Пасля крытыкі Лукашэнкі ў Магілёўскай вобласці тэрмінова правялі нарады па жывёлагадоўлі. BGmedia паведамляла, што праблемы на фермах назапашваліся гадамі.
Сустрэча ў Слаўгарадскім раёне. Фота: www.slavgorod.by
Пасля таго як 7 ліпеня Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў стан сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці, ужо на наступны дзень у рэгіёне пачаліся тэрміновыя нарады. У Слаўгарадскім і Краснапольскім раёнах чыноўнікі загаварылі пра дысцыпліну, кантроль і неабходнасць зніжаць падзеж жывёлы.
Чытайце таксама: «Концлагерь для коров»: беларуска показала условия содержания коров на ферме в Копыльском районе
Падчас нарады ў Палацы Незалежнасці Лукашэнка заявіў, што найлепшыя сельскагаспадарчыя землі ўсходняй Беларусі выкарыстоўваюцца недастаткова эфектыўна.
Ён адзначыў, што праблемы назіраюцца ў Горацкім, Шклоўскім, Бялыніцкім, Круглянскім і Магілёўскім раёнах, а сітуацыю ў вобласці назваў «бардачком», які, паводле яго слоў, не ўдалося пераадолець.
Асобна ён спыніўся на працы холдынга «Купалаўскае». Паводле Лукашэнкі, на паказальным прадпрыемстве не адрамантавана тэхніка, корманарыхтоўка вядзецца з парушэннямі тэхналогіі, машыны не падрыхтаваныя да жніва, а на асобных фермах жывёла часамі заставалася без вады.
Чытайце таксама: У Любанскім раёне ў вядомай сельгаспадарцы кароваў трымалі ў брудзе
Тэма ўмоў утрымання жывёлы ў Магілёўскай вобласці ўзнімалася задоўга да апошняй крытыкі.
Раней BGmedia расказвала гісторыю былой супрацоўніцы сельгаспрадпрыемства «Авангард Ніва» ў Асіповіцкім раёне. Людміла, якая працавала заатэхнікам-асемянатарам, апублікавала ў TikTok відэа, дзе паказала, што кароў кармілі саломай, змяшанай з гноем.
@59ludmila_ #чтовыявлено #глупыйбезжалостныйруководитель ♬ оригинальный звук — 🦂👑Pasha_ Priyаtkin👑🦂
Паводле яе словаў, пасля адмовы хаваць факты гібелі жывёлы ў яе пачаліся канфлікты з кіраўніцтвам. Жанчына сцвярджала, што пасля гэтага ёй павялічылі аб’ём працы, а пры разліку заработнай платы дапусцілі парушэнні.
Не адзінкавай была і гісторыя з Клімавіцкага раёна. У чэрвені пракуратура паведаміла, што ў трох гаспадарках загінулі 13 галоў буйной рагатай жывёлы. З вінаватых супрацоўнікаў ужо спагналі больш за 7 тысяч рублёў, а агульную шкоду ацанілі больш як у 13 тысяч.
Яшчэ адзін гучны выпадак адбыўся ў Касцюковіцкім раёне. Там кіраўніцу малочна-таварнай фермы асудзілі за службовы падлог. Следства ўстанавіла, што яна некалькі месяцаў уносіла ў справаздачы недакладныя звесткі і не адлюстравала гібель не менш як 33 кароў. Частка загінулай жывёлы працягвала лічыцца жывой, а яшчэ некалькі галоў у дакументах былі аформленыя як адпраўленыя на забой.
Паводле афіцыйных дадзеных, у 2025 годзе падзеж буйной рагатай жывёлы ў вобласці зменшыўся амаль на 20 працэнтаў, аднак пракуратура адначасова прызнала, што як мінімум у пяці раёнах сітуацыя, наадварот, пагоршылася.
Чытайце таксама: Ад TikTok да крымінальнай праверкі: як развіваецца канфлікт вакол былой супрацоўніцы «Авангард Ніва»
Ужо 8 ліпеня ў Слаўгарадскім раёне прайшла нарада, прысвечаная развіццю жывёлагадоўлі, звяртае ўвагу «Магілёў.медыя».
У ёй удзельнічалі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ланкуць, а таксама прадстаўнікі Быхаўскага, Чавускага, Чэрыкаўскага і Слаўгарадскага раёнаў.
Галоўнай тэмай сустрэчы стала дысцыпліна. На сустрэчах адзначалася, што «рэзервы для росту ёсць у кожнай гаспадарцы», аднак канкрэтных паказчыкаў або планаў па выпраўленні сітуацыі не агучылі.
У гэты ж дзень у Краснапольскім раёне старшыня райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў правёў сустрэчу з кіраўнікамі жывёлагадоўчых аб’ектаў.
Падчас размовы абмяркоўвалі выкананне вытворчых паказчыкаў, асаблівую ўвагу надалі кантролю за падзяжом жывёлы. Кіраўнік раёна таксама сустрэўся з маладымі спецыялістамі, якія нядаўна пачалі працаваць у ААТ «Краснапольскі», і пацікавіўся іх умовамі працы. Нагадаем, што мясцовыя жыхары некалі скардзіліся на тое, што каля ўезду ў вёску Ясенка Краснапольскага раёна пасля работ на сіласных траншэях засталіся смецце і розныя рэшткі матэрыялаў. Яны з’явіліся там пасля таго, як там адпрацавалі супрацоўнікі ААТ «Краснапольскі».
Чытайце таксама: «Вывозіў мёртвых кароў і з’ехаў праз месяц». Беларус распавёў, чаму не адпрацаваў пасля веткаледжа
Афіцыйныя нарады ў раёнах Магілёўшчыны адбыліся літаральна праз некалькі гадзін пасля публічнай крытыкі кіраўніка дзяржавы, што выглядае як хуткая рэакцыя сістэмы на заўвагі зверху.
Пры гэтым праблемы з утрыманнем жывёлы, так і арганізацыяй працы, на асобных фермах Магілёўскай вобласці ўзнікаюць працяглы час, пра што паведамляюць як простыя працоўныя, так і дзяржорганы.
Так, нядаўна стала вядома пра тое, што ў першым паўгоддзі 2026 года на Магілёўшчыне суды спагналі каля 320 тысяч рублёў з работнікаў розных рангаў па абвінавачванні ў падзяжы жывёлы.
Чытайце таксама: «Стакан наполовину полон»? Как районная газета попыталась оправдать скандал с коровами на ферме под Копылем
Светофоры на улице Республиканской начали перенастраивать после того, как водители массово пожаловались на заторы возле…
Нарушения на ферме «Докторовичи» подтвердились, хотя в ведомстве заявили, что сами обнаружили видео в TikTok.
Святар і раней сутыкаўся з пераследам пасля падзей 2020 года. Яго затрымлівалі, арыштоўвалі на 10…
Жительница Гомеля заплатила 410 рублей за профессиональную чистку зубов в «Ю-Клиник». После резонанса в Threads…
Это стало для района уже своеобразной традицией: если дорогу не ремонтируют, хотя бы размеры ям…
Пасля прарыву водаправода ў Жлобіне людзі засталіся без вады, раскупілі бутыляваную ваду і паскардзіліся на…