Беларусы неаднойчы звярталі ўвагу на якасць вады ў розных гарадах: ад сталіцы да рэгіёнаў. Людзі кажуць, што праблема знікае, але вяртаецца нанова.
Вада ў Пінску
Пінскі школьнік звярнуў увагу на якасць вады, што цякла з-пад крана ў яго дома. У відэа, якім ён падзяліўся ў сваім TikTok, відаць, што вада мае іржавы колер, які нагадвае персікавы сок.
Чытайце таксама: «Почувствуй разницу»: брестчанин сравнил воду из-под крана в Бресте и Батуми — контраст впечатляет
Сам хлопец пажартаваў з сітуацыі: «Толькі Беларусь можа дазволіць сабе такія краны. Мне, калі ласка, персікавы сок», — кажа ён у сваім відэароліку.
@user5429685713459♬ оригинальный звук — не снимал но зашло
Яшчэ ў канцы мінулага месяца жыхары розных гарадоў масава скардзіліся на брудную ваду. Людзям даводзілася выліваць яе па паўгадзіны і болей, каб яна вярталася да нармальнага стану. Праблему заўважылі ў розных гарадах: ад Оршы да Мінска.
Саму праблему звязвалі з наступствамі аварыі на сталічнай цепламагістралі, што адбылася 19 студзеня. Пасля яе ў розных раёнах Мінска прарвала трубы. Улады сказалі, што гэта адбылося праз вялікую тэмпературную пагрузку ў краіне і моцныя маразы.
Наступствы аварыі пазней ліквідавалі і вада зноў стала чыстай. Аднак аварыі ў сталіцы не спыніліся: 03.02.2026 у раёне «Мінск-свет» адбыўся прарыў трубы з халоднай вадой. Гэта адбылося на вуліцы Савіцкага, 23. Пашкоджанні хутка ліквідавалі, аднак у саміх беларусаў узніклі пытанні да якасці камунальнай структуры.
@chpbelarus По данным Минскводоканала, авария зафиксирована на улице Савицкого, 23 примерно в 18:00. Повреждение устранено, отключенных потребителей нет. После спада воды участок дороги обработали солью с помощью техники районного «Ремавтодора». #новости #минск #минскмир #труба #беларусь ♬ Suspenseful and tense wave — mandy
Пад відэаролікам пінскага школьніка, які апублікавалі ў канцы студзеня, адзначылася шмат жыхароў з розных гарадоў, якія падкрэслілі, што праблема з бруднай вадой перыядычна вяртаецца да іх нанова, у пачатку лютага.
Знайшліся і тыя беларусы, хто падзяліўся фатаздымкамі вады ў сябе дома. Адзін з іх — жыхар Гомеля:
Некаторыя карыстальнікі не хаваюць незадаволенасці, калі каментуюць сітуацыю. Вось, што яны пішуць у каментарах:
Нагадаем, што паводле афіцыйных звестак, яшчэ да канца 2025 года ў Беларусі планавалі увесці ў дзеянне 800 станцый па абезжалезванню вады. Пакуль невядома, ці паспелі рэалізоўваць гэты амбіцыйны план. Аднак гэта не тлумачыць існуючыя праблемы з якасцю вады ў сталіцы, так і іншых гарадах краіны.
Чытайце таксама: У розных раёнах Мінска заўважылі «нафту» з-пад крана
Центральное отопление есть, тепла — нет. В деревне Борисовского района люди живут при +4…+8 градусах…
Брестчанка нашла в магазине кошелек с 2,4 тыс. рублей и решила оставить деньги себе. Теперь…
Школьник исключил одного из пользователей сервера «Майнкрафт» за нарушение правил сообщества, а в ответ получил…
У Быхаве ўлады заявілі пра «прарыў у медыцыне»: пасля рамонту карпусоў, паступлення тэхнікі і з’яўлення…
Некоторые с пониманием относятся к тому, что в автобусах не работают туалеты и автоматы с…
Мінчане паказалі ў TikTok, як выглядаюць дарогі ў адным з раёнаў сталіцы. Па іх словах,…