У сацсетцы Threads беларуска, якая наведала «Грошык» падзялілася назіраннямі. У сваім допісе дзяўчына паказала цэны на два розныя прадукты — агуркі з Беларусі і манга з Францыі. Розніца паміж імі здзівіла карыстальніцу, і не на карысць першага прадукта.
Чытайце таксама: Новы рэкорд у «Белмаркеце»: беларуса здзівіў кошт на айчынныя яблыкі
Агуркі з Беларусі, як вынікае з фатаграфіі аўтаркі паста, маюць цану 7.63 бел. руб. за кілаграм. Манга з Францыі — 6.99 за кілаграм. «Грошык. Чаму так? Агуркі і памідоры даражэйшя за манга і ананасы», — задаецца пытаннем беларуска.

Нагадаем, што гэта не першы падобны выпадак. BGmedia паведамляла, што раней беларус заўважыў падобную розніцу ў краме «Белмаркет» — паміж айчыннымі яблыкамі і імпартным памэла з Кітая. Розніцай ён падзяліўся ў сваім TikTok.
Што пра розніцу ў цэнах думаюць беларусы
У каментарах пад пастом з’явілася шмат каментароў. Некаторыя з карыстальнікаў не падзялілі здзіўлення беларускі. Людзі выказалі меркаванне, што цяперашні кошт на агуркі апраўданы праз тое, што цяпер, узімку, «зусім не сезон для гародніны».
- «Зжырыце манга. У чым праблема? Зараз зусім не сезон агуркоў, а сезон ананасаў і манга».
- «Як жа вы ўжо ўсе за***лі з гэтымі коштамі на агуркі і памідоры. Ну вырасціце іх зімой і прадавайце па 5 капеек. У чым праблема?».
- «Купіце манга і з’ешце замест памідора і агурка. Вітамінаў атрымаеце не менш».
Іншыя звярнулі ўвагу, што падобная сітуацыя назіраецца кожную зіму: і ў гэтым плане розніца ў коштах на айчынныя і замежныя прадукты заўсёды была. Хтосьці нават заўважыў, што агуркі бываюць дарагімі нават улетку:
- «Тыя, хто пішуць, што зараз не сезон: улетку гэтак жа кошты не ва ўсіх крамах змяняюцца і агуркі з памідорамі застаюцца па шалёным кошце».
- «Кожную зіму адно і тое ж».
Знайшліся і тыя, хто пажартаваў з сітуацыі:
- «Гэта трэба спытаць у пасярэднікаў і пастаўшчыкоў, ну ці ў бабуль чаму кошт расце а долар падае».
- «Калі ў іх няма хлеба, няхай ядуць пірожныя».
- «Затое стабільнасьць! Вам мала?».
Чытайце таксама: За прошлый год в Беларуси больше всего подорожали продукты
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: