кулі», — сцвярджае эколаг.

Чым небяспечныя гібрыды

«Гібрыды гэта не натуральная эвалюцыя, а генетычнае забруджванне дзікіх папуляцый праз дзейнасць чалавека», — падкрэслівае эколаг.

Такія жывёлы могуць:

  • менш баяцца людзей;
  • часцей з’яўляцца ў вёсках і гарадах;
  • нападаць на хатніх жывёл;
  • змяняць паводзіны ў экасістэме.

У выніку праблемы, якія паляўнічыя спрабуюць «вырашыць», могуць толькі пагоршыцца.

Аднак важна падкрэсліць, што чорныя ваўкі адрозніваюцца па паводзінах ад шэрых, і праўляюць менш агрэсіі. Аднак у Беларусі адсутнічаюць адпаведныя даследванні, якія б вывучылі паводзіны жывёлаў непасрэдна ў нашай краіне.

Ваўкі і паляванне: «рэгуляванне экасістэмы» ці канкурэнцыя для паляўнічых?

У Беларусі паляванне на ваўкоў дазволена 365 дзён у годзе. На практыцы гэта азначае, што від лічыцца непажаданым.

«Я не супраць палявання, у тым ліку на ваўкоў. Але ў Беларусі гэта не паляванне, а знішчэнне канкурэнта», — кажа Інэса Балоціна. Па яе словах, ваўкоў успрымаюць не як ключавы элемент экасістэмы, а як перашкоду для паляўнічых гаспадарак.

Чорны воўк, якога адлавілі ў лідскай лясной гаспадарцы. Фота: афіцыйны сайт БТПР

Чаму ваўкоў немагчыма «замяніць» чалавекам

Паводле эколагаў, ваўкі выконваюць унікальныя функцыі:

  • стрымліваюць колькасць капытных, якія часта выходзяць на аўтадарогі;
  • уплываюць на папуляцыі баброў;
  • кантралююць колькасць іншых драпежнікаў — лісіц і янотападобных сабак.

«Ніхто, акрамя ваўкоў, не можа выконваць іх ролю ў экасістэме. Кожная жывёла мае ўласныя паводзіны і функцыі», — падкрэслівае экспертка.

Тым не менш паляўнічыя працягваюць сцвярджаць, што менавіта яны лепш «рэгулююць» прыроду.

«Што ім тая чумка, калі іх проста знішчаюць»

На фоне пастаяннага адстрэлу размовы пра магчымы імунітэт да сабачай чумы сярод чорных воўкаў выглядаюць недарэчна.

«Яны маюць такую нізкую шчыльнасць у лесе, што чумка можа нават не паспець распаўсюдзіцца. Бо ваўкоў проста знішчаюць», — кажа Балоціна.

З’яўленне «чорных ваўкоў» у Беларусі сігналізуе пра дэфармацыю экасістэмы, выкліканую празмерным паляўнічым ціскам і адсутнасцю навукова абгрунтаванай палітыкі ў дачыненні да драпежнікаў.

І пакуль ваўкоў працягваюць лічыць ворагамі, праблемы, якія яны натуральна стрымлівалі, будуць толькі нарастаць.

Чытайце таксама: Папуляцыя аленяў у Беларусі расце: цяпер яны ўжо і бульбу нішчаць

Recent Posts

Без Stadler и без привычного удобства: как беларусы ощутили перемены на железной дороге

Беларусы жалуются, что поездки на железной дороге стали менее удобными: в одних направлениях Stadler отменили,…

24.02.2026

Забор раздора: жительница Слуцка добивается исполнения решения по земельному спору

Случчанка Ирина заявляет, что решение суда о переносе забора ее соседки не исполнено, а жалоба…

24.02.2026

Жителя Пинска приговорили к колонии за участие в протестах, хотя он не был на суде и находится не в Беларуси

Специальное производство по ст. 293 УК (Массовые беспорядки) против Дениса Денисенко начали 19 сентября 2025…

24.02.2026

Диван у контейнеров и крик души: в Боровках разгорелся спор о мусоре

Жительница Барановичей эмоционально отреагировала на выброшенный диван на контейнерной площадке. Видео вызвало жаркие споры о…

24.02.2026

«Гефест» в честь 75-летия подарил своим работникам зонтики, а на концерт в Брест пригласил российскую Z-певицу

На концерт попали не все работники «Гефеста». Впрочем, не все и хотели на него идти,…

23.02.2026

«Дзе сацыяльныя службы?»: У Лагойскім раёне паказалі дом, дзе чалавек з інваліднасцю жыве ў занядбаных умовах

У TikTok з’явілася відэа, дзе чалавек з інваліднасцю другой групы жыве ў занядбаным доме. Карыстальнікі…

23.02.2026