У Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці не ўдалося правесці закупку на выраб новага памятнага знака коштам больш за 16 тысяч рублёў.
жанчына лічыць грошы
Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці абвяшчаў дзяржаўную закупку на выраб і ўсталяванне памятнага знака на тэрыторыі Пратасаўскага сельвыканкама.
Чытайце таксама: У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік, але пастамент пачаў разбурацца ўжо падчас цырымоніі
Паводле тэндарнай дакументацыі, памятны знак павінен быў быць прысвечаны савецкаму танкаваму тарану нямецкага бронецягніка. На макеце быў прадугледжаны надпіс «Мы памятаем, мы ганарымся!», а сам аб’ект у дакументах названы «гісторыка-турыстычным аб’ектам». На гэта звярнуў увагу «Флагшток».
Праект меркавалася выканаць з пенаполістыролу. На яго стварэнне планавалі выдаткаваць 16 560 рублёў (амаль 5,8 тысячы долараў па тагачасным курсе). Паводле ўмоў закупкі, помнік павінен быў быць усталяваны ўжо ў чэрвені 2026 года.
Аднак закупка так і не адбылася. Адзіны ўдзельнік — баранавіцкае прыватнае прадпрыемства ТАА «Дэкорыум 24», якое займаецца вытворчасцю пластмасавых вырабаў, адмовілася ад заключэння дамовы. Новая закупка пакуль не абвешчаная.
У сацыяльных сетках гэтая гісторыя выклікала спрэчкі. Частка карыстальнікаў раскрытыкавала саму ідэю выдаткоўваць бюджэтныя сродкі на новыя мемарыялы.
Сярод каментароў былі такія:
Падобныя гісторыі ўжо неаднаразова выклікалі спрэчкі ў розных рэгіёнах Беларусі.
У верасні 2020 года ў цэнтры Гомеля ўрачыста адкрылі 60-метровы флагшток з дзяржаўным сцягам памерам 6×12 метраў.
Афіцыйны кошт самога флагштока ўлады так і не агучылі. Аднак, паводле дадзеных дзяржаўных закупак, толькі работы па яго ўсталяванні і добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол ацэньваліся прыкладна ў 1,5 мільёна рублёў. Фінансаванне павінна было ажыццяўляцца з мясцовага бюджэту.
Перад будаўніцтвам больш за 4,5 тысячы чалавек падпісалі петыцыю супраць узвядзення флагштока. Яны лічылі, што гараджан павінны былі спытаць, ці патрэбны ім такі аб’ект, які істотна змяняе выгляд цэнтральнай плошчы і фінансуецца за кошт бюджэтных сродкаў.
Яшчэ адзін маштабны праект рэалізавалі ў Оршы ў 2025 годзе. Там адкрылі Парк працоўнай славы са стэлай, плошчу Дзяржаўных сімвалаў і новы флагшток.
Паводле абласной газеты «Віцебскія весці», толькі будаўніцтва флагштока абышлося раённаму бюджэту ў 2 мільёны 60 тысяч рублёў, прычым гэтая сума не была канчатковай.
Адначасова ў Оршы працягваюць адкладаць рэканструкцыю дзіцячага парку. Яе неабходнасць мясцовыя ўлады прызнаюць ужо некалькі гадоў, аднак канкрэтныя тэрміны пачатку работ пакуль не называюцца.
Чытайце таксама: «800 рублей за неполные сутки». Беларуска возмутилась ценой отдыха в A-frame под Гомелем
Беларусь закупіла расійскага фасаванага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 млн долараў. Раней краіна…
Энтузиасты пытались сохранить хотя бы часть мозаики на здании бывшей школы №5 в Новополоцке, но…
Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…
Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…
В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…
Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…