Жанчына падзялілася фатаздымкамі зефіру ў Threads: «Як добра, што я не дала яго дзіцяці».
Зефір ад кампаніі «Красный пищевик»
Беларуска пад нікам @_b.veta_ набыла зефір вядомага айчыннага вырабніка. Тое, што яна паказала ў Threads, не пакінула нікога абыякавым.
Чытайце таксама: У краме «Капеечка» пакупнік заўважыў, як пераважваюць сыр
На апублікаваных фатаграфіях відаць, што ў «Бабрускім» зефіры кампаніі «Красный пищевик» застаўся кавалак драўніны. Ён, у сваю чаргу, меў востры канец, што робіць прадукт небяспечным для ўжывання ў ежу.
«Ела зефір «Красный пищевик» і трапілася нейкая дзеравяшка. Вельмі добра, што не дала дзіцяці гэты зефір, ён яго вельмі любіць. Будзьце ўважлівыя, калі нешта ясце!», — дзеліцца жанчына ў Threads.
Акрамя публікацыі ў Threads, беларуска наўпрост звярнулася ў кампанію «Красный пищевик». Жанчына напісала ім у Instagram і неўзабаве атрымала адказ. Яго яна таксама апублікавала ў сваім асабістым акаўнце.
У кампаніі выбачыліся перад пакупніцай, а таксама патлумачылі, адкуль у прадукту з’явіліся кавалкі драўніны.
«Наш зефір вырабляецца па класічнай тэхналогіі для магчымасці захаваць “той самы” смак. Вось ужо шмат год гэтая тэхналогія не змяняецца. Пасля вырабу зефір “адпачвае” на экалагічных хваёвых дошках. Гэта “фішка” нашага вырабніцтва. Мы не выкарыстоўваем пластык і іншыя матэрыялы, каб захаваць спрадвечны смак і водар», — адказалі ў кампаніі.
Супрацоўнікі, што адказвалі жанчыне, таксама адзначылі, што такія выпадкі здараюцца вельмі рэдка, і звязаныя з асаблівасцю традыцыйнай тэхналогіі вырабу прадукту.
Беларускія карыстальнікі Threads, пабачыўшы адказ ад «Красного пищевика», падзяліліся падобнымі гісторыямі, з якімі ім давялося сутыкнуцца. Людзі заўважылі вострыя кавалкі драўніны ў зефіры, і напісалі скаргу ў кампанію. Адказы, як паведамляюць самі каментатары, былі ідэнтычныя прадстаўленаму жанчынай.
Чытайце таксама: Свежие овощи и фрукты исчезли с брестских рынков — где они и почему так произошло
Пока в Беларуси массово вырубают деревья в городах и селах, в странах Севера вековые великаны…
Брестский блогер показал с дрона стройку крупного ТЦ у «Короны». Видео вызвало бурное обсуждение и…
На улице Завальной во время ремонта теплосетей нашли артефакты XVII века, но пинчан больше волнует…
В Минске водитель Lexus с российскими номерами припарковался прямо перед поворотом на перекресток. Видео вызвало…
Дэлегацыі з Гомельскай і Магілёўскай абласцей збіраюцца ў Бранск на фестываль пасля паведамленняў пра атаку…
Валерий Иванин весной упал с велосипеда и вывихнул плечо. Врачи пришли к выводу, что потребуется…