Рост ДТЗ з удзелам дзікіх капытных жывёл застаецца адной з галоўных праблем бяспекі дарожнага руху ў Беларусі. Асноўныя прычыны — павелічэнне аўтатрафіку і рост папуляцыі лася і казулі, якія часта выходзяць на дарогу.
З 2021 па 2024 годы большасць ДТЗ з дзікімі жывёламі адбывалася з казулямі (каля 65%) і ласямі (каля 27%). Благародныя алені і кабаны гінуць радзей (каля 3–5%). ДТЗ з іншымі відамі жывёл (зубр, пятністы алень, лань, бобр, выдра, мядзведзь, рысь) адбываюцца радзей.
Чытайце таксама: «Какой ужас». Брестчане спорят, нормально ли громко слушать музыку во дворе многоэтажного дома в субботу вечером
У 2025 годзе працягваецца рост ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. За восем месяцаў зарэгістравана 3 349 такіх здарэнняў, у выніку якіх загінула або была траўмавана 3 406 жывёл. Гэта на 32% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года, і з’яўляецца рэкордным паказчыкам за ўвесь час рэгістрацыі ДТЗ Дзяржаўнай інспекцыяй.
Найбольш небяспечнымі з пункту гледжання ДТЗ з удзелам дзікіх капытных жывёл з’яўляюцца рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі:
- М2 Мінск – Нацыянальны аэрапорт Мінск (у сярэднім за чатыры гады — 0,63 загінулых дзікіх жывёл на адзін км дарогі),
- М6 (Е30) Мінск – Гродна – мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) (0,60 загінулых дзікіх жывёл на адзін км),
- М1 (Е30) Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (0,57),
- М4 Мінск – Магілёў (0,55),
- М5 Мінск – Гомель (0,42).
Восенню ў Беларусі пачынаюцца самыя масавыя паляванні на дзікіх капытных і пушных жывёл, што павышае актыўнасць лясных жыхароў і значна павялічвае рызыку іх выхаду на дарогі, паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Чытайце таксама: Экотуризм по-беларуски: брестские чиновники вспомнили про дендрарий, но забыли рассказать, как туда попасть
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: