«Адзіны варыянт — мама «прынесла» вірус з працы»: у Барысаве памерла 60-гадова медсястра

У пасведчанні аб смерці жанчыны напісалі «двухбаковая пнеўманія, сардэчная і лёгачная недастатковасць».

Share

У Барысаве памерла медсястра, якая працавала ў хірургічным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Ёй было 60 гадоў,  піша «Наша Ніва».

Як распавяла выданню дачка памерлай, тэмпература ў жанчыны нязначна паднялася ў пачатку мая. Ёй зрабілі рэнтген, аднак здымак нічога не паказаў, таму медык працягвала хадзіць на працу. 4 мая тэмпература зноў паднялася — да 38 градусаў, і тады жанчыне зрабілі КТ i выявілi«двухбакавую пнеўманію».

На наступны дзень захварэлую паклалі ў барысаўскую бальніцу №2 і зрабілі тэст на коронавiрус.

«9 мая ёй пагоршала, перавялі ў рэанімацыю. 12 мая прыйшоў вынік тэсту — станоўчы. Тады праверылі і мяне, і бацьку, — кажа дачка. — Тату своечасова зрабілі КТ, таксама выявілі пнеўманію. Шпіталізавалі і яго».

16 мая жанчына памерла. На наступны дзень прыйшоў аналіз яе мужа — каранавірус выявілі і ў яго.

Читайте также: Бобруйские медики сорвали съемку сюжета для «Беларусь 1» о «ковидных» надбавках на станции скорой помощи (видео)

У пасведчанні аб смерці мамы напісалі «двухбаковая пнеўманія, сардэчная і лёгачная недастатковасць».

«Адкуль маглі захварэць мама і тата, я не ведаю. Адзіны варыянт — мама «прынесла» вірус з працы, у іх якраз у тыя дні паступала шмат хворых на кавід», — мяркуе дачка.

На сайце Барысаўскай ЦРБ, дзе працавала жанчына, з’явіліся словы спачування: «Адміністрацыя, прафсаюзны камітэт і калектыў установы аховы здароўя« Барысаўская цэнтральная раённая бальніца» выказваюць словы спачуванні родным і блізкім у сувязі з заўчаснай смерцю Кавалёнак Т. Н., медыцынскай сястры хірургічнага аддзялення Барысаўскай ЦРБ. Прыміце нашы шчырыя спачуванні з нагоды напаткаўшага вас гора. Хай нашы словы падтрымаюць вас у гэтую цяжкую хвіліну і дапамогуць перажыць боль страты».

Читайте также: «Позвонили из реанимации и сказали, что мама умерла». В Пинске скончалась 54-летняя медсестра с пневмонией и COVID-19

Пра тое, колькі ўсяго беларускіх медработнікаў заразіліся коронавирусной інфекцыяй, інфармацыі няма. 13 мая на пасяджэнні абласнога штаба па барацьбе з COVID-19 агучваліся лічбы толькі па Віцебшчыне: з 1 красавіка па 12 мая ў рэгіёне вярнуліся да працы 308 медыкаў, якія перанеслі каронавiрусную інфекцыю. Крыху раней з’явілася інфармацыя, што на 11 мая каля 20% медработнікаў вобласці, інфікаваных каронавiрусам, ачунялі і прыступілі да працы. Атрымліваецца, што ўсяго за перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў краіне толькі на Віцебшчыне яе падхапілі больш за паўтары тысячы медыкаў.

Читайте также: В Сети ведут «Список памяти»: в него вносят медиков России и Беларуси, которые умерли во время пандемии коронавируса

Recent Posts

Не знаете, что делать, если летучая мышь залетела к вам домой? Рассказывают экоспециалисты

Если летучая мышь случайно залетела к вам в квартиру, постарайтесь не паниковать и вспомните, что…

06.10.2024

Черные лебеди прилетают неожиданно: призрак Милошевича не даст Лукашенко спокойно спать?

МИД Беларуси критикует Запад за нарушение Устава ООН. Перед Лукашенко замаячила Гаага. Израиль бьет по…

05.10.2024

Уборщики, санитары, вальщики леса: какую работу можно найти в Барановичах, если тебе 2 года до пенсии

Барановичская районная газета написала о вакансиях в городе и районе для людей предпенсионного возраста. Варианты…

05.10.2024

«Обрыгали скамейки», «Позорные очереди за билетами». Как путешественники отзываются об автовокзале в Бресте

Интернет-пользователи пишут в отзывах, что на автовокзале в Бресте ночуют бомжи, от которых воняет, а…

05.10.2024

Вертолет Лукашенко против шахедов, памятник корове, мужчинам лень жить: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

05.10.2024

Лукашенко посетил агрогородок в Пинском районе, +1 «террорист»: что произошло в Бресте и области 4 октября

А Под Брестом у трассы М1 продают логистический центр. Стартовая цена — 2,3 млн евро.…

04.10.2024