Беларускія ўлады заяўляюць пра дынамічнае развіццё паляўнічага турызму, аднак фінансавыя паказчыкі сведчаць, што гэтая сфера так і не аднавілася да ранейшага ўзроўню.
Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла
Падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі распавялі, што ў Беларусь даволі актыўна прыязджаюць замежныя паляўнічыя. Сярод іх — грамадзяне Расіі і іншых краін СНД, прадстаўнікі арабскіх дзяржаў, Кітая, а таксама краін Еўрапейскага саюза.
Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз заявіў, што ўязны паляўнічы турызм з’яўляецца асновай развіцця галіны і дазваляе дасягаць яе акупнасці. Паводле яго слоў, у 2024 годзе на ўязным паляўнічым турызме было зароблена 11,6 млн рублёў — на 36% больш, чым у 2023 годзе. За 10 месяцаў 2025 года, як сцвярджаецца, атрымалі каля 2 млн рублёў, што на 500 тысяч больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Аднак далейшыя лічбы, агучаныя самім жа прадстаўніком ведамства, ставяць пад сумнеў аптымізм гэтых заяваў. Так, сёння турызм забяспечвае толькі каля 25% даходаў паляўнічых гаспадарак, у той час як у 2012 годзе гэты паказчык дасягаў амаль 50%. Іншымі словамі, нават пры заяўленым «хуткім развіцці» галіна ўсё яшчэ працуе ўдвая слабей, чым больш за дзесяць гадоў таму.

Прадстаўнік Мінлясгаса прызнаў, што паляўнічы турызм перажыў як мінімум два сур’ёзныя спады: у 2013 годзе — пасля страты асноўнага віду паляўнічых жывёл, дзіка, і ў 2020 годзе — з-за пандэміі COVID-19. Паводле яго слоў, далейшае развіццё адбываецца «па сінусоідзе», а сучасная мадэль турызму трымаецца на разнастайнасці жывёльнага свету.
Эксперт таксама паведаміў, што колькасць благароднага аленя за апошнія гады вырасла ў 10 разоў, а папуляцыі казулі і лася — прыкладна ў чатыры разы. Аднак нават рост рэсурснай базы пакуль не прывёў да аднаўлення фінансавых паказчыкаў мінулых гадоў.
Дазвол на паляванне жывёлаў з Чырвонай кнігі
На гэтым фоне асаблівую дыскусію выклікала і рашэнне ўладаў напрыканцы верасня дазволіць паляванне на рысю, занесеную ў Чырвоную кнігу. Таксама гэта тычыцца і бурага мядзьведзя, жыццё якога адначасова ахоўваецца законам. Беларускія эколагі крытычна ацанілі гэты крок, падкрэсліўшы, што рысь адыгрывае важную ролю ў захаванні экалагічнага балансу. На іх думку, стан папуляцыі рысяў не з’яўляецца настолькі крытычным, як у капытных жывёл, і не патрабуе такіх захадаў.

У выніку, нягледзячы на заявы пра рост і «дынамічнае развіццё», афіцыйныя лічбы сведчаць пр паляўнічы турызм у Беларусі пакуль застаецца ў стане працяглага спаду і так і не вярнуўся да сваіх ранейшых пазіцый.
Чытайце таксама: Жену экс-главы МВД Игоря Шуневича наградили за серию убийств животных — она с удовольствием о них рассказала
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: