черный волк

У Лідскім раёне забілі рэдкага воўка з чорнай афарбоўкай. Што пра гэта кажуць эколагі

13.12.2025 07:00 Чорны воўк. Andy Skillen Photography.Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Паляўнічыя паведамілі пра «незвычайны трафей» здабыты ў Лідскай паляўнічай гаспадарцы. Экалагічныя наступствы яго забойства могуць выклікаць пытанні.
Читайте BGmedia в:

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) паведамілі пра «незвычайны трафей», атрыманы ў Лідскай паляўнічай гаспадарцы. BGmedia паразмаўляла з эколагам Інэсай Балоцінай пра асаблівасці чорнага воўка і пра магчымыя наступствы яго забойства для навакольнага асяроддзя.

Чытайце таксама: Стал известен результат экспертизы на бешенство убитого волчонка в заказнике. Зоозащитники требуют наказать виновных

Як паведамляе «Спутнік», чорнага воўка паляўнічыя забілі на гэтым тыдні. У БТПР адзначылі, што паляванне на ваўкоў лічыцца і захапляльным, і складаным: яны маюць выдатны слых і нюх, а таксама здольныя «лічыць» чалавечыя крокі. Паводле БТПР, самі паляўнічыя «ганарацца такім трафеем».

Нагадаем, што ў Беларусі паляванне на ўсіх ваўкоў, незалежна ад колеру, дазволена на працягу ўсяго календара года.

Што вядома пра чорных ваўкоў

Чорны воўк належыць да таго ж віду, як і воўк шэрага колеру — Canis lupus.  Яго чорная поўсць — вынік мутацыі, меланізму, які назіраўся ў хатніх сабак і перадалася ваўкам праз гібрыдызацыю.

Такі воўк часцей за ўсё сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, чым на еўрапейскім кантыненце. Яго наяўнасць тут — вялікая рэдкасць.

черный и серый волк бегут по снегу
Чорны і шэры воўк. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Dan Stahler, courtesy of UCLA. www.livescience.com

Экспертка па біяразнастайнасці Інэса Балоціна растлумачыла, чым чорны воўк можа адрознівацца ад шэрага, акрамя афарбоўкі поўсці. Паводле яе слоў, існуюць даследаванні і назіранні, што ў жывёл з незвычайнай, у тым ліку больш цёмнай або стракатай афарбоўкай, паводзіны могуць быць мякчэйшыя, чым у асобін з класічнай. Падобная карціна назіраецца і ў лісаў: лісы з вісячымі вушамі, напрыклад, часта паводзяць сябе спакайней за лісаў з традыцыйнымі формамі вушэй. Аналагічныя прыклады вядомы і ў чорных лісаў.

«Адрозненні ў паводзінах у межах аднаго віду часам сапраўды звязаныя з пэўнымі мутацыямі. І сітуацыя з чорнымі ваўкамі — не выключэнне», — адзначае эколаг. Пры гэтым у Беларусі, па словах Балоцінай, спецыяльных даследаванняў пра падобныя адрозненні не праводзілі.

Іншыя эколагі таксама звярталі ўвагу, што шэрыя ваўкі часта праяўляюць больш агрэсіўныя паводзіны, чым чорныя. Мяркуецца, што мутацыя, звязаная з цёмнай афарбоўкай, можа ўплываць і на гармоны, якія фарміруюць паводзіны.

черный волк
Чорны воўк. Фота: Andy Skillen Photography. Крыніца: www.thoughtco.com

Навукоўцы з Оксфарда праводзілі даследаванне ваўкоў у Паўночнай Амерыцы і выявілі цікавую заканамернасць: чорныя ваўкі часцей мелі антыцелы да вірусу сабачай чумы. Больш за тое, яны аказаліся лепш адаптаванымі да выжывання падчас успышак хваробы, у той час як шэрыя ваўкі гінулі часцей.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што ў рэгіёнах, дзе рэгулярна адбываюцца ўспышкі чумы, для ваўкоў можа быць эвалюцыйна выгадна выбіраць партнёраў з іншай афарбоўкай, каб павялічыць шанцы на нараджэнне нашчадкаў з чорнай поўсцю і, адпаведна, большай устойлівасцю да хваробы.

Ці абгрунтаваны дазвол на паляванне на чорных ваўкоў?

З аднаго боку, воўк — драпежнік, які палюе на капытных, і ў Беларусі яго адстрэл, незалежна ад афарбоўкі, дазволены цэлы год.

Аднак варта памятаць, што воўкі адыгрываюць важную ролю ў экасістэме. Яны рэгулююць колькасць капытных жывёлаў, папуляцыя якіх у апошні час істотна павялічылася. За гэты год у краіне ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам капытных, а алені, з-за росту папуляцыі і пастаяннай міграцыі, ужо знішчалі тоны бульбы ў прыватных гаспадарках.

Чытайце таксама: Папуляцыя аленяў у Беларусі расце: цяпер яны ўжо і бульбу нішчаць

Інэса Балоціна звяртае ўвагу, што празмерная колькасць капытных можа шкодзіць маладняку дрэваў і прыводзіць да перапасення. У такіх умовах многія драпежнікі — ваўкі, рысі, мядзведзі — выступаюць санітарамі лесу: яны кантралююць папуляцыю капытных, выбіраючы перадусім слабых, хворых або старых асобін. Гэта дапамагае падтрымліваць здароўе і генетычную ўстойлівасць стадаў.

Тое, што тычыцца чорных ваўкоў, — пра іх у Беларусі вядома вельмі мала. Аднак, калі спасылацца на меркаванні эколагаў, ёсць звесткі, што асобіны з цёмным афарбаваннем могуць мець устойлівыя антыцелы да сабачай чумы. Гэта патэнцыйна дазваляе ім перажываць хваробы, якія часта ўплываюць на шэрых ваўкоў. У такім выпадку скрыжаванне чорных і шэрых ваўкоў можа спрыяць узмацненню здароўя папуляцыі праз перадачу генетычных адаптацый, у тым ліку ўстойлівасці да вірусных інфекцый.

Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: