Categories: Экология

«Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!»: што трэба ведаць пра амялу ў Беларусі

Амела — круглыя ўтварэнні на дрэвах — палохаюць многіх беларусаў. BGmedia спытала ў эколагаў, наколькі яна небяспечная і што з ёй можна зрабіць.

Share

У Беларусі людзі ўсё часцей звяртаюць увагу на дзіўныя круглые ўтварэнні на дрэвах, якія нагадваюць гнёзды птушак. Насамрэч гэта паўпаразітная расліна, што можа істотна шкодзіць дрэвам. BGmedia звярнулася на лінію «Зялёнага тэлефона», каб даведацца пра яе падрабязней.

Чытайце таксама: Штрафы за кармленне птушак: што пра гэта думаюць эколагі

Важна адзначыць, што ў розных рэгіянальных медыя беларусы адзначылі, што «з гэтай раслінай нібыта павінныя змагацца самі камунальнікі». Таксама пра амялу загаварылі ў беларускім TikTok: «Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!», — пішуць беларусы.  

Але ці так проста пазбавіцца ад амелы? Спыталі ў аператара «Зялёнага Тэлефона».

@user8869074818593 Такими темпами останемся без деревьев! #рекомендации #беларусь #лес #природа #интересное ♬ оригинальный звук — Тётя Галя

«Амелу можна пабачыць толькі на аслабленых дрэвах»

— Наколькі амела шкодзіць дрэвам? Наколькі — асяроддзю навакол?

— Амела з’яўляецца напаўпаразітам. Яна распаўсюджваецца па дрэвах дзякуючы птушкам, якія спажываюць ягады амелы і пераносяць на сабе ліпкую мякаць ад ягад, што ўтрымлівае семя амелы. Амела не харчуецца самім дрэвам, яна выкарыстоўвае дрэва для атрымання вады і мінералаў з глебы, якія ідуць па дрэву наверх.

Ходзяць спрэчкі, ці трэба нешта рабіць з амелай. Хтосьці кажа, што трэба, а хтосьці кажа, што амела была заўсёды. Асаблівасць амелы ў тым, што яна ніколі не селіцца на здаровых дрэвах.

Амела ў розных гарадах Беларусі. Фота: bobr.by, відэа ў TikTok

Яна здольна падсяляцца толькі да аслабленых дрэваў. Гэта азначае, што амела з’яўляецца індыкатарам хворасці папуляцыі дрэваў. Вы не заўважыце гэтую расліну на дрэвах у лесе, яе можна пабачыць у гарадскіх дварах, на дрэвах уздоўж трас, г.зн. у тых лакацыях, дзе дрэвы верагодней за ўсё аслабленыя.

І тут напрашваецца пытанне, а чаму ў горадзе і ўздоўж дарог дрэвы слабыя? Імаверна з-за дрэннай экалогіі ў горадзе. У чым выяўляецца: засоленасць глебы з-за антыгалалёднай солі, загушчанасці дрэваў у некаторых зелёных зонах, дзе пасадкі былі надта шчыльныя, а далей ніхто не займаўся прарэджваннем дрэваў — адпаведна дрэвам цесна, яны канкуруюць паміж сабою за рэсурсы, якія атрымліваюць з глебы. Няправільная, занадта агрэсіўная абрэзка таксама дрэнна ўплывае на дрэвы, аслабляе іх.

Чытайце таксама: Спілоўваць дрэвы — новы трэнд у краіне? Што пра яго думаюць самі беларусы

Таму ў пэўным сэнсе амела проста ўдзельнічае ў эвалюцыйных працэсах, паслабляя і без таго аслабленыя дрэвы, і тым самым паскарае вызваленне тэрыторыі, на якой  будучыні мажліва вырасьце больш моцнае і здаровае дрэва.

 — Што з гэтай хваробай робяць у краінах з развітой аховай навакольнага асяроддзя? Ці знайшлі нейкае канчатковае вырашэнне праблемы?

— Нічога не робяць. Можа быць выдаляюць амялу толькі ў нейкіх дэндрарыях, дзе на якасны дагляд за дрэвамі хапае грошай, бо з тэхнічнага пункту гледжання гэта няпростая працэдура: трэба выкарыстоўваць пад’ёмную тэхніку.

@365bel Спиливать деревья — новый тренд в Беларуси? Города превращают в «каменные джунгли». В соцсетях беларусы обращают внимание на то, что коммунальные службы довольно часто обрубают ветки деревьев, которые находятся возле жилых многоквартирных домов. Это явление встречается повсюду: как в столице, так и в других городах, от областных центров до регионов. На видео, которое опубликовала минчанка, видно, что от деревьев ничего не осталось: ветки с листьями лежат на земле, остались только голые палки. «Зачем? Ведь было так красиво…» — отмечает жительница столицы. #беларусь #новостибеларусь #минск #природабеларусь #минсксейчас ♬ original sound — 365bel

«Амела не з’яўляецца першапрычынай пашкоджанняў дрэваў»

—  Як гэтую праблему можна вырашыць у Беларусі?

— Дзяржава, канешне, можа аб’явіць амелу ворагам дрэваў і змагацца з ёй. Выдаляць з дрэваў, мясцовыя камунальныя службы і аб’екты Зялёбуда з энтузіазмам будуць асвойваць бюджэтныя грошы, апраўдваць сваё існаванне. Але гэта нятанная барацьба з сімптомамі, якая не ліквідуе прычын з’яўлення амелы.

Амела, ілюстратыўнае фота. Крыніца: britannica.com

А можна пазмагацца з першапрычынай здарэння, а менавіта: паляпшаць экалагічную сітуацыю ў гарадах і ўздоўж трас, скарачаць выкарыстанне солі для дарог, даглядаць дрэвы. Тады будзе больш здаровых дрэваў і меньш амелы, якая безумоўна пагаршае эстэтычны выгляд дрэваў. Гэтыя меры таксама патрабуюць значных выдаткаў, але на перспектыву палепшаць якасьць жыцця ў горадзе як для дрэваў, гэтак і для людзей

— Некаторыя людзі мяркуюць, што амела можа ўжывацца як лякарскі сродак. Наколькі гэтыя меркаваннi адпавядаюць рэальнасці?

— Людзям нельга амелу спажываць як ежу наўпрост, бо яе плады і лісце для нас ядавітыя. Але разам з тым адвары, настойкі на амеле ў малых колькасцях выкарыстоўваюць для розных хваробаў звязаных са страўнікам, нервовай сістэмай, скураных хваробаў і г.д. Але спажываць экстракт амелы можна толькі пры абавязковай кансультацыі з лекарам.

Чытайце таксама: Шукалі парушальнікаў, што выкідваюць смецце, а выявілі занядбаныя могілкі: выпадак у Быхаве

Recent Posts

Беларусь вырабляе мільёны тон малака, але закупляе расійскае. Што яшчэ імпартуе краіна з Расеі?

Беларусь закупіла расійскага фасаванага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 млн долараў. Раней краіна…

20.10.2026

«Очень жаль»: в Новополоцке не удалось спасти мозаику на здании бывшей школы №5

Энтузиасты пытались сохранить хотя бы часть мозаики на здании бывшей школы №5 в Новополоцке, но…

20.10.2026

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Жыхары вёсак выступілі супраць змены межаў раёнаў

Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…

20.10.2026

«Как так убиться могла стиральная машина за полгода?» Пинчане показали фото ржавой техники и требуют компенсаций

Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…

20.10.2026

Светящаяся «зебра» в Молодечно: безопасность или лишние траты? Что думают горожане

В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…

20.10.2026

Студэнтаў магілёўскага ўніверсітэта другі месяц запар адпраўляюць збіраць ураджай. Іншыя ВНУ горада гэтага не робяць

Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…

20.10.2026