У Беларусі адкрыўся сезон палявання на бекаса. Навіна выклікала абурэнне ў многіх беларусаў: людзі не разумеюць, навошта забіваць невялікую балотную птушку.
Бекас, ілюстрацыйнае фота. Крыніца: https://birdsoftheworld.org/bow/species/comsni/cur/introduction
У Беларусі афіцыйна стартаваў сезон палявання на бекаса. Як паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР), паляваць на гэтую птушку можна да 8 жніўня.
Чытайце таксама: У Слуцку шум варон выклікаў спрэчку ў сацсетках. Адныя не могуць спаць, іншыя сталі на бок птушак
Дазваляецца паляванне толькі ў светлы час сутак. Выкарыстоўваць можна гладкаствольную паляўнічую зброю з дробавымі патронамі або ловачных птушак. Пры ружэйным паляванні абавязкова павінны выкарыстоўвацца паляўнічыя сабакі — лягавыя, спаніэлі або рэтрыверы. З адной сабакай могуць паляваць не больш за трое чалавек.
Бекас — невялікая балотная птушка з доўгай тонкай дзюбай, якая жыве на забалочаных лугах, тарфяніках і поймах рэк. Ён добра маскіруецца ў траве, а пры небяспецы ўзлятае вельмі рэзка і хутка, таму лічыцца складанай здабычай для паляўнічых.
У Беларусі бекас не занесены ў Чырвоную кнігу і адносіцца да відаў, на якія дазволена паляванне. Сезон летне-восеньскага палявання на яго праводзіцца ўжо шмат гадоў і рэгулярна ўключаецца ў дзяржаўныя правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі.
Разам з тым у БТПР нагадалі, што паляўнічыя павінны ўмець адрозніваць бекаса ад дупеля, які знаходзіцца ў Чырвонай кнізе Беларусі і паляванне на якога забаронена.
Паводле спецыялістаў, бекас адрозніваецца белым без плям брушкам і чорна-рудавымі крайнімі рулёвымі пёрамі. У дупеля ж брушка стракатае, а тры крайнія пары рулёвых пёраў белыя.
Абмеркаванне разгарнулася пасля таго, як ТРК «Гродна» апублікавала інфармацыю пра пачатак сезона палявання ў Threads. Большасць каментатараў раскрытыкавалі дазвол на паляванне.
View on Threads
Некаторыя звярнулі ўвагу, што бекас вельмі маленькі, таму паляванне на яго цяжка растлумачыць практычнай неабходнасцю:
Іншыя лічаць, што падобныя навіны не варта шырока папулярызаваць.
Таксама гучалі пытанні, ці сапраўды сёння ёсць неабходнасць у такім паляванні.
Частка карыстальнікаў увогуле паставіла пад сумнеў сэнс палявання як забавы.
Як вынікае з каментароў, стаўленне беларусаў да палявання на дзікіх птушак застаецца вельмі супярэчлівым. Калі для паляўнічых гэта традыцыйны сезонны від адпачынку, то многія карыстальнікі сацыяльных сетак лічаць, што ў сучасных умовах забойства невялікіх дзікіх птушак не мае апраўдання.
Чытайце таксама: Мёртвыя галкі і горы пёраў: у Гомелі паведамляюць пра загадкавую гібель птушак
Жительница Барановичей нашла мастера для ремонта гаража через интернет, но вместо работы потеряла около круглую…
З 1 кастрычніка ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на рысь. Забіць адну жывёлу каштуе 200…
Горячую воду отключат с 5 по 9 октября. Получается, пинчане дождались и Дня города, и…
У Бераставіцы 38 навучэнцаў, у тым ліку непаўналетнія, жылі на паверсе інтэрната, дзе ішоў рамонт.…
Видео с опасным прыжком ребенка на территории брестских фортов разошлось по соцсетям. После этого к…
По информации верующих, в местной православной епархии якобы не приветствуют проведение массовых концертов поп-музыки в…