Categories: Экология

На адной з вуліц у Пінску вырубілі дрэвы: гэта выклікала спрэчкі ў гараджанаў

Пінчанка заўважыла, што вуліца 60 гадоў Кастрычніка засталася без дрэваў — таполі, што стаялі шмат год, вырубілі. Гэта падзяліла гараджан на два лагера.

Share

У Пінску на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка вырубілі дрэвы. На гэта звярнула ўвагу жыхарка горада, якая падзялілася відэа з вуліцы ў TikTok. Сітуацыя выклікала неадназначную рэакцыю сярод саміх жыхароў.

Чытайце таксама: У цэнтры Слуцка без тлумачэнняў пачалі спілоўваць дрэвы

«На вуліцы вырубілі ўсе дрэвы. Не засталося нічога», — распавядае аўтарка роліка. Зыходзячы з ранейшых фотаздымкаў, на вуліцы раслі таполі. Як кажуць самі мясцовыя жыхары ў каментарах пад відэа, яны месціліся там больш за палову стагоддзя — 50 год. Афіцыйная прычына вырубкі дрэваў невядомая. Але ў саміх пінчанаў існуюць розныя меркаванні на гэты конт.

@inna_lenk какая причина? #пинск#беларусь#pinsk#пинапарк#pinapark ♬ оригинальный звук — Inna_Lenk

Што пінчане распавялі ў каментарах

У каментарах пад ролікам жанчыны пінчане выказалі розныя версіі, чаму вуліцу пазбавілі дрэваў. На думку адных людзей, праблема была ў тым, што таполі закрывалі выгляд для кіроўцаў аўтамабіляў: а гэта, у сваю чаргу, стварала небяспеку на дарозе.

  • «Там раслі вельмі старыя таполі. Пасля моцных вятроў там уся дарога ў галінках. А калі ўпадзе дрэва, ды на дарогу? Яны аджылі сваё, потым пасадзяць маладыя».
  • «Жыву якраз у доме на гэтай развязцы. Спадарства, гэтыя дрэвы вельмі закрываюць агляд для аўтамабіляў. ДТЗ і падбітыя пешаходы ўвайшлі ўжо ў норму. Усё дзеля бяспекі. Дадам, што зараз скажуць пра ПДР, але развязка даволі складаная па мерках горада і гэтая адзін са спосабаў прадухіліць надзвычайныя здарэнні».
Вуліца 60 год Кастрычніка да вырубкі дрэваў. Фота: https://wikimapia.org/

Іншыя жыхары распавялі пра тое, што замест вырубленых дрэваў гарадскія службы створаць пешаходную зону, а замест старых таполяў пасадзяць маладыя дрэвы:

  • «Пешаходныя зоны будуць і маладыя дрэвы высадзяць».
  • «Іх вырубілі, бо будуць рабіць дарогі», — напісаў ў каментарах акаўнт выдання «Пінскі веснік».

Не абмінулі некаторыя пінчане і тэму пра алергію, якія таполі могуць выклікаць у асобных людзей падчас цвіцення ўвесну. Аднак з гэтымі выказваннямі паспрачаліся іншыя жыхары горада:

  • «Там раслі таполі, ад іх у сезон столькі пуху, алергікі пакутуюць»? — піша адна жыхарка. І на гэта знайшоўся адказ: «Гэта мужчынскія таполі, пуху ад іх не было».

Чытайце таксама: У Магілёве высякаюць здаровыя дрэвы: што кажуць людзі?

У чым насамрэч праблема

Як высвятліла BGmedia, аўтарка каментара пра бяспеку таполяў мела рацыю: сапраўдныя алергічныя рэакцыі выклікае не сам пух, а пылок, які трапляе ў паветра падчас вяснавога цвіцення (яго вылучаюць «мужчынскія» дрэвы). Што тычыцца белага пуху з «жаночых» асобін, то ён сам па сабе гіпаалергенны. Яго віна толькі ў тым, што ён працуе як «губка»: збірае на сябе пыл і пылок іншых раслін, выклікаючы ў людзей механічны дыскамфорт.

Што да вырубкі, таполі гуляюць ключавую ролю ў гарадской экасістэме:

  • Чысцяць паветра: адно дрэва паглынае да 30 кг пылу за сезон.
  • Ратуюць ад спёкі: ствараюць густы цень і актыўна ахалоджваюць вуліцы праз выпарэнне вільгаці.
  • Падтрымліваюць прыроду: служаць домам для птушак і карысных насякомых.

Масавая вырубка без важкіх прычын можа прывесці да павышэння тэмпературы на вуліцы і збяднення біяразнастайнасці. Аднак наколькі крытычным быў стан дрэў менавіта на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка і ці сапраўды яны пагражалі бяспецы дарожнага руху — дакладнай афіцыйнай інфармацыі няма, акрамя кароткага каментара «Пінскага весніка» пад відэа, дзе распавялі пра запланаваны рамонт на дарогах.

Чытайце таксама: Спілоўваць дрэвы — новы трэнд у краіне? Што пра яго думаюць самі беларусы

Recent Posts

Былую супрацоўніцу сельгасу накіравалі на псіхіятрычную экспертызу пасля скаргаў на парушэнні на ферме

Былая супрацоўніца «Авангард Ніва» сцвярджае, што пасля скаргаў на парушэнні яе затрымалі, а цяпер накіроўваюць…

03.03.2026

«Жить теперь точно интереснее». Брестчанка купила старый дом на хуторе и ведет блог об его восстановлении

На участке есть не только старый дом, но и два кирпичных строения 1990–2000-х годов. Плюсом…

03.03.2026

Вакансии от «Савушкина»: щедрое предложение или «средняя температура» по области?

В Бресте снова ищут работников для «Савушкина». Мы сравнили зарплаты с рынком и данными Белстата.…

03.03.2026

Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі друкарню

У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…

02.03.2026

«Какая там измена государству?» Что известно о деле Intex-Press, редакторы которого получили большие тюремные сроки

Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…

02.03.2026

Февральский субботник ради благоустройства: в Речице жителей города вывели на работы по парку Победы до весны

28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…

02.03.2026