Беларусь узначаліла спіс асноўных экспартных рынкаў для расійскіх пельменяў.
Чытайце таксама: Шклоўскі завод труціць расейцаў? Беларуская ялавічына трапіла пад пільны нагляд у Расіі
Са студзеня па верасень 2025 года Расія паставіла за мяжу каля 2 тысяч тон замарожаных паўфабрыкатаў у цесце з начынкай — пераважна пельменяў. Агульны аб’ём паставак склаў прыкладна 5 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Федэральнага цэнтра развіцця экспарту прадукцыі АПК Расіі.
Паводле дадзеных цэнтра, у тройку асноўных імпарцёраў расійскіх пельменяў па грашовым аб’ёме ўваходзяць:
- Беларусь — 49% паставак,
- Казахстан — 19%,
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — 10%.
Што пра рэйтынг думаюць беларусы
Многія беларусы ў каментарах пад навіной адзначылі, што рэйтынг выглядае даволі дзіўна, бо, паводле іх слоў, яны ўвогуле не купляюць пельмені расейскай вытворчасці. Людзі адзначаюць, што і без іх у краіне ёсць дастойны выбар айчынных брэндаў.
- «Я наогул расейскія прадукты не купляю».
- «Усё жыццё еў, ем і буду есці брэсцкія “падушачкі”».
- «Упершыню ў жыцці чую пра расейскія пельмені. Я іх купляю рэдка, але калі бяру — толькі ваўкавысскія».
- «У нас у Беларусі і сваіх пельменяў хапае. І яны вельмі смачныя!» — пішуць людзі.
- «У нас расейскае нават сабакі не ядуць».
Некаторыя беларусы заўважылі, што ніколі не бачылі ў крамах расейскіх пельменяў і засмуняваліся, ці сапраўды яны ёсць у продажы.
- «Гэта ці то нейкі адмыў грошай, ці то ўсе гэтыя пельмені ядуць у дзяржструктурах».
- «Гэта ж колькі пельменяў сюды “экспартуюць”, што іх ніхто не бачыў? Дзесяць кілаграм?» — жартуюць карыстальнікі.
Чытайце таксама: Чым нас кормяць? У Беларусі прыпынілі працу каўбаснага цэху з-за пратэрмінаваных прадуктаў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: