Categories: Новости

Новы рэкорд у «Белмаркеце»: беларуса здзівіў кошт на айчынныя яблыкі

Мужчына паказаў розніцу ў кошце на беларускія і кітайскія фрукты ў сеткавай краме. Гэта здзівіла многіх беларусаў.

Share

Беларус заўважыў розніцу ў коштах на беларускія і імпартныя прадукты. Наведваючы «Белмаркет», мужчына параўнаў кошт беларускіх яблыкаў і кітайскага памела: розніца апынулася не на карысць першых. Сваімі назіраннямі беларус падзяліўся ў TikTok.

Чытайце таксама: За прошлый год в Беларуси больше всего подорожали продукты

«Новы рэкорд: памела кітайскае, яблык беларускі. Аднак!», — адзначае мужчына ў сваім відэа. Вось, як ён каментуе сітуацыю: «Цэны пачынаюць здзіўляць. Такое адчуванне, што памела само прыйшло ў Беларусь і легла на паліцу. А яблык прывезлі з Нігерыі з дваццацю пасярэднікамі. Дзіўныя справы твае, рынак Беларусі».

@user2457092123442 #цены опять начинают удивлять. Такое ощущение, что памело само в Беларусь пришло из Китая и легло на полку, а яблоко везли через Нигерию с 20ю посредниками… Чудны дела твои #рынок ♬ оригинальный звук — Henadzi

Як вынікае з самога роліка, кошт на яблыкі «Айдарэд» налічвае 4,45 бел. руб. за кілаграм, а на памела — 3.99 бел. руб. (яго прадаюць са знішкай 27%).

Кошт на яблыкі «Айдарэд» і кітайскае памела ў «Белмаркеце». Скрыншот з відэа ў TikTok

Што адбываецца з коштам на яблыкі: стандарты МАРГ і словы пакупнікоў

Згодна з правіламі МАРГ, устаноўленымі напрыканцы 2025 года, рознічная цана на яблыкі ў Беларусі налічвае 4,80 бел. руб. Атрымоўваецца, што кошт за фрукт у «Белмаркеце» крыху нижэйшы за стандартны.

Пры гэтым самі беларусы адзначылі моцны рост цэнаў на айчынны прадукт. У каментарах пад ролікам яны не хавалі свайго здзіўлення, узгадалі пра леташні неўраджай, і нават параўналі сітуацыю з Польшчай.

  • «Я вось таксама ніколі не магла зразумець, як такое магчыма?».
  • «У Польшчы яблыкі таксама не растуць, але кошт —капейкі».
  • «Так ананасы танней за нашыя агуркі нават у сезон».
  • «У гэтым годзе дзіўна, што ўвогуле яблык беларускі прадаецца. У мяне вымерзла ўсё, акрамя схаванага вінаграда. Была адна чарэшня, адна вішня, тры грушы і пара каравых яблыкаў. Мінулым годам было шмат усяго».
  • «У мінулым годзе яблыкі былі па два рублі!», — адзначаюць карыстальнікі.

Нагадаем, што па дадзеных Белстата, у студзені-снежні 2025 года інфляцыя ў краіне склала 6,8%. У снежні ў параўнанні з лістападам індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 0, 3%. Гэта адбілася і на айчынных прадуктах.

Чытайце таксама: Беларуска параўнала кошт у «Грошыку» і «Еўраопце»: вынік моцна яе здзівіў

Recent Posts

Брестские таможенники нашли на складе товары почти на 1,8 млн рублей. Откуда они взялись, выяснял суд

Среди продукции были 150 мотоциклов, массажные кресла, аккумуляторы и уличные кухни. У организации не оказалось…

26.11.2026

Брестчанин привез из Польши квадрокоптер в подарок ребенку. На границе игрушку изъяли

Мужчина утверждал, что не знал о запрете на ввоз таких устройств в Беларусь. На него…

26.11.2026

Россельхознадзор усилил лабораторный контроль за продукцией Барановичской птицефабрики

У Россельхознадзора возникли вопросы к продукции трех беларуских предприятий. Среди них — Барановичская птицефабрика. Проверки…

26.11.2026

«Решение суда есть, а получить деньги не у кого». Беларуска два года пытается добиться выплат после увольнения

Жительница Мозыря не может получить более 15 тысяч рублей, которые ей присудили после увольнения. За…

26.11.2026

От старинных монастырских залов до футуристических зданий: 10 самых красивых библиотек Германии

В Германии есть библиотеки, которые больше напоминают дворцы, музеи и произведения современного искусства.

26.11.2026

«Невозможно больше молчать». В Могилевском онкодиспансере 79-летнего пациента положили в коридоре на двух кушетках

Пожилой мужчина приехал из Бобруйска на плановую лучевую терапию. Нормальной кровати и палаты ему не…

26.11.2026