Пасля публікацыі відэа пра адкрытыя люкі побач з дзіцячай пляцоўкай на месцы пачаліся работы. Аднак мінчанка сцвярджае, што праблему не вырашылі канчаткова.
Люк, што месціцца ў раёне Чыжоўка насупраць дзіцячай пляцоўкі. Скрыншот з відэа ў TikTok
Жыхарка Мінска, якая нядаўна звярнула ўвагу на небяспечныя адкрытыя люкі каля дзіцячай пляцоўкі ў Чыжоўцы, апублікавала працяг гісторыі. Жанчына вырашыла праверыць, ці адрэагавалі адказныя службы пасля таго, як яе папярэдні ролік атрымаў шырокі розгалас у сацыяльных сетках.
Чытайце таксама: У Бабруйску жанчына паскардзілася на самакат пасярэдзіне вуліцы — ролік нечакана «завірусіўся» ў TikTok
Гаворка ідзе пра тэрыторыю на скрыжаванні вуліц Барэвіча і Галадзеда, дзе побач з экалагічнай сцежкай і дзіцячай пляцоўкай знаходзіцца падземнае збудаванне з некалькімі ўваходамі.
У першым відэа мінчанка распавядала, што яе сын яшчэ некалькі тыдняў таму звярнуў увагу на адкрытыя люкі каля пляцоўкі. Паводле словаў жанчыны, на тэрыторыі знаходзіцца вялікая колькасць адкрытых праёмаў з лесвіцамі ўніз. Некаторыя з іх былі часткова затопленыя вадой.
«Сын расказаў мне пра гэта больш за месяц таму. Сказаў, што на дзіцячай пляцоўцы ўсе дзеці туды лазяць», — адзначала яна.
@vivo11479 #ЧижовкаЖкхАвтодорДетские ♬ оригинальный звук — Не Грустинка🇧🇾
Жанчына сцвярджала, што на аб’екце ёсць прыступкі, па якіх можна лёгка спусціцца ўнутр, а дзеці часам нават дастаюць адтуль цацкі або іншыя рэчы.
Асаблівую занепакоенасць у яе выклікала тое, што небяспечны аб’ект знаходзіцца літаральна побач з месцам, дзе штодня гуляюць дзеці.
У новым роліку мінчанка паведаміла, што прыйшла праверыць сітуацыю пасля публікацыі відэа, якое набрала амаль 90 тыс. праглядаў.
Па яе словах, на месцы ўжо былі прыкметы праведзеных работ.
«З раніцы тут, як я разумею, нешта зрабілі. Паклалі накрыўкі і нібыта закрылі гэтыя адтуліны з лесвіцамі», — распавяла яна.
@vivo11479Продолжение , часть 2 , вероятно не последняя))) об открытых люках в зеленой зоне, на пересечении ул.Уборевича и ул.Голодеда♬ оригинальный звук — Не Грустинка🇧🇾
На відэа сапраўды відаць, што частка праёмаў атрымала металічныя накрыўкі.
Аднак жанчына звярнула ўвагу на новую праблему.
Паводле яе слоў, накрыўкі пакуль не замацавалі належным чынам.
«З выгляду нібыта ўсё закрыта. Але мой малы залез, паскакаў па іх, і высветлілася, што яны не замацаваныя», — сказала яна.
Мінчанка выказала меркаванне, што гэта можа быць толькі прамежкавы этап работ і пазней адказныя службы павінны будуць канчаткова ліквідаваць праблему.
Акрамя таго, жанчына паведаміла, што падчас новага агляду тэрыторыі выявіла яшчэ адзін адкрыты люк, якога не заўважыла раней.
Ён знаходзіўся ў кустах непадалёк ад асноўнага аб’екта.
«Па дарозе знайшла яшчэ адзін люк. Яго ў мінулы раз не бачыла», — адзначыла яна.
Па словах мінчанкі, пасля больш уважлівага агляду высветлілася, што падобных праёмаў на тэрыторыі можа быць нават больш, чым здавалася спачатку.
Жанчына таксама расказала, што праз службу 115.бел ужо пачалося перапіска паміж рознымі арганізацыямі.
Паводле яе інфармацыі, заяўка накіроўвалася ў «Мінскводаканал», «Зелянбуд», адміністрацыю Заводскага раёна і аварыйныя службы.
Аднак пакуль ніводная з арганізацый не прызнала тэрыторыю сваёй зонай адказнасці.
Ніхто не ведае, які сайт у вашай краіне заблакуюць заўтра раніцай. Не чакайце, пакуль ваш інтэрнэт канчаткова ператворыцца ў пустыню. Будзьце гатовыя да любых забарон разам з BGlobalVPN.
Заставайцеся на сувязі. Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
«Усе адпісаліся, што гэта не іх тэрыторыя», — сцвярджае аўтарка відэа.
Пакуль яна чакае афіцыйнага адказу аб тым, хто менавіта будзе даводзіць работы да канца і забяспечваць бяспеку на тэрыторыі.
На момант публікацыі апошняга роліка справаздачы аб поўным ліквідаванні праблемы яшчэ не было. Частку адкрытых праёмаў ужо накрылі, але пытанне іх надзейнага замацавання і адказнасці за аб’ект застаецца адкрытым.
Чытайце таксама: «Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу
Чиновники решили отпраздновать «Барановичскую весну» в этом году возле Ледового дворца, а праздничный фейерверк запустить…
В Брестском районе к марту 2027-го обещают первый урожай из новой теплицы «Берестья». Проект строят…
В Комитете госконтроля заявили, что на ремонт путепровода на улице Солнечной потратили более 3,5 млн…
У Круглым адкрыццё новага пляжа ператварылі ў паказуху з чырвонай стужкай. Раней у райцэнтры закрылі…
В начале мая верующие предполагали, что нескольким польским священникам в Минско-Могилевской архиепархии придется уехать из…
Правозащитники заявляют о системных пытках, а за решеткой остается 841 человек — среди них многодетные…