У Лунінцы мясцовыя звяртаюць увагу на сур’ёзную праблему: на вуліцы Навадворскай даволі небяспечна пераходзіць дарогу. Там пражываюць збольшага маладыя сем’і з дзецьмі, для якіх гэтая праблема найбольш адчувальная.
Чытайце таксама: Комитет госконтроля снова недоволен благоустройством улиц Бреста. Какие косяки нашли в этот раз?
Зусім нядаўна адсутнасць пешаходнага пераходу ледзь не прывяла да трагедыі: дзяўчынка-падлетак, выходзячы з салону аўтамабіля, не звярнула ўвагу на аўтамабілі, што накіроўваліся у яе бок. Дзякуючы пільнасці кіроўцаў атрымалася пазбегнуць аварыі.
Аб гэтым паведамляе рэгіянальнае выданне «Лунінецкія навіны». Цікава тое, што ў навіне хоць і распавядаюць пра праблему, але называюць асфальтаванне гэтай вуліцы «сапраўдным падарункам для мясцовых жыхароў».
На Навадворскай размешчаны аўтобусны прыпынак маршрута №5, але месца для пераходу так і не знайшлося. На дарозе даволі інтэнсіўны рух, і людзям даводзіцца чакаць моманту для яе перасячэння, каб не ствараць праблемаў ані для кіроўцаў, ані для сябе, рызыкуючы свіам жыццём і здароўем.
Мясцовыя жыхары адзначаюць, што кіроўцы часта перавышаюць хуткасць, што толькі пагаршае сітуацыю. Людзі лічаць, што на гэтым участку дарогі неабходна ўсталяваць «ляжачага паліцэйскага».
Чытайце таксама: У Брэсцкай вобласці плануецца валанцёрская акцыя, але з дапамогай «бюджэтнікаў»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: