Грамадскі актывіст, паплечнік Мікалая Статкевіча і былы палітзняволены Сяргей Спарыш, якога дэпартавалі ў Літву 12 верасня, расказаў у TikTok, якім чынам улады Беларусі выкарыстоўваюць бяздомных людзей.
«Рэпрэсіі тычацца не толькі палітыкаў, але і самых звычайных людзей. У тым ліку і бамжоў», — распавядае Сяргей.
Чытайце таксама: Строителя из Брестчины, который возводил купола для православных церквей, судили по политическим статьям
Былы зняволены персёкся з бяздомным, што «на службе ў Лукашэнкі», калі аднойчы ехаў на Акрэсціна. Тады Сяргею далі «15 сутак»: «Я ехаў у машыне з мянтамі. Мы ехалі на Акрэсціна не прамым шляхам, а нейкім крукам, і заехалі на сметніцу. Адзін з міліцыянтаў выйшаў з машыны, дастаў бяздомнага са сметніцы, і пасдадзіў яго да нас. У мяне слабы нюх, але нават я адчуў, што пах ён вельмі цікава. Што адчувалі яны, я не ўяўляю. І колькі вошаў яны потым прыцягнулі сабе дадому».
@siarhei.sparysh От репрессий страдают не только политзаключённые, но и обычные люди. Даже бомжи. Я расскажу вам о бомже на службе у Лукашенко. Бомж на службе у его величества. Джеймс Бомж #лукашенко @Народная Грамада Life ♬ оригинальный звук — Siarhei Sparysh
У самым ізалятары актывіст пазнаёміўся з бяздомным бліжэй. Як потым падалося Сяргею, той бомж быў псіхічна хворым: «У яго, судзячы па ўсім, сіндром Карсакова. Гэта калі ў чалавека выключаецца яго кароткатэрміновая памяць, і ён нічога не памятае».
У зняволенага атрымалася з ім дамовіцца: ён аддаваў яму ўсю турэмную ежу ўзамен на тое, каб той ляжаў у адным месцы і не разносіў вошаў.
Сяргей упершыню зразумеў, што з бяздомным нешта не так, калі заўважыў, як той забывае свае словы ўжо праз хвіліну. Асабліва гэта кінулася ў вочы, калі ён папрасіў яго памыць посуд — і праз момант паводзіў сябе так, нібыта размовы і не было. Напачатку бомж мог яму адмовіць у грубай форме, а ў іншую хвіліну — выконваў яго просьбу.
«Гэтага чалавека трэба было лекаваць. Ён мусіць утрымлівацца ў спецыялізаванай установе. Але толькі дзеля таго, каб здзеквацца над палітзняволенымі, яго пастаянна трымаюць у турмах», — адзначае Сяргей. Як кажа былы вязень, бяздомныя жывуць на свалцы, за імі часта прыязджаюць, калі хтосьці з «палітычных» трапляе на Акрэсціна, каб падсадзіць да вязняў у камеру. Ад іх стаіць непрыемны пах, а паводзіны прымушаюць зычыць лепшага.
Чытайце таксама: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: