брэст, аэрапорт, рэйсы, беларусь, авіярэйсы

Авіярэйсы Брэст — Калінінград могуць аднавіць. Раней іх спынілі праз нерэнтабельнасць

02.10.2025 15:15 Брэсцкі аэрапорт. Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Прамое авіяпаведамленне паміж гарадамі плануюць аднавіць упершыню за шэсць гадоў.
Читайте BGmedia в:

На пасяджэнні Беларуска-расійскай рады па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абмяркоўвалася магчымасць аднаўлення авіяпаведамленняў паміж Брэстам і Калінінградам.

Чытайце таксама: «Эта превентивная мера выполнила свою задачу». Польша открывает границу с Беларусью

Сустрэча адбылася ў Расійскай радзе міністраў. У ёй прынялі ўдзел губернатар Калінінградскай вобласці Аляксей Беспервазванных і намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў расійскага чыноўніка, патрэба ў такіх рэйсах істотна ўзрасла як з беларускага, так і з расійскага боку. Ён таксама падкрэсліў, што ў гэтай справе зацікаўлены і бізнес.

Як адрэагавалі берасцейцы?

У мясцовых навінавых каналах некаторыя людзі выказаліся ў каментарах. Ім падалося дзіўным, што гэтую падзею падносяць як нешта новае:

  • «Так яны і раней былі да кавіду, і касы Belavia былі ў Брэсце. Я пастаянна лётала маршрутам “Брэст — Калінінград”. Усяго 40 хвілінаў тады лёталі. Прыбралі касы Belavia, прыбралі прамыя рэйсы на Калінінград, а зараз падносяць свае планы як нейкае ноу-хау: “Могуць з’явіцца”. Яны заўсёды былі! На што было бурыць тое, што працавала і давала прыбытак?!».

Многія пагадзіліся з аўтарам каментара і падтрымалі яго пазітыўнымі «рэакцыямі».

Што сталася з ранейшым рэйсам?

Адзіны пасажырскі маршрут з Брэста ў Калінінград спыніў сваю працу яшчэ ў жніўні 2019. У якасці прычыны назвалі нізкую рэнтабельнасць маршруту.

Малы попыт пры рэйсах 1–2 разы на тыдзень не пакрывалі выдаткі. Інфраструктурныя абмежаванні ў Брэсце і высокія эксплуатацыйныя расходы яшчэ больш ускладнялі маршрут. Авіякампанія «Белавіа» ў той час пераарыентавала флот на больш прыбытковыя кірункі, такія як Мінск-Калінінград.

Чытайце таксама: «З Беларусі ў Польшчу праз Калінінград…Вы сур’ёзна?». Беларуска пра перасячэнне шэнгенскай мяжы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: