кухня, бизнес, кухонный бизнес, ИИ, ШІ, штучны інтэлект, ілюстрацыя

«Зрабілі з нас лохаў. Спачатку кухоншчыкі, потым следства»: больш за 100 чалавек пацярпелі ад бізнэсмэнаў-махляроў

01.10.2025 16:37 Ілюстратыўнае фота. Згенеравана з дапамогай ШІ ChatGPT. Источник фото

Жыхарка Слуцка распавяла пра няўдалы досвед з беларускай кампаніяй па вырабу кухняў: падпісаўшы дамову, яна так і не атрымала замову.
Читайте BGmedia в:

Случчанка Алёна падзялілася гісторыяй афёры, якая каштавала ёй вялікіх грошай. Не зважаючы на падпісаныя дамовы з кампаніяй, што вырабляла кухні, чаканую замову яна так і не атрымала.

З падобнай гісторыяй сутыкаліся і берасцейцы. Сумна вядомая «Імперыя граніта» брала перадаплату за надмагільныя помнікі і знікала без выканання заказаў. У выніку супраць кіраўнікоў кампаніі была заведзена крымінальная справа па артыкуле «Махлярства». Але ў выпадку случчанкі, пазітыўнага выніку пакуль не відаць.

Чытайце таксама: Помните «Империю гранита», которая обманула более 100 человек, а ее руководителей судили? История получила продолжение

Гісторыя пацярпелай

Пра кухонную кампанію ООО «КухниПламадеала» жанчына даведалася праз сацсетку Instagram, пабачыўшы там іх профіль. Яе зацікавіла знішка ў 15% на бытавую тэхніку, якую прадстаўлялі па жаданню заказчыка. Таксама жанчына даверылася водгукам у «Актуальных», дзе пабачыла толькі станоўчыя ацэнкі ад кліентаў.

Пра гэтую гісторыю паведамляе навінавы партал SlutskGorod.

кухня, скрыншот, ілюстрацыя, бізнэс, махляры, кухоншчыкі
Скрыншот з сацсетак. Крыніца: Onliner

Случчанку зацікавіла прапанова, якую яна знайшла выгоднай для сябе, і звязалася з мэнэджэрам праз Instagram. Потым ёй далі кантакт дызайнера, і яны працягнулі перапіску ў Viber. Камунікацыя паміж імі цягнулася каля двух тыдняў. У размове дзяўчыне патлумачылі, што важнай умовай дамовы з’яўляецца перадаплата: трэба было ўнесці палову сумы ад кошту кухні і 100% за бытавую тэхніку.

Алёна расказала, што кухню ёй павінны былі прывезці разам з бытавой тэхнікай. Гэта адразу выклікала сумневы, але дызайнер запэўніла: усё афармляецца па дамове і выдаюцца чэкі. Жанчына, маючы вопыт працы ў гандлі, успрыняла чэк як дастатковую гарантыю і таму пагадзілася.

У прызначаны дзень дызайнер разам з замершчыкам прыехалі з узорамі. Яны абмеркавалі ўсе дэталі, падабралі колер, параілі, дзе лепш усталяваць разеткі, і зрабілі замеры.

Паколькі кватэра была пустая, пацярпелая вырашыла замовіць усё адразу. Яна загаддзя паглядзела водгукі пра тэхніку і знайшла інтэрнэт-краму вытворцы з Велікабрытаніі, які працуе з Беларуссю. Аднак памылкай стала тое, што яна не праверыла, ці сапраўды гэты брэнд супрацоўнічае менавіта з гэтым прадаўцом кухняў. Упэўненая размова дызайнера не пакінула месца для падазрэнняў.

У выніку кліентка абрала поўны камплект: пральную і пасудамыйную машыны, газавую панэль, духавую шафу, мікрахвалёўку і два пыласосы (адзін у падарунак). З ёй падпісалі дзве дамовы і выдалі чэкі: перадаплата за кухню склала 3300 рублёў, за тэхніку — 4120.

Згодна з дамовай, случчанцы трэба было чакаць 80 працоўных дзён, каб атрымаць кухню. На працягу гэтага часу яна падтрымлівала сувязь з мэнэджэрам і дызайнерам. Але пад канец тэрміну камунікацыя абарвалася, і случчанка пачала хвалявацца. Тады да кліенткі звярнулася кіраўніца фірмы і паведаміла, што яе муж, таксама кіраўнік фірмы, патрапіў у бальніцу, і таму выраб кухні зацягваецца

«Не махляры, а проста дрэнныя бізнэсмэны»

Кіраўнікі фірмы выбачыліся перад дзяўчынай за нязручнасці, але яе спакой быў нядоўгім. Кухня так і не была зроблена. Пазней кліентка заўважыла адзіны негатыўны водгук пра гэтую фірму. У ім было пазначана, што кампанія змяніла назву на ООО «Кухни Атмосфера», і што ад іх дзейнасці пацярпела шмат людзей.

Звязаўшыся з аўтарам водгуку, дзяўчына патрапіла ў закрыты чат пацярпелых ад «кухоннай афёры». У групе людзі паведамлялі, што ўжо пісалі заявы ў міліцыю на фірму, але на той момант ва ўзбуджэнні крымінальных справаў многім адмовілі.

Паводле інфармацыі з чата, міліцыя не палічыла іх дзейнасць махлярскай, а назвала проста дрэннымі бізнэсмэнамі, якіх падводзяць падрадчыкі.

Але пазней пасля скаргаў людзей крымінальную справу ўсё ж завялі. У снежні 2024 усім пацярпелым паведамілі пра заведзенне крымінальнай справы па артыкуле «Махлярства ў асабліва буйных памерах». Кіраўніцтва фірмы затрымалі, але праз тры дні адпусцілі пад падпіску аб невыездзе.

Увесну 2025 года Алёна звярнулася ў суд Слуцкага раёна з просьбай праверыць сітуацыю і спрыяць вяртанню грошай. У маі на трэцім пасяджэнні вынеслі заочнае рашэнне: расторгнуць дамовы з фірмай, вярнуць Алёне 7420 рублёў, выплаціць неустойку 5194 рублі і 1000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.

Паводле сведчання пацярпелай, усе, хто меў чэкі і пісаў заявы ў суд, выйгралі працэсы, але большасць дагэтуль не вярнула свае грошы. Хтосьці чакае свае грошы ажно з 2023 года, і дагэтуль іх не атрымаў. Адзіным вядомым выпадкам вяртання грошай з кампэнсацыяй стаў жыхар сталіцы, які прадстаўляўся былым пракурорам і працягвае дапамагаць іншым пацярпелым.

Алёна адзначае, што пацярпелыя пісьмовымі зваротамі звярталіся ў Следчы камітэт і Адміністрацыю прэзідэнта, але сітуацыя пакуль не рухаецца з мёртвай кропкі: у групе больш за 100 чалавек і ўжо ёсць больш за 100 выканаўчых лістоў, але вынікаў дагэтуль няма.

Людзі ў чаце на гэты конт выказваюць незадаволенасць:

  • «Трэба быць поўным дурнем, каб увязацца ў гэта».
  • «Колькі нам чакаць справядлівасці? Пяць, дзесяць год?».
  • «Нас 100 чалавек у групе, а зрабілі лохаў з нас. Не толькі кухоншчыкі абулі, але яшчэ і следства».

    чат, скрыншот, перапіска, размова
    Скрыншот Алёны. Фота: SlutskGorod

Чытайце таксама: «Обнять батарею и плакать от счастья»: в жилой фонд Бреста начало поступать тепло

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: