У Беларусі кіроўцы не маюць доступу да анлайн-камер на дарогах нават падчас цыклону «Уілі», які прынёс моцныя снегапады і ўскладніў рух.
Як выглядаюць дарогі на сайте windy.com
У Беларусі ўжо некалькі гадоў недаступны сэрвіс, які дазваляў у рэжыме рэальнага часу адсочваць стан дарог з дапамогай сотняў камер відэаназірання. Раней кіроўцы маглі скарыстацца сайтам i.centr.by, дзе трансляваўся від з камер Белдарцэнтра, і самастойна ацаніць умовы руху — асабліва ў складаных метэаўмовах.
Чытайце таксама: У Пінску простым жыхарам давялося «разграбаць» наступствы пасля чысткі снега камунальнікамі
Аднак пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну доступ да гэтых камер быў адключаны. У кастрычніку 2022 года таксама знікла магчымасць прагляду камер Белдарцэнтра праз міжнародны метэасэрвіс windy.com. На гэта звярнула ўвагу гомельскае выданне «Флагшток».
Сёння масавага перамяшчэння ваеннай тэхнікі па беларускіх дарогах не назіраецца, аднак доступ да камер застаецца закрытым для звычайных грамадзян. Скарыстацца імі могуць толькі супрацоўнікі дарожных і камунальных службаў.
На гэтым фоне сітуацыя выглядае асабліва востра ў сувязі з цыклонам «Уілі», які 8 студзеня прынёс у Беларусь моцныя снегапады, завеі і рэзкае пагаршэнне дарожных умоў. Цыклон закрануў большасць рэгіёнаў краіны, у тым ліку Брэсцкую, Гродзенскую і Мінскую вобласці, ускладніўшы рух як у гарадах, так і на трасе.
У Брэсце мясцовыя ўлады абвясцілі рэжым максімальнай публічнасці. Пачынаючы з раніцы 8 студзеня, гарадскі выканаўчы камітэт і структуры ЖКГ пачалі рэгулярна — часам з інтэрвалам у дзве–тры гадзіны — публікаваць паведамленні пра ход уборкі снегу і сітуацыю на вуліцах.
Тым часам для аўтамабілістаў па ўсёй краіне застаецца недаступным інструмент, які мог бы дапамагчы больш дакладна ацаніць рызыкі паездак у складаных умовах надвор’я. Адсутнасць адкрытага доступу да дарожных камер у перыяд моцных снегападаў выклікае пытанні пра прыярытэты і празрыстасць у сферы дарожнай бяспекі.
Чытайце таксама: «Результат виден только возле горисполкома?» Жители Барановичей критикуют коммунальные службы за уборку снега
Былая супрацоўніца «Авангард Ніва» сцвярджае, што пасля скаргаў на парушэнні яе затрымалі, а цяпер накіроўваюць…
Пінчанка заўважыла, што вуліца 60 гадоў Кастрычніка засталася без дрэваў — таполі, што стаялі шмат…
На участке есть не только старый дом, но и два кирпичных строения 1990–2000-х годов. Плюсом…
В Бресте снова ищут работников для «Савушкина». Мы сравнили зарплаты с рынком и данными Белстата.…
У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…
Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…