З надыходам маразоў у Беларусі дарогі пачалі апрацоўваць соллю. BGmedia спытала ў спецыялістаў «Зялёнага тэлефона», наколькі гэта шкодна для асяроддзя.
Лёд на асфальце. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: www.ue.org/
З надыходам маразоў дарогі ў многіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі, пачалі актыўна пасыпаць соллю. BGmedia звярнулася да спецыялістаў «Зялёнага тэлефона», каб высветліць, якую шкоду такая практыка можа наносіць навакольнаму асяроддзю.
Чытайце таксама: На трасе P28 лосі аблізвалі соль з асфальту: што адбываецца?
— У Беларусі з надыходам галалёду дарогі, пешаходныя сцежкі і трасы пасыпаюць спецыяльнай сумессю. Як гэта ўплывае на аўтамабілі і навакольнае асяроддзе ў цэлым?
— Пачнем з таго, што соль у Беларусі выкарыстоўваюць на дарогах прыблізна з 50-60-х гг. Да гэтага соль лічылася толькі харчовым прадуктам, а часам і дэфіцытам, а дарогі пасыпалі пяском ці шчэбнем.
І калі ў 50-х гг. соль выкарыстоўвалі эксперыментальна, на асобных месцах, то ўжо далей паступова з павелічэннем транспартнага патока сталі выкарыстоўваць масава. А на дадзены момант настолькі масава, што нават прадстаўнікі Акадэміі Навук Беларусі афіцыйна заклікаюць муніцыпальныя службы скарачаць выкарыстанне солі і пераходзіць да альтэрнатыўных сродкаў. Чаму? І вось тут можна перайсці да адказу на пытанне пра адваротны бок солі, як супрацьгалалёднага сродка.
Людзям соль шкодзіць пераважна праз шкоду навакольнаму асяроддзю, аўтамабілям і інфраструктуры і абутку. Соль выклікае карозію металічных частак аўтамабіляў і дарожных канструкцый, паскарае дэфармацыю дарожнага пакрыцця.
Яна вельмі добра растае ў вадзе і хутка трапляе ў грунтовыя і паверхнёвыя воды, дзе значна павышаецца канцэнтрацыю хларыдаў. Такім чынам якасць вады зніжаецца, могуць змяніцца біяхімічныя працэсы ў вадаёмах і скараціцца разнастайнасць воднай флоры і фауны (у тым ліку рыб і біяразнастайных арганізмаў). Хларыд у глебе змяняе яе хімічныя ўласцівасці, што можа прывесці да горшага росту раслін і ўплываць на зялёныя насаджэнні ў прыдарожнай зоне.
Да ўсяго соль мае схільнасць назапашвацца ў глебе, асабліва пры рэгулярным і шматгадовым выкарыстанні. Гэта добра вядомы і навукова пацверджаны працэс.
Чытайце таксама: Штрафы за кармленне птушак: што пра гэта думаюць эколагі
— Дарожная соль — гэта ў асноўным хларыд натрыю (NaCl). Пасля пасыпкі соль раствараецца ў вадзе, раствор трапляе ў глебу, частка вымываецца ў глыбокія гарызонты, частка трапляе ў грунтавыя воды, частка затрымліваецца ў верхніх пластах глебы. Назапашванне адбываецца, калі паступленне солі перавышае яе вымыванне. Дарэчы, хларыды могуць вымывацца адносна хутка (за некалькі сезонаў), а натрый назапашваецца значна даўжэй (на дзесяцігоддзі).
Натрый замяшчае ў глебе кальцый і магній, робіць яе больш шчыльнай, менш водапранікальнай, дрэнна аэраванай, што прыводзіць да дэградацыі глебы. Пры тым, каб элементы солі лепш вымываліся, глеба якраз павінна быць рыхлай, водапранікальнай. Такім чынам натрый сам блакуе сваё ж выдаленне, ствараецца замкнуты круг, які цяжка разарваць.
Таму нават калі пасыпку спыніць альбо скараціць, структура глебы можа заставацца пашкоджанай яшчэ доўгі час. У гарадах натрый можа заставацца амаль пастаянна, калі не праводзіць спецыяльную рэабілітацыю глебы. На дадзены момант ужо вядома, што Акадэмія Навук заклікае гарадскія ўлады не саджаць у Менску каштан, таполі і бярозы, таму што яны адчувальныя да засоленай глебы і іх высадка будзе марнатраўнай.
Гарадская глеба ўжо мае патрэбу ў рэабілітацыі праз унясенне кальцыю (гіпс, CaSO₄), дрэнаж і замену верхняга слоя глебы (у гарадах), што вельмі дорага ў масштабах мільённага горада.
— Ці існуюць экалагічна бяспечныя альтэрнатывы пясчана-салявой сумесі, якія менш шкодзяць навакольнаму асяроддзю і, напрыклад, не псуюць абутак?
— Так. Сярод даступных у Беларусі альтэрнатыў ёсць гравій, пясок: яны павялічваюць счапленне, але не раствараюць лёд, таму менш эфектыўныя пры вельмі халодных умовах.
Таксама паступова варта пры гарадскім планаванні ўлічваць пракладку цеплатрасаў пад дарожным пакрыццём.
Яшчэ існуе паветраны ацэтат — гэтае арганічнае рэчыва лепш раскладаецца ў прыродзе і выклікае менш шкоды для водных экасістэм, паказала добры вынік пры тэмпературах каля −6 °C, але яно куды даражэйшае за вышэй узгаданыя сумесі.
— Ці адмовіліся часткова ад пяску ў краінах ЕС, і што ў такім выпадку ўжываюць замест яго?
— Пералічаныя вышэй альтэрнатывы маюць абмежаванні па эфектыўнасці, кошту або тэхнічным выкарыстанні. У краінах ЕС соль дагэтуль шырока ўжываецца, асабліва на аўтамабільных трасах, бо поўнасцю замяніць яе іншымі рэчывамі ў вялікіх аб’ёмах пакуль не ўдалося, хоць у гарадах усё часцей ужываюць больш экалагічныя альтэрнатывы.
Чытайце таксама: «Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!» — што трэба ведаць пра амелу ў Беларусі
На видео таможенник озвучивает стандартные вопросы, которые задают при прохождении границы, а также то, как…
В Брест пришли морозы, а вместе с ними — жалобы пассажиров. Узнали подробности.
На 89-м году жизни скончался один из самых известных белорусских скульпторов, автор знаковых мемориалов и…
Один из сотрудников местного отдела МЧС надел костюм эльфа и поднялся по автолестнице прямо к…
Кобринчанин ПалВаныч задал председателю Жабинковского райисполкома неожиданный вопрос. В комментариях жители поделились своим мнением на…
Міліцыя патлумачыла высылку парушэннямі ПДР, але саму працэдуру зрабіла паказальнай, з мэтай «прафілактыкі» для іншых…