У TikTok-акаўнце прадзяржаўнага медыя «bereza.by» з’явілася чарговае «пахвальнае» відэа: мясцовая пракуратура рапартуецца пра рэйды ў школьных сталовых. Гэтым разам іх правялі ў сярэдняй школе ў вёсцы Здзітава. Аднак у саміх жыхароў раёна і Брэсцкай вобласці ўзніклі пытанні да вынікаў праверак харчавання.
Чытайце таксама: Што кажуць «рэгіёнкі» і бацькі дзяцей пра школьнае харчаванне?
«Прынцыпы праверак абумоўлены аптымізацыяй вытворчага працэсу, забеспячэннем школьных сталовых сучасным абсталяваннем, прымяненнем новых тэхналагічных рашэнняў і апрабацыяй новых страваў. У зоне ўвагі пракуратуры — забеспячэнне кантролю якасці і бяспекі школьнага харчавання; выкананне санітарных нормаў і правілаў, спраўнасці абсталявання…», — распавяла мясцоваму выданню Вікторыя Гандзюк, памочніца пракурора Бярозаўскага раёна. Таксама яна адзначыла, што мэтай такіх праверак, акрамя павышэння якасці харчавання, з’яўляецца зніжэнне ўзроўню адходаў ежы.
@bereza.by 🥗 Прокуратура Березовского района проверила организацию питания учащихся в СШ д. Здитово. #березовскийрайон #прокуратура #здитово #школьноепитание #брестскаяобласть ♬ оригинальный звук — BEREZA.BY
Сама дырэктарка здзітаўскай школы Таццяна Ажажа запэўніла, што «рацыёны харчавання выконваюцца ў поўным аб’ёме». Паводле яе слоў, раз на чвэрць сярод вучняў і іх бацькоў праводзяць анкетаванне, а навучальная ўстанова «цесна супрацоўнічае з пракуратурай, прыслухоўваецца да рэкамендацый і цалкам выконвае патрабаванні».
Такія заявы гучаць узорна-паказальна, аднак не адказваюць на галоўнае пытанне: чаму тады відэа і каментары ад бацькоў і вучняў усё часцей сведчаць пра супрацьлеглае?

Што не спадабалася жыхарам Брэсцкай вобласці ў рэйдах на школьныя сталовыя
У каментарах пад відэа, апублікаваным бярозаўскім медыя, разгарнулася актыўнае абмеркаванне. Як вынікае з водгукаў, жыхары не толькі Бярозаўскага раёна, але і ўсёй Брэсцкай вобласці, не надта задаволеныя вынікамі такіх рэйдаў. Частка людзей адзначае, што праверкі не даюць рэальнага эфекту: якасць харчавання не паляпшаецца, затое ціск на кухараў толькі ўзрастае. Іншыя, наадварот, звяртаюць увагу на тое, што ў шэрагу школьных сталовых санітарныя нормы наoгул не выконваюцца — і менавіта гэтыя праблемы, па іх словах, чамусьці застаюцца па-за ўвагай правяраючых.
- «Што тамака яны правяраюць? Яны седзячы ў кабінетах, самі нічога не ведаюць, і далёкія ад працоўных момантаў. Які кашмар. Бедныя кухары!».
- «У школах г. Брэста лепш правядзіце мерапрыемствы. У многіх школах нічога не памянялася. Халодныя сасіскі з халоднымі макаронамі. І дзеці гэта не ядуць».
- «Працаваць і так няма каму… Як дасталі сваімі патрабаваннямі невыканальнымі».
- «Нічога не маю супраць праверак, А чаму ў харчаблоку, у варачным цэху знаходзяцца староннія без галаўнога ўбору ў вулічным абутку, біжутэрыя, халат не апрануты, а накінуты?», — задаюцца пытаннем карыстальнікі.
Праверкі школьнага харчавання
Нагадаем, што з 1 кастрычніка ў Беларусі павысілі кошты на харчаванне ў школах і дашкольных установах прыкладна на 5%. Улады запэўнівалі, што рост тарыфаў неабходны «дзеля больш якасных прадуктаў». Аднак бацькі ўжо тады сумняваліся, што пасля падаражання дзеці сапраўды атрымаюць нешта лепшае.

Пасля хвалі крытыкі міністр адукацыі Андрэя Іванца абвесціў новую ініцыятыву: цяпер дырэктарам школ прадпісана штодня дэгуставаць усе стравы, прыгатаваныя ў сталовай. Ідэя падаецца простай — «узмацніць асабістую адказнасць» і пазбегнуць фармальнага падыходу. Фактычна ж атрымліваецца, што за любы недасол, перасмажаную катлету або халодны боршч цяпер адказным зробяць кіраўніка школы. У саміх установах ужо жартуюць: «Дырэктар цяпер працуе па сумяшчальніцтве дэгустатарам і дыетолагам».
Аднак беларуская рэальнасць значна менш аптымістычная. У Threads адна з маці распавяла, што пасля чарговых «праверак» у школе яе дачкі абяцалі палепшыць якасць страў і нават папрасілі дзяцей «усё з’есці». На практыцы ж ежа засталася нясмачнай, а вучняў фактычна прымушалі даядаць тое, што яны есці не хацелі.
Тым часам Камітэт дзяржкантролю разам з Пракуратурай працягвае правяраць школьныя сталовыя і фіксуе шэраг сур’ёзных парушэнняў: ад банальнага крадзяжу прадуктаў супрацоўнікамі сталовых да выпадкаў, калі дзецям падавалі стравы са сапсаваных інгрыдыентаў. І на фоне гэтых сітуацый усё цяжэй паверыць у тое, што новаўвядзенні і праверкі змогуць эфектыўна вырашаць праблемы, якія замоўчваліся гадамі.

Чытайце таксама: «Директора будут дегустаторами»: что происходит со школьным питанием и почему Лукашенко снова недоволен
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: