Categories: Новости

«Брэнд для абраных ці хамаватыя кансультанты?». Беларуска распавяла пра айчынны брэнд

Блогерка Ганна падзялілася сваёй гісторыяй пра вядомы беларускі брэнд. Многія адзначылі грубае стаўленне да кліентак.

Share

«Беларускі брэнд для абраных? Ці ўсё ж проста хамаватыя кансультанты?» — блогерка Ганна распавяла, як сутыкнулася з грубасцю працаўнікоў у вядомай краме айчыннага брэнда адзення.

«Калі са мной здарылася гэтая гісторыя, я думала, мне проста не пашанцавала. Хаця гэта трыгернула мяне даволі жорстка, бо я тады знаходзілася ў стадыі расстройства харчовых паводзінаў» – распавядае дзяўчына.

Як толькі Ганна схуднула, яна захацела сябе парадаваць новым адзеннем, куплю якога адкладвала доўгі час. І яна вырашыла наведаць беларускі брэнд, адзенне якога моцна спадабалася дзяўчыне. Як вынікае з каментароў, гаворка ідзе пра брэнд Tati: “Я марыла набыць касцюм гэтага брэнда. Калі я туды прыехала, то пабачыла, што там вісяць рэчы памераў S і XS. Я тады падумала, што не можа быць такога, што ў краме няма рэчаў з памерам M».

@ana.trubish #минск #брендодежды ♬ оригинальный звук — Anastasiya 🌸

Калі Ганна падышла да кансультанта з пытаннем пра патрэбны ёй памер, тая, па словах дзяўчыны, вельмі пагардліва на яе паглядзела, «з верху да нізу, з нізу да верху», і сказала: «На такіх, як вы, у нас памераў няма». «На той момант мяне гэта моцна падбіла. І тады я напэўна разумела, што мне неяк хамавата адказалі, але ўсё роўна падумала на сябе: “Зноў недастаткова худая”» – распавядае Ганна.

Дзяўчына прызнаецца, што з аднаго боку, сітуацыя моцна адгукваецца з яе асабістымі праблемамі. Аднак, на яе меркаванне, сітуацыя дагэтуль выглядае непрыгожа: у профілі брэнда не пазначана, што яны маюць толькі два памеры – S і XS. Ганна таксама заўважыла, што з падобнай сітуацыяй сутыкнулася шмат дзяўчат, якія распавялі ў Threads пра свае гісторыі: «Мяне здзіўляе, што нават праз пяць год пасля маёй сітуацыі гэты брэнд працягвае мізагінна ставіцца да дзяўчын».

Чытайце таксама: «Не пусцілі ў санаторый ў прызначаны час». Разабраліся, хто вінаваты

Водгукі людзей

Шматлікія каментатары падтрымалі аўтарку відэа. Хтосьці з дзяўчын сказаў, што з-за высокага росту носіць памеры большыя за S, хоць самі па сабе яны зграбныя.

  • «Я зграбная і нашу 48 памер, паколькі мой рост 185. Дзіўныя стэрэатыпы, пагаджуся».
  • «Для мяне гэты брэнд даволі забаўны. Даволі шмат добрых ідэяў, але яны нібыта спецыяльна робяць свае рэчы нязручнымі для нашэння, нават для большасці святочных нагодаў. Ці даўжыня надта кароткая, ці дэкальтэ надта глыбокае, ці ўсё празрыстае. За рэдкімі выключэннямі. Я думала, хайп вакол Tati прайшоў ў годзе гэтак у 22-23».
  • «У мяне і маіх сябровак была такая ж сітуацыя ў Наш рост – 168 см, і на нас нічога не было. Усе спадніцы вельмі кароткія, і на гэта нам сказалі па-хамску, маўляў мы нейкія дылды».

Што кажуць у брэндзе адзення

На сайце брэнда не пазначана, якія памеры ёсць у наяўнасці. Але на старонцы ў Instagram у адказ на пытанне пра памер M яны пацвердзілі, што маюць памеры ад XS да L. Гэта выглядае неадназначна, асабліва калі ўлічыць водгукі, дзе дзяўчаты пішуць, што не маглі знайсці нават M, не кажучы ўжо пра L.

Скрыншот з Instagram-старонкі брэнда.

Читайте также: «Дебил, что ли?» В Слуцке учительница оскорбила школьника и угрожала его матери

 

Recent Posts

«Интервью для галочки»: брестчане после пресс-конференции Лободинского заговорили о том, что их действительно волнует

Пресс-конференция главы Бреста не внушила горожанам доверия и вызвала еще больше вопросов. Узнали, каких именно.  

21.07.2026

«У спеку вады не было, цяпер ціск стабілізавалі». Як улады адказалі на скаргі жыхароў Лагойскага раёна

Пасля скаргаў жыхароў Плешчаніц на перабоі з вадой у спеку камунальнікі правялі работы. Аднак частка…

21.07.2026

На алеі ў Слуцку зноў назапасілася смецце: некаторыя лічаць, што праблема не толькі ў людзях

Жыхары Слуцка зноў паказалі смецце на Алеі будаўнікоў. Людзі кажуць, што праблема паўтараецца, бо на…

21.07.2026

Один и тот же подъезд в Витебске снова затапливает — спустя пять месяцев после первых жалоб

В соцсетях появились два видео с «ниагарским водопадом» в доме в Витебске. Этот же дом…

21.07.2026

У Быхаве і Чавусах дзяржаўныя газеты абвінавацілі ў праблеме бяздомных сабак тых, хто іх падкормлівае

У Быхаве і Чавусах выйшлі амаль ідэнтычныя матэрыялы пра бяздомных сабак. ДзяржСМІ фактычна ўсклалі адказнасць…

21.07.2026

У Пінску жыхары заўважылі ў жыроўках плату за ацяпленне ў чэрвені. Кажуць, што гэта закранула не адну кватэру

Пінчанка заявіла, што ў чэрвеньскай жыроўцы ёй налічылі плату за ацяпленне, хаця ацяпляльны сезон скончыўся.…

21.07.2026