Алесь Бяляцкі ў Берасці: «Для Лукашэнкі смяротнае пакаранне ў краіне — ні плюс, ні мінус»

03.03.2017 16:44 . Источник фото

Мараторый на яго можа быць уведзены ў Беларусі толькі ўзамен на нейкія сур’ёзныя бонусы ад Еўразвязу.
Читайте BGmedia в:

Пра смяротнае пакаранне ў краіне гаварылі вечерам 2 сакавіка ў офісе агенцтва «Пропус» у Берасці. Спецыяльным госцем сустрэчы стаў вядомы беларускі праваабаронца і былы палітвязень Алесь Бяляцкі, які ўжо больш за 20 гадоў актыўна займаецца праблемай турмаў і вязняў у краіне.

Ён адзначыў, што сёння для большасці беларусаў тэма існавання ў дзяржаве смяротнага пакарання не з’яўляецца важнай. Больш таго, прыкладна 10% удзельнікаў адной з сацапытанак былі ўпэўнены, што яго ў краіне няма. А тым часам Беларусь застаецца адзінай у Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. У год да вышэйшай меры пакарання прыводзіцца 3-4 асуджаных.

Гэтае пытанне рэгулярна падымаецца з боку Еўрапейскага звязу, Рады Еўропы, якія гатовы «мяняць» адмену смяротнага пакарання ў Беларусі на фінансавую падтрымку, прадастаўленне тэхналогій і г. д.

«Не адмяняюць. Трымаюцца моцна. Аналізуючы гэтую сітуацыю, тым больш пра гэта гавораць нават тыя чыноўнікі, з якімі мы ці нашы калегі сутракаемся нефармальна, што фактычна ўсё ўпіраецца ў аднаго чалавека», — выказаў сваё меркаванне Алесь Бяляцкі.

Працяг тэмы ў бліжэйшым нумары «БГ» і ў хуткім часе на нашым сайце.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.