На вуліцы Сацыялістычнай камунальшчыкі пачалі праводзіць рамонт дарогі. Але ён выклікаў пытанні ў саміх случчанаў.
Працоўныя кладуць асфальт
У Слуцку у двары на вул. Сацыялістычнай камунальныя службы пачалі праводзіць рамонт дарогі. Але ён выклікаў шмат пытанняў у саміх случчанаў.
Чытайце таксама: «Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу
На Сацыялістычнай працоўныя не так даўно паклалі свежы асфальт. У мясцовых каналах скаргаў на яго не было, і выглядае так, што ён задавальняў амаль усіх. Усіх, акрамя камунальшчыкаў. Цяпер новы асфальт пачалі здымаць. А ўсё для таго, каб перакласці яго па іншых метках.
Але не ўсе случчане ацанілі такі падыход. Многія адзначылі, што гэта выглядае «як паказуха», чым сапраўднае добраўпарадкаванне ў іх горадзе. І такога ў горадзе даволі шмат, што вынікае з гісторый саміх мясцовых жыхароў. Вось, што яны напісалі ў каментарах пад навіной:
Варта адзначыць, што ў Слуцку хапае дамоў і вуліц, якія патрабуюць неадкладнага рамонту. Так, напрыклад, на вул. Серпухоўскай жыхары шматкватэрнага дома спрабавалі змагацца з абыякавасцю ўладаў, калі справа дайшла да гнілога даху і цэглы, што сыпалася са сценаў дома. Але ў іх выпадку камунальшчыкі спаслаліся на недахоп сродкаў. Часткова дапамаглі вырашыць праблему толькі звароты ў вышэйшыя за ЖКГ інстанцыі.
Нядаўна на вул. Рэвалюцыйнай пасля ўкладкі асфальта на свежай дарозе пачала збірацца вада і людзям давялося абыходзіць лужы. На гэта ў ЖКГ прыдумалі «арыгінальнае» вырашэнне праблемы: яны выкапалі ў асфальце ямкі для сцёку вады. Але ў выніку лужа перабралася далей, да крамы «Еўраопт».
Чытайце таксама: У Бокшыцах Слуцкага раёна невядомыя выкапалі туі з могілак
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі расказаў навучэнцам пра небяспеку чайлдфры, негатыўны уплыў сацсетак і неабходнасць мець…
53-гадовы мужчына не паспеў зайсці ў вагон да адпраўлення цягніка і паспрабаваў дагнаць састаў. Ён…
На госТВ рассказали о росте штрафов и показали проверяющих в яркой униформе. Брестчане жалуются на…
Падчас сумеснага рэйду прыродааховы і лясгаса мужчыны на аўтамабілі нацкавалі сабак на ласяня. Жывёлу ўратавалі,…
Гомельчане жалуются на холод в квартирах и требуют назвать дату включения отопления. Жителей не устраивает…
Житель дома на улице Колесника снял видео про фонарь посреди тротуара. К удивлению брестчан, многолетняя…