Categories: Новости

«Колькі можна карэктаваць падатковы кодэкс?»: Беларусы масава адрэагавалі на прапанову дасылаць ідэі для зменаў

Беларусам прапанавалі дасылаць прапановы па зменах у падатковы кодэкс. У адказ у каментарах пачалося актыўнае абмеркаванне — з крытыкай і ўласнымі ідэямі.

Share

У TikTok-акаўнце прадстаўнік Канфедэрацыі бізнесу Андрэй Капыток распавёў, што цяпер у Беларусі рыхтуюцца чарговыя карэкціроўкі ў падатковым заканадаўстве. Ён звярнуўся да прадпрымальнікаў і ўсіх, хто працуе ў бізнэсе, з просьбай дасылаць свае заўвагі і прапановы. Пасля гэтага, паводле яго слоў, канфедэрацыя абагульніць ідэі і перадасць іх у Міністэрства фінансаў.

Чытайце таксама: «Адчуваю грандыёзны шухер»: Беларусы жартуюць пра падаткі ў краіне

Паводле словаў прадстаўніка канфедэрацыі бізнесу, даслаць прапановы гэта можна да 1–2 красавіка 2026 года.

@kopytok_andrey Началась корректировка Налогового Кодекса Республики Беларусь. Просим бизнес принять самое активное участие и выслать в наш адрес свои обоснованные предложения до 1-2 апреля 2026 года. В том числе речь идёт об установлении новой формы электронной счёт- фактуры и утверждении Инструкции о порядке создания, выставления направления, получения, подписания и хранения электронного счёт-фактуры. #конфедерация #бизнес #копыток #новости ♬ оригинальный звук — Конфедерация Бизнеса

Што беларусы прапанавалі ў каментарах

Аднак у саміх каментарах пад відэа хутка пачалося актыўнае абмеркаванне. Людзі не толькі прапаноўвалі свае варыянты зменаў, але і крытыкавалі існуючую сістэму.

Асноўная праблема, пра якую пішуць карыстальнікі, — вялікая падатковая нагрузка на малы бізнес і індывідуальных прадпрымальнікаў. Многія лічаць, што частыя змены правілаў робяць працу нестабільнай: прадпрымальнікам складана планаваць бізнес, калі падатковыя ўмовы пастаянна карэктуюцца.

  • «Колькі можна яго карэктаваць, ніводны закон у такім аб’ёме не мяняецца, як падатковы кодэкс. навошта прапановы, калі карэкціроўка будзе накіравана толькі на тое, каб яшчэ больш абадраць грамадзян і бізнес. Лепш нічога не будзе».
Ілюстрацыйнае фота. Прынц Лімон з мультфільма «Чыпаліна». Фота: cherkesk.bezformata.com

Асобна ўздымаецца пытанне неабходнасці вяртання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для ІП, памеру падаходнага падатку і выплат у ФСАН.

  • «Чаму ІП, які працуе адзін без наёмных асоб плаціць падатак 20 працэнтаў, а не хаця б 13%, як фізічная асоба? І наогул, нават гэтага шмат, бо ІП за свой кошт купляе і ўтрымоўвае сродкі вытворчасці».
  • «Божачкі, колькі можна карэктаваць! Дайце папрацаваць спакойна хоць пару год!».
  • «ІП 20% падаходны падатак + ФСАН 35% ад МЗП. І што застаецца ІП? Нічога!!! Вярніце магчымасць прымянення ІП ССП (спрошчаная сістэма падаткаабкладання — рэд. Bgmedia). Хоць бы па стаўцы 5-6%. Калі так баяцца, што ІП разбагацеюць, увядзіце столь выручкі, калі можа прымяняцца ССП для ІП».
    • «Спрошчаную сістэму вярніце і вырасце даход у бюджэт. Людзі спакойна працавалі, жылі, плацілі падаткі. Да чаго была ўся гэтая ператрубацыя? Каму добра ад таго, што заціснулі малы бізнэс, не разумею».
    • «ФСАН неабгрунтавана высокі. Ад гэтага і плоцяць заробкі ў канвертах. Звярніце на гэта ўвагу».

Таксама беларусы абмяркоўваюць падаткі на нерухомасць і нават прапануюць новыя ідэі для падатковай сістэмы — напрыклад, іншыя стаўкі для высокіх заробкаў або прыклады падаткаабкладання ІП з іншых краін.

  • «Растлумачце сэнс падатку на нерухомасць на першую кватэру. жылля — базавая патрэбнасць чалавека».
  • «Увядзіце падатак 26 працэнтаў на высокую зарплату, хто ў месяц атрымлівае ад пяці і вышэй за тысячу».
  • «1% для малога бізнэсу зрабіце як у Грузіі і ўбачыце эканамічны цуд».
  • «У Грузіі ІП маюць падатак 1%, як вам такое?».

Што змянілася ў падатках у 2026 годзе

У Беларусі ў 2026 годзе працягнулі дзейнічаць змяненні ў падатковым заканадаўстве. У прыватнасці, для фізічных асоб захоўваецца базавая стаўка падаходнага падатку 13%, але для вельмі высокіх даходаў дзейнічаюць павышаныя стаўкі — 25% і 30%. Пры гэтым парог даходу, з якога пачынае прымяняцца стаўка 25%, быў павялічаны.

Таксама былі ўнесены карэкціроўкі ў падатковыя вылікі: павялічаны памеры асобных льготаў і стандартных вылікаў для грамадзян, у тым ліку для людзей з невысокімі даходамі.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 студзеня 2026 года ўведзена новае правіла: ІП могуць займацца толькі тымі відамі дзейнасці, якія ўключаныя ў спецыяльны пералік, зацверджаны ўрадам. Калі дзейнасць у яго не ўваходзіць, прадпрымальніку трэба змяніць фармат працы або закрыць ІП.

Акрамя таго, у падатковай сістэме захоўваюцца павышаныя стаўкі для высокіх даходаў ІП — у асобных выпадках да 30% пры значных гадавых даходах.

Што датычыцца іншых плацяжоў, у Беларусі працягвае дзейнічаць мясцовы падатак на ўтрыманне сабак — яго памер усталёўваюць мясцовыя ўлады. Таксама ў краіне дзейнічае падатак на нерухомасць, і ў 2026 годзе ў заканадаўстве прадугледжаныя павышаючыя каэфіцыенты для падатку на вялікія дамы і кватэры.

Чытайце таксама: В Бресте раскрыли подпольное казино. Налоговик пришел поиграть со скрытой камерой и показал все изнутри (видео)

Recent Posts

Освободили 250 политзаключенных, но судьба большинства из них пока неизвестна. Кто вышел на свободу из брестчан?

На утро 20 марта у правозащитников не было ни одного подтверждения, что домой вернулся хотя бы кто-то из списка…

20.03.2026

Новая точка притяжения у воды: в Бресте появится современная зона отдыха на Мухавце

В центре Бреста готовят новый туристический объект у реки. Проект стартует с кафе, но подробностей…

20.03.2026

Чаму ўлады пачалі цікавіцца «ідэалагічнай працай» у прыватных кампаніях на Гомельшчыне

На Гомельшчыне ад прыватных кампаній патрабуюць «ідэалагічную папку» і планы прапаганды — пасля таго як…

20.03.2026

Интим как валюта: в Ивацевичском районе девушка решила «заработать» на чужих фото

Жительница Ивацевичского района требовала у знакомой деньги, угрожая слить интимные фото и видео. История, которая…

20.03.2026

Житель Дрогичина оскорбил в TikTok милиционеров, которые поймали его за вождение без прав. Приговор суда удивил

В прокуратуре заявили, что «своими необдуманными действиями он подвергал опасности не только себя, но и…

20.03.2026

В Слонимском районе к известной волонтерке без предупреждения пришли посчитать собак, которых она содержит за свой счет

В феврале чиновники не имели претензий к Оксане Савчук и выражали ей благодарность, а уже…

20.03.2026