грибы, Беларусь

«Набрала толькі 10 літраў, адно расчараванне». Беларусы рынуліся па грыбы

11.09.2025 12:49 Иллюстративное фото. Источник фото

У многіх рэгіёнах Беларусі восеньскі грыбны сезон так і не пачаўся — у лесе суха. Але апенькі парадавалі пад Мінскам, Гомелем і на Віцебшчыне.
Читайте BGmedia в:

Восень — час у лес, па грыбы. Але сапраўдны сезон у многіх раёнах Беларусі так і не наступіў — суха. Грыбнікі наракаюць у адмысловых групах на адсутнасць дажджу і зайздросцяць тым, хто выхваляецца поўнымі вёдрамі і кошыкамі грыбоў. У безумоўных лідарах цяпер апенькі. Імі «завалены» усе грыбныя суполкі.

«Пад Мінскам пашлі апенькі», — хваляцца грыбнікі ў групе. Іншыя пішуць больш дакладную лакацыю — добрыя зборы апенек пад Лагойскам, Азярышчам і Калодзішчамі — «усё ў апеньках, сядзяць на сухіх бярозах». Задаволены зборам грыбнік апублікаваў фота, дзе ён ляжыць сярод некалькіх вядзёр апенек, і падпісаў: «Апенькавы рай. Калодзішчы».

«Апенькі выстралілі паміж Гомелем і Рэчыцай. Шчэрбаўка адарыла багатым ураджаем, нягледзячы на суш, не чакаў», — уражаны грыбнік.

У Барысаўскім раёне — слабыя зборы. «Лісічкі зніклі, знайшоў некалькі курачак, пару махавікоў, баравічок, два падасінавікі — і гэта ўсё. Вельмі патрэбны дождж і лес ажыве, а пакуль там няма чаго рабіць», — не хавае расчаравання жыхар Барысаўскага раёну.

У Баранавіцкім раёне мясцовая жыхарка набрала лісічак, у Шумілінскім раёне мясцовыя набралі апенек. Грыбнікі даволі жадныя да дароў лесу. «Сённяшняя паездка па апенькі — адно суцэльнае расчараванне. Ледзь сабрала 10 літраў. Гомельскі раён», — дала справаздачу грыбніца.

Пад Лепелем зьявіліся чорныя грузды, але ёсць нюанс. «Чорныя грузды расчаравалі — амаль усе чарвівыя, нават малыя. Знайшла жменьку жоўтых — чыстыя. Па баравіках — зусім бяда, адзінкавыя выпадкі. Пакуль дажджу не будзе — у лесе рабіць няма чаго», — скардзіцца жыхарка Лепеля.

Яе «калега па грыбах» піша, што мала знайсці, мала вынесці з лесу 3 вядры апенек — самае цікавае пачынаецца дома. Грыбы перабраць, прамыць, зварыць, замарынаваць, замарозіць, пакінуць на смажанне.

У кожным выпадку цяпер грыбнікі найбольш патрабуюць і чакаюць дажджу.

Чытайце таксама: Тэст. Шампіньёны ці пячýрыцы? Апяты ці апéнькі? Як гучаць на беларускай мове назвы вядомых грыбоў беларускага лесу?

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: