Categories: Новости

Бабруйчанка паскардзілася на смецце ў TikTok — яго неўзабаве прыбралі

Жыхарка Бабруйска заўважыла перапоўненую сметніцу ў адным з раёнаў горада. Усё змянілася пасля публікацыі роліка ў TikTok.

Share

Жыхарка Бабруйска Анжаліка звярнула ўвагу на праблему, якую, паводле яе слоў, можна ўбачыць у розных частках горада. На відэа, апублікаваным у TikTok, жанчына паказала смеццевую звалку на вуліцы Пралетарскай. Сметніца была перапоўненая, а вакол ляжалі пластыкавыя пакеты, стаканчыкі і іншае смецце.

Чытайце таксама: «Вясна прыйшла — “распусціліся” бутэлькі». Беларусы паказваюць у TikTok, як выглядаюць двары пасля зімы

У роліку яна з іроніяй пракаментавала сітуацыю: «І так усё навокал. Камунальныя службы Бабруйска, вы лепшыя».

Смецце ў Бабруйску на Пралетарскай да і пасля публікацыі роліка ў TikTok

Відэа хутка сабрала каментары. Некаторыя карыстальнікі адзначылі, што раней у гэтым раёне такіх праблем не заўважалі, але ў цэлым падобная сітуацыя для горада не новая. Іншыя пісалі, што падобныя перапоўненыя кантэйнеры можна ўбачыць і ў іншых беларускіх гарадах.

Вось, што пісалі людзі:

  • «Раней такога не было».
  • «Зараз такая карціна паўсюль».
  • «У Мінску такія ж самыя сметніцы».
  • «Увесь Бабруйск такі».
  • «Усю зіму дарожкі не чышчаныя, не пасыпаны нават пяском, у дварах нябачна было, а цяпер падснежнікі ўзышлі. Галоўнае прыгожае відэа зняць як усе працуюць!».

Аднак у каментарах з’явіліся і іншыя меркаванні. Некаторыя карыстальнікі лічаць, што адказнасць за падобныя сітуацыі часткова ляжыць не толькі на камунальных службах, але і на саміх жыхарах, якія пакідаюць смецце побач з кантэйнерамі.

  • «Чым вінаваціць камунальныя службы, давайце пачнем з сябе».
  • «Гэта не камунальнікі вінаватыя, а вінаватыя людзі, якія гэта робяць».

Што адбылося пасля публікацыі роліка

Праз суткі пасля публікацыі відэа Анжаліка выклала новы ролік з таго ж месца. На ім відаць, што тэрыторыя каля смеццевых кантэйнераў ужо прыбраная — смецця вакол няма, а двор выглядае чыстым.

У подпісе да відэа жанчына адзначыла: «Чысціня ў горадзе — гэта вынік агульных намаганняў улады і жыхароў. Дзякуй вам за любоў да нашага агульнага дома».

Пры гэтым дакладна невядома, хто прыбраў смецце — камунальныя службы ці самі жыхары раёна. Але сітуацыя паказала ў чарговы раз, што пасля публікацыі ролікаў у TikTok, праблемы са смеццем нечакана вырашаюцца.

Чытайце таксама: У Гомельскім раёне смецце вывозяць толькі пасля таго, як жыхары апублікуюць відэа ў сацсетках або звернуцца ў газету

Recent Posts

«Обещали в порядок привести, на этом все закончилось». В Малорите высохло Военное озеро

На месте водоема остались ил и лужи. В комментариях жители вспоминают прежнее озеро и обсуждают…

10.10.2026

Пустыя паліцы і затрымкі заробкаў. Былы супрацоўнік расказаў пра ўнівермаг «Слуцк» пад кіраўніцтвам былой сенатаркі

Былы супрацоўнік універмага «Слуцк» расказаў BGmedia пра праблемы з пастаўкамі, утрыманні з заробкаў і закрыццё…

10.10.2026

У Гомелі скардзяцца на вуліцы без асвятлення. Падобныя праблемы ёсць і ў іншых буйных гарадах

У Гомелі жыхары розных раёнаў скардзяцца на цёмныя вуліцы і неасветленыя прыпынкі, а ў Магілёве…

09.10.2026

«Дома сыро, люди болеют. Чего выжидать». Брестчане недовольны, что отопление начнут включать только с 12 октября

Сначала тепло дадут социальным объектам, а уже потом в жилой фонд. Брестчане жалуются, что в…

09.10.2026

Улады двойчы адмовіліся разглядаць звароты пра аварыйны дом у Зялёным Боры

Жыхары дома 1951 года скардзяцца на расколіны ў сценах і разбурэнне падмурка. Райвыканкам і аблвыканкам…

09.10.2026

«Уже водителей за баранов считают». ГАИ объяснила установку «лежачих полицейских» в Барановичах и нарвалась на критику

В TikTok «Нашего края» появился комментарий ГАИ о безопасности. Горожане пожаловались на разбитую подвеску, выхлопы…

09.10.2026