Categories: Новости

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з выглядам на райвыканкам

Некаторыя не паверылі, што ў нашай краіне можа быць такі гатэль. Іншыя пісалі, што трэба радавацца таму, што ў Сянне наогул ёсць гатэль.

Share

Беларуска апублікавала ў TikTok агляд нумара ў гатэлі ў Сянне. «Як думаеце, колькі ноч каштуе? Нумар у гатэлі Сянно. Затое выгляд з акна на прыгожы горад. Годна)?» — падпісала яна ролік.

Чытайце таксама: «В комнате, в принципе, можно жить». Корреспонденты госТВ заселились в Борисове в гостиницу с клопами

Нумар нагадвае альбо дэкарацыі да савецкага фільма, альбо фільм жахаў

@viktoryia322 Как думаете сколько ночь стоит ? Номер в гостинице #Сенно зато вид с окна на красивый город 🤟🏻 #достойно ♬ Alien$ — Lee-Coc «Holder of the Light»

Судзячы з кадраў, сярод плюсаў апынуўся толькі выгляд на будынак мясцовага райвыканкама. Усё астатняе нагадвала альбо дэкарацыі да савецкага фільма, альбо фільм жахаў.

У каментарах некаторыя беларусы не паверылі, што ў нашай краіне можа быць такі гатэль. Іншыя пісалі, што трэба радавацца таму, што ў Сянне наогул ёсць гатэль:

  • «Хоць нехта гэта паказаў. Адзін толькі люкс больш-менш. Але туды звычайным людзям няма доступу».
  • «Тут яшчэ павінны даплачваць».
  • «Вы чакалі ў Сянне гатэль 5 зорак? Добра, што ёсць хоць 1 зорка, гэта не курорт, а для камандзіроўкі сыдзе».
  • «Калі б быў прыватны, даўно б ужо штрафамі абклалі ці закрылі!».
  • «А што вы хочаце ад калгаса?)»
  • «Для пяці зорак трэба, каб басейн быў, фітнес-цэнтр і ўласны пляж на ўзбярэжжы».

На інвестпартале ўладаў Беларусі ёсць паведамленне, што ЖКГ Сянна гатова прадаць гатэль за 150 тысяч даляраў.

Вас пытаются отрезать от мира и оставить в цифровом вакууме. Быть частью глобальной сети — это ваше право, а не чье-то разрешение. Оставайтесь на связи со всем миром с BGlobal VPN.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Улетку 2025 года блогер начаваў у найгоршых гатэлях Беларусі, у тым ліку і ў Сянне

Дарэчы, гэты гатэль згадваюць не ўпершыню. Улетку 2025 года блогер Павел Пармон начаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і дзяліўся ўражаннямі. Быў ён у тым ліку і ў Сянне.

Нумар сапраўды ўразіў хлопца. У туалеце ўсё было настолькі сціпла, што складана знайсці словы для апісання. Пад столлю вісела проста лямпачка. Нават туалетнай паперы пашкадавалі — пакінулі для госця невялікі кавалачак. Развесяліла блогера тое, што шпінгалет на дзвярах у стратэгічна важнае месца ёсць з двух бакоў.

Затое і цана апынулася смешнай — крыху больш за 20 рублёў за ноч.

Чытайце таксама: «Целью был поиск недостатков учреждения». ГосСМИ обиделись на СТВ из-за сюжета про гостиницу с клопами в Борисове

Recent Posts

В Ляховичском районе пожилая женщина одна хранит усадьбу XIX века — туристы призывают поддержать хозяйку

Речь о родовом поместье рода Бохвицев во Флерьяново. В свое время его купила семья Третьяк…

14.05.2026

В Бресте подростки в балаклавах угнали два мотоцикла. Узнали, что было дальше

Двое несовершеннолетних из Бреста устроили «мотоприключение» с криминальным финалом.

14.05.2026

«А як жа рыба?» У Магілёве прарэкламавалі Пячэрскае возера, але «забыліся» згадаць пра зліў вады і чыстку дна

Вадасховішча ў Пячэрскім лесапарку — адно з самых папулярных месцаў адпачынку ў Магілёве. Сюды прыязджаюць…

14.05.2026

Тихий Брест против «победобесия»: россиянка удивилась скромной программе на 9 мая и нарвалась на жесткий ответ

Гостья из Волгограда раскритиковала атмосферу 9 мая в Бресте. В комментариях ей напомнили историю 1939…

14.05.2026

«Крэатыўныя ў нас дызайнеры». Магілёўцы абмяркоўваюць туі «18+» у цэнтры горада

Такі ландшафтны дызайн заўважылі ў некалькіх месцах у горадзе, але лакацыі не раскрылі.

14.05.2026

Последний звонок для деревни: почему на Севере школы становятся центрами жизни, а в Беларуси — пустыми зданиями

Школы в Беларуси превращаются в лоты на аукционах, пока Северная Европа делает из них центры…

14.05.2026