Categories: Новости

Плоцім столькі ж, а атрымліваем менш? Беларуска заўважыла цікавую змену ў папулярным масле

Жыхарка Оршы звярнула ўвагу на нечаканую з'яву ў краме: папулярнае масла айчыннага вытворцы «пахудзела» ў грамах, але на цэнніку гэта ніяк не адбілася.

Share

Беларуска апублікавала відэа, у якім распавяла пра назіранне падчас пакупак у краме «Дабраном» у Оршы. Яна звярнула ўвагу на змены ў папулярным сметанковым масле «Брэст-Літоўск».

Чытайце таксама: «Раз копируют — значит, качество»: на рынке в Харькове всплыло «брестское» масло. Правда, с некоторыми отличиями

Відэа аршанка апублікавала ў TikTok, дзе паказала ўпакоўкі двух розных маслаў і патлумачыла, чаму звярнула ўвагу на розніцу.

Па словах жанчыны, за апошнія гады вага ўпакоўкі гэтага масла паступова змяншалася. Раней, адзначае яна, стандартная пачка важыла 450 грамаў. Пазней вытворца зменшыў яе да 400 грамаў, а цяпер на паліцах можна ўбачыць ужо ўпакоўку ў 360 грамаў.

Пры гэтым кошт, паводле яе назіранняў, не толькі не знізіўся, але і вырас. «Раней гэта масла было 450 грам, потым зрабілі 400, цяпер ужо 360 грам. А цана, на хвілінку, 9–19 рублёў. Усё менш і менш па грамах, а плацім больш», — кажа яна ў відэа.

Жанчына таксама адзначыла, што яшчэ каля двух тыдняў таму купляла іншае масла і вырашыла параўнаць іх. Гаворка ідзе пра прадукт «Шчодрыя Пружаны».

Паводле яе слоў, у гэтага масла ўпакоўка засталася ранейшай — 500 грамаў. Кошт пры гэтым складае каля 12 беларускіх рублёў. Менавіта таму пакупніца звярнула ўвагу на розніцу паміж двума беларускімі брэндамі. «Яшчэ брала такое масла літаральна тыдні два таму. Яно каштавала 10 рублёў, але тут хаця б 500 грам. Цяпер ужо 12», — адзначае яна.

Кошт на масла «Брэст-Літоўск». Скрыншот з відэа ў TikTok

Пры гэтым беларуска падкрэсліла, што само масла «Брэст-Літоўск» лічыць нядрэнным па якасці. Аднак, па яе словах, з-за змены вагі і кошту «брэнд ужо не так падабаецца».

Кошт на масла «Шчодрыя Пружаны». Скрыншот з відэа ў TikTok

Што напісалі ў каментарах

Назіранні беларускі сталі нагодай для чарговых абмеркаванняў у сацсетках, бо пакупнікі ўсё часцей заўважаюць, што некаторыя прадукты з часам «памяншаюцца» ў вазе, і падобнае адбываецца не толькі з маслам. Вось, што напісалі ў каментарах самі карыстальнікі:

  • «Калі сказалі цэны не падвышаць, але пра масу нікто нічога не казаў».
  • «З півам таксама два літры прыбралі, а кошт за 1.5 літры як за два».
  • «Так усё проста! Сучасныя маркетолагі замест таго каб павысіць цану яны змяншаюць вагу тавару!».
  • «Усе заводы ў даўгах, вы што хочаце, каб яны са сваіх грошай аддавалі іх?».

 

Масла «Брэст-Літоўск», розніца ў грамах у двух упакоўках. Скрыншот з edostavka.by

Чытайце таксама: За прошлый год в Беларуси больше всего подорожали продукты

Recent Posts

У Светлагорску зноў скардзяцца на смурод ад завода беленай цэлюлозы. Раней праз яго здараліся аварыі і гінулі людзі

Жыхары Светлагорска 27 верасня скардзіліся на моцны хімічны пах і недамаганне. Раней завод ужо быў…

02.10.2026

Мядзведзь прыйшоў у вёску ў Дубровенскім раёне і спустошыў некалькі вулляў

У Чубакова мядзведзь прыйшоў на падворак і пашкодзіў некалькі вулляў. Мясцовыя распавядаюць пра іншыя сустрэчы…

01.10.2026

К «Дзержинскому» присоединят еще два предприятия на Оршанщине

Помимо Оршанского мясоконсервного комбината, к агрокомбинату «Дзержинский» планируют присоединить еще два предприятия — птицефабрику и…

01.10.2026

«А почему никто не говорит, что песок по цене самолета?» Жители Барановичей раскритиковали сюжет госТВ о краже песка

Люди спрашивают: если прокуратура заинтересовалась песком, то почему бы не разобраться, почему легально купить песок…

01.10.2026

Лжемастер из Барановичей обманул женщину — обещал ремонт, но исчез

Жительница Барановичей нашла мастера для ремонта гаража через интернет, но вместо работы потеряла круглую сумму.…

01.10.2026

На чырвонакніжную рысь зноў дазволілі паляваць. Колькі каштуе адстрэл і чаму беларусы абураюцца

З 1 кастрычніка ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на рысь. Забіць адну жывёлу каштуе 200…

01.10.2026