адходы, чалавек вывозіць адходы, машына

У Касцюковічах злавілі парушальнікаў, якія выкідаюць смецце ў лес

10.10.2025 17:37 Вываз адходаў у Касцюковіцкім раёне. Источник фото

У рэгіёне зафіксавалі некалькі выпадкаў незаконнага вывазу адходаў. Парушальнікам пагражаюць штрафы.
Читайте BGmedia в:

У Касцюковічах працягваюць фіксаваць выпадкі забруджвання навакольнага асяроддзя. Цяпер гэта робяць з дапамогай фотапастак. Толькі за апошні месяц фотапасткі «падлавілі» чатырох парушальнікаў: двое вывезлі смецце ў аграгарадку Муравілле, яшчэ двое — у межах самога горада.

Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла

Адходы складаліся з пустазельнай расліннасці і рэшткаў будаўнічых матэрыялаў, у тым ліку газасілікатных блокаў. Аб гэтым паведамляе рэгіянальнае медыя «Голас Касцюкоўшчыны».

Што пагражае парушальнікам

Згодна з заканадаўствам, фізічным асобам за падобныя дзеянні пагражае штраф да 30 базавых велічынь (БВ), індывідуальным прадпрымальнікам — да 100 БВ, а юрыдычным асобам — ажно да 1000 БВ. Акрамя таго, вінаватыя абавязаныя пакрыць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю.

вывоз отходов, вывоз отходов в Костюковичах, вываз адходаў у Касцюковічах, Касцюковічы
Вываз адходаў у Касцюковіцкім раёне. Фота: «Голас Касцюкоўшчыны».

«Праблем няма — трэба толькі жаданне»

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Талкачоў адзначыў, што сітуацыя паступова паляпшаецца — людзі сталі часцей карыстацца паслугамі камунгасу і практыкаваць раздзельны збор смецця. Але тыя, хто працягвае парушаць правілы, не застануцца без пакарання.

«Смецце можна законна вывезці на палігон каля вёскі Пралетарскае — усяго 13 рублёў 72 капейкі за куб. Хто не хоча сам, можа замовіць вываз тэхнікай — 48 рублёў за гадзіну. Але ствараць звалкі каля кантэйнераў — гэта ўжо парушэнне, якое караецца штрафам ад 4 да 30 базавых велічынь», — распавяла Святлана Раманенка, начальніца ўчастка добраўпарадкавання УКВП «Касцюковіцкі жылкамунгас».

Чыноўнік таксама дадаў, што тыя, хто не хоча вывозіць раслінныя адходы, могуць іх кампаставаць або спальваць на сваім участку.

«Хто хоча — знойдзе спосаб зрабіць усё законна. Было б жаданне», — падсумавала яна.

Чытайце таксама: «Лишние коты»: как жительницу деревни в Беларуси оштрафовали за животных

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: