Прислать новость

Брэст увайшоў у тройку лідэраў сярод беларускіх гарадоў па якасці жыцця і эканамічным магчымасцям. Так лічыць ЦНІ

24.12.2021 15:27 Брэст, вуліца Савецкая. Источник фото

Для выяўлення лідэраў і аўтсайдэраў Цэнтр новых ідэй прааналізавалі 40 беларускіх гарадоў па 16 паказчыках у пяці катэгорыях.

«Вышэйшая ліга» і «Ўсходняя бездань». Рэйтынг беларускіх гарадоў 2021

Большасць беларусаў пражывае ў гарадах, але ў якіх з іх лепшая якасць жыцця і эканамічныя магчымасці, а адкуль лепш з’яжджаць? Даследчыкі Цэнтра новых ідэй (ЦНІ) прааналізавалі 40 беларускіх гарадоў, каб паказаць іх шматгранную рэчаіснасць і павялічыць зацікаўленасць грамадства рэгіянальнымі праблемамі.

Як рабіўся Рэйтынг

Нягледзячы на тое, што ўлады стрымліваюць свабоду гарадоў і канкурэнцыю паміж імі, гарады развіваюцца па-рознаму. Для выяўлення лідэраў і аўтсайдэраў ЦНІ вызначыў 16 паказчыкаў у пяці катэгорыях: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, якасць жыцця, грамадска-палітычныя практыкі і турыстычная прывабнасць. У выніковую справаздачу ўвайшлі 40 найбуйнейшых гарадоў краіны, якія маюць ад 19 тысяч да 2 млн насельнікаў. Пасля аналізу дадедзенных мы вылучылі восем тыпаў беларускіх гарадоў.

Вышэйшая ліга

(Мінск, Гродна, Брэст)

Досыць чакана лідарам стаў Мінск, але дэмаграфічна Гродна, як і занялы трэцяе месца Брэст, паказваюць добрыя вынікі. У іх добры натуральны прырост і вялікая колькасць маладога насельніцтва. Тут невысокі ўзровень злачыннасці, вялікая колькасць лекараў і студэнтаў адносна колькасці жыхароў.

Читайте также: Гостиница на Советской, “Прибужский квартал” и стадион. Вот что в Бресте могли построить, но так и не построили

Прамысловыя монагарады

(Салігорск, Жодзіна, Наваполацк, Мазыр, Жлобін)

Сярэдні па памерах горад з прамысловымі флагманамі — вось сакрэт гэтай групы. Салігорск мае “Беларуськалій”, Жодзіна — “БелАЗ”, Жлобін можа пахваліцца БМЗ, а Наваполацк ды Мазыр вядомыя нафтаперапрацоўкай. Гэта прыцягвае ў гарады спецыялістаў і маладыя сем’і.

Читайте также: Брест предновогодний. Посмотрите, как выглядит центр города в свете праздничной иллюминации

Абласныя цэнтры, якія адстаюць

(Гомель, Віцебск, Магілёў)

Канешне ж, Гомель, Віцебск ды Магілёў застаюцца прывабнымі для многіх беларусаў, але натуральны прырост ва ўсіх трох гарадах адмоўны. Па інвестыцыях усе тры гарады ў паўтара раза адстаюць ад сваіх “калег” з захаду.

Дынамічныя гарады-спадарожнікі

(Дзяржынск, Смалявічы)

Невялікія, заможныя ды блізкія да сталіцы Дзяржынск і Смалявічы паказалі нечакана высокія вынікі. Іх галоўны козыр — эканоміка. Колькасць інвестыцый на тысячу насельніцтва ў гэтых гарадах у разы пераўзыходзіць адпаведныя паказнікі нават лідараў нашага рэйтынга, а па сярэдніх заробках нават абганяе іх.

Читайте также: Надежда умирает последней! Власти говорят, что на благоустройство сквера нет денег, но брестчане продолжают надеяться

Заходнія мястэчкі

(Ліда, Пінск, Кобрын, Слонім, Смаргонь, Івацэвічы)

Шчыльнай групай у першай дваццатцы беларускіх гарадоў ідуць невялікія гарады з добрай дэмаграфічнай сітуацыяй, някепскай эканомікай ды грамадска-палітычнымі паказнікамі. Турыстычная прывабнасць дае гэтым гарадам дадатковы імпульс, а мясцовыя ўлады не хаваюць ад гараджанаў сваіх рашэнняў.

Незалатая сярэдзіна

(Полацк, Слуцк, Бяроза, Маладзечна, Лунінец, Вілейка, Ваўкавыск, Мар’іна Горка, Паставы)

Сярэднюю групу фармуюць невялікія гарады з балансам па ўсіх паказніках. Безумоўна, яны не з’яўляюцца драйверамі рэгіянальнай эканомікі, але пры адсутнасці вялікай прамысловасці і аб’ектаў, цікавых турыстам, яны паказваюць не самы кепскі ўзровень якасці жыцця.

Читайте также: Двенадцать причин прогуляться по улице Советской в Бресте

Прамысловасць, якая памірае

(Барысаў, Баранавічы, Бабруйск)

Колішнія гарады-магніты з някепскай эканомікай і зручным геаграфічным месцазнаходжаннем на перакрыжаванні галоўных транспартных магістраляў краіны недапушчальна нізка апынуліся ў нашым рэйтынгу. Калі па сярэдніх заробках гэтыя гарады яшчэ трымаюцца на ўзроўні найлепшых у краіне, то істотна прасядаюць па якасці жыцця.

Усходняя бездань

(Горкі, Рэчыца, Калінкавічы, Орша, Светлагорск, Рагачоў, Асіповічы, Крычаў)

У нізе спіса апынуліся гарады, што знаходзяцца на ўсходзе краіны. Гэта гарады з не самай лепшай дэмаграфіяй, якасцю жыцця, ўзаемадзеяння з уладамі і турыстычнай прывабнасцю.

Спасылка на Рэйтынг беларускіх гарадоў ад ЦНІ

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.