За перадачу інфармацыі тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» у межах крымінальнай справы працягваюць затрымліваць людзей. Апошнія затрыманні адбыліся на мінулым тыднем. Паводле сведчанняў былых вязняў Акрэсціна, зняволеным інкрымінуюць арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны, паведамляе «Вясна».
Чытайце таксама:«Общественные работы вместо службы в армии!» В Бресте суд вынес приговор и, похоже, рад за призывника
Праваабаронцы паведамляюць, што ўжо адбыўся шэраг судовых працэсаў па гэтай справе: фігурантам прызначаюць ад «хіміі» да калоніі. Некаторым затрыманым працягваюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.
Пакуль «Вясна» пацвердзіла 61 выпадак фігурантаў «справы Гаюна», якія знаходзяцца ў зняволенні. Але рэальная колькасць затрыманых значна большая.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: