Categories: Новости

«Каток за 95 капеек»: Беларусы скардзяцца на слізкую падлогу ў грамадскім транспарце

Мінчанка паказала ў відэа, як падлогавае пакрыццё ў аўтобусах стварае небяспеку для простых людзей. Такую ж праблему заўважылі і ў іншых гарадах.

Share

Жыхарка сталіцы падзялілася ролікам, у якім паказала, як выглядае падлога ў грамадскім транспарце падчас моцных маразоў. Гэта не першая скарга на бяспеку транспарта за апошні час. Як вынікае з самога відэа, падлогавае пакрыццё стала вельмі слізкім, што стварае нязручнасці і рызыку траўмаў для пасажыраў. Жыхары іншых гарадоў пацвярджаюць такую ж праблему і ў сябе. А карыстальнікі TikTok задаюцца пытаннем, куды знікла абаграванне ў аўтобусах, калі яно вельмі патрэбнае.

Чытайце таксама: Беларуске не понравилось ехать в мороз на поезде из Бреста в Полоцк. Нашлись маршруты еще хуже — со снегом в тамбуре

Не першая скарга на небяспечны транспарт

BGmedia ужо звяртала ўвагу на скаргі беларусаў на грамадскі транспарт краіны. Так, жыхары Мазыра заўважылі дзіры ў «аўтобусах-гармоніках», праз якія прылятае снег і дождж, і трапляе проста на пасажыраў.

Грамадскі транспарт у Мазыры. Скрыншот з відэа з Instagram

Пад скаргі патрапілі і электрычкі. У цягніку з маршрутам Мінск-Асіповічы, а таксама Мінск-Барысаў, было холадна, а ў тамбурах ляжаў снег. Падобную праблему пабачылі і ў цягніках, што накіроўваліся з Брэста ў Баранавічы, а таксама з Мінска ў Маладзечна. Беларусы таксама паскардзіліся на тое, што ступені ля выхаду з транспарта былі вельмі слізкімі і нават небяспечнымі для пасажыраў.

Электрычка з Мінска ў Асіповічы. Фота з TikTok

Праблема з аўтобусамі ў Мінску

На гэты раз праблему з бяспекай падлогавага пакрыця заўважылі і ў аўтобусах Мінска. У роліку, што выклала беларуска, бачна, як пасажырам даводзіцца трымацца за поручні, каб не паслізнуцца і не ўпасці. Асабліва цяжка ў гэтай сітуацыі людзям сталога ўзросту: ім даводзіцца прасіць дапамогі ў іншых, каб заплаціць за праязны і бяспечна выйсці з транспарта.

@zhizelle_ #автобус #гололед #скользко #транспорт #беларусь @Zhizelle ♬ Funny — FASSounds

Што пішуць у каментарах

У камментарах пад ролікам мінчанкі многія беларусы пацвердзілі існуючую праблему. Жыхары розных гарадоў пішуць, што падобную сітуацыю пабачылі ў грамадским транспарце Гомеля, Магілёва.

  • «Вельмі слізка і ў аўтобусе і тралейбусе Гомеля».
  • «У Гомелі тое самае. Заходзіш у транспарт і баішся расцягнуцца. І справа зусім не ў абутку, проста слізка».
  • «У Магілёве таксама слізка ў аўтобусах».

На меркаванне беларусаў, слізкая падлога — недапушчальная з’ява ў транспарце. Карыстальнікі не стрымліваюць эмоцый, а таксама выказваюць думкі, што гэтую праблему трэба неадкладна вырашаць. Хтосьці нават заўважыў, што нават летам у аўтобусах часам працуе абаграванне, у той час, як узімку, калі яно вельмі патрэбнае, тое можа адсутнічаць.

  • «Трэба прымаць нейкія меры. Гэта грамадскі транспарт і ў ім павінна быць бяспечна. Я ўчора ў тралейбусе на выхадзе расцягнулася ў шпагат».
  • «Падтрымліваю аўтара роліка! Нейкі каток за 95 капеек!».
  • «Гэта ж твор мастацтва, доктарская дысертацыя, некалькі заводаў, дзясяткі інжынераў з вышэйшай адукацыяй. Дзярж камісія, якая зацвердзіла, а тамака вышэйшыя людзі краіны!!! І яны не маглі памыліцца! Напэўна».
  • «А яшчэ ўлетку ў аўтобусах працуе абаграванне, а ўзімку дубарына чамусьці».

Каментар, які атрымаў найбольшую колькасць лайкаў — зварот да Мінскага аўтамабільнага завода:

«ХТО «МАЗ»! Я звяртаюся да ўсіх: праекціроўшчыкаў, а таксама тых, хто падпісаў кантролі ў шыльдзе пад чарцяжамі. Вы ездзілі на сваім «творы» улетку, калі ў салоне 36, а на вуліцы 28; зімой, калі ў салоне -15, а на вуліцы -10? А падлога салона з ухілам? Гэта не дакаталіся ў дзяцінстве з горкі на лыжах і вырашылі аплаціць мару? Галоўны архітэктар МАЗа! Вы праекты ўвогуле бачыце? Ці даяце дабро не гледзячы?», — піша адзін з карыстальнікаў у TikTok.

Пакуль МАЗ не даваў афіцыйных каментароў наконт скаргаў беларусаў.

Чытайце таксама: «Чтобы все пошли работать в автобусные парки». В Бресте начали взвешивать маршрутки, а беларусы спорят, зачем

Recent Posts

Беларусь вырабляе мільёны тон малака, але закупляе расійскае. Што яшчэ імпартуе краіна з Расеі?

Беларусь закупіла расійскага фасаванага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 млн долараў. Раней краіна…

20.10.2026

«Очень жаль»: в Новополоцке не удалось спасти мозаику на здании бывшей школы №5

Энтузиасты пытались сохранить хотя бы часть мозаики на здании бывшей школы №5 в Новополоцке, но…

20.10.2026

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Жыхары вёсак выступілі супраць змены межаў раёнаў

Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…

20.10.2026

«Как так убиться могла стиральная машина за полгода?» Пинчане показали фото ржавой техники и требуют компенсаций

Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…

20.10.2026

Светящаяся «зебра» в Молодечно: безопасность или лишние траты? Что думают горожане

В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…

20.10.2026

Студэнтаў магілёўскага ўніверсітэта другі месяц запар адпраўляюць збіраць ураджай. Іншыя ВНУ горада гэтага не робяць

Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…

20.10.2026