У сацсетках беларусы пажартавалі з падаткавай сістэмы ў краіне. Людзі нават падзяліліся відэа на гэтую тэму. Шмат хто адзначыў, што падаткаабкладанне можа даходзіць да абсурду, і параўналі сітуацыю з казкай пра Чыпаліна (той самай, дзе сеньёр Памідор увёў падаткі на паветра, і ў выніку жыхары краіны сталі менш дыхаць).

Чытайце таксама: Дачнікам і гаспадарам прысядзібных участкаў змяняюць правілы падаткаабкладання
«Адчувае маё сэрца, што мы на парозе грандыёзнага шухеру» — расказвае аўтарка аднаго роліку ў TikTok. І суправаджае яго наступным аўдыёрадком: «Неўзабаве з’явіцца падатак пад назвай “проста так”. І штраф “якая розніца за што”».
Многія ў каментарах заўважылі, што сцэнар з відэа здзяйсняецца ўжо зараз:
«Было б смешна, калі не так сумна. Але гэта пачынае здзяйсняцца».
«Адзін ужо ёсць. Падатак на машыну. Ён называецца “проста так! ”».
«У РБ, каб нешта заплаціць, трэба яшчэ і ім заплаціць».
@liudmilafucarevici Чует моё сердце, шо мы накануне грандиозного шухера…🤔🧐😁 А у вас как с чутьём?!😁#юморприколы #шутки #выборы #настроение #налог ♬ оригинальный звук — pvlpvl64
Падатак за «проста так» на практыцы
Адзін з вядомых прыкладаў падатка за «проста так» — падатак на так званае «дармаедства», калі чалавек, які небыта не заняты ў эканоміцы Беларусі, мусіць сплочваць падаткі, нават калі ў яго няма ўласнага даходу. Пад ціск трапляюць не толькі беспрацоўныя людзі, але і тыя, хто працуе за мяжой і даўно не жыве ў роднай краіне.
Чытайце таксама: Міліцыя ўзялася за «дармаедаў» за мяжой. Падключылі нават ДАІ
Таксама ў катэгорыю «дармаедаў» могуць трапіць і настаўнікі, якія праз ускладненне здароўя не могуць вяртацца да працы. Іх выклікаюць у адмысловыя камісіі на размовы, і, як кажуць самі настаўнікі, там абыходзяцца з імі «як з бамжом ці алкаголікам».
З праблемай сутыкаюцца і маладыя людзі. Цяпер на іх сталі ціснуць праз родзічаў: дасылаць лісты на адрас прапіскі, дзе жывуць бацькі, і прасіць явіцца «па пэўным адрасе». У выпадку няяўкі — пагражаюць штрафам ці арыштам. Згодна з арт. 24.3 КоАП, за няяўку можна атрымаць штраф ад 2 да 100 базавых велічынь (84 — 4200 рублёў), грамадскія працы, альбо арышт на суткі.
Нягледзячы на тое, што згодна з часткай 4 артыкула 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прымусовая праца забараняецца, улады працягваюць аказваць ціск на грамадзян, якія апынуліся незанятымі ў эканоміцы. Замест таго, каб аказваць ім сацыяльную падтрымку, улады пагражаюць штрафамі або арыштам (у выпадку няяўкі), а ў разе з’яўлення на прафілактычнай размове — падаткам на «дармаедства». Беларусаў у чарговы раз пакідаюць без выбару.
Чытайце таксама: «Я ў поўнай дупе»: самазанятай налічылі за «камуналку» па кошце для «дармаедаў»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: